Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паэт-самавук з Валожына

11.03.2020

«Паэт-самавук з Валожына» –

так называлася літаратурна-пазнавальная сустрэча да 155-годдзя з дня нараджэння збіральніка фальклору, паэта і публіцыста «нашаніўскага» часу Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага), якую удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Валожынскага РЦК падрыхтавалі і правялі ў дзень нараджэння творцы - 10 сакавіка. У гасцёўню «Руні» завіталі навучэнцы мясцовага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, якіх арганізатары мерапрыемства пазнаёмілі з жыццём і творчасцю свайго земляка. Былі зачытаны ўспаміны дачкі Старога Уласа Гелены Сівіцкай пра бацьку. А яго жыццёва-мудрыя творы пранікнёна чыталі ( асобныя і па ролях) удзельнікі спадарожніка «Руні» - клуба паэтычнага майстэрства «Леуценнік». Напрыканцы сустрэчы ўдзельніца творчай суполкі Валожыншчыны, член СПБ Марыя Шакун прачытала верш, прысвечны слаўнаму земляку. У пасля усе разам пайшлі да дома № 49 па вуліцы Савецкай райцэнтра, які, дарэчы будаваў сам У.П.Сівы-Сівіцкі для сына (якога ў час Вялікай Айчыннай вайны растралялі фашысты разам з іншымі мірнымі жыхарамі Валожына), і ўсклалі кветкі да памятнай шыльды, аддаўшы даніну павагі і пашаны слаўнаму земляку-творцу.

Валянціна Гіруць-Русакевіч,

кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага

аб’яднання «Рунь» Валожынскага РЦК