Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Па тысячы тон збожжа ячменю намалацілі камбайнеры ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна. У лік рэспубліканскіх лідараў увайшлі і два вадзіцелі на адвозцы ўраджаю.

У 90 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лесу. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта, размешчаная на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У гаспадарцы "Новае жыццё" Нясвіжскага раёна ўборку збожжавых пачалі з азімага ячменю.

Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў на 1 ліпеня адкрыта 127 894 дэпазітныя рахункі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Лета - з перспектывай на будучыню. Першы профільны лагер для вучняў педагагічных класаў працуе ў Мінскай вобласці. На базе Дзяржынскага каледжа школьнікі з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна вывучаюць новае аб прафесіі настаўніка, наведваюць экскурсіі і наладжваюць кантакты.

Рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг уводзіцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 442 ад 6 ліпеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА.

Гэта ўжо не проста "храм літаратуры", але культурны і асветніцкі цэнтр, які запрашае хлопчыкаў і дзяўчынаў розных узростаў на забаўляльныя чытанкі, майстар-класы па народных рамёствах і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на выставы і конкурсы. Чым барысаўскія бібіліятэкары заахвочваюць дзятву - у рэпартажы Наталлі Бардзілоўскай!

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 30 мая 2023 года прыняло пастанову нумар 37 "Аб тарыфах на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

ААТ "Барысаўдрэў" - адно з буйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, дзе працуюць больш за 800 чалавек. Прадукцыя прадпрыемства па якасці адпавядае сусветным стандартам і пастаўляецца ў дзясятак краін, уключаючы Азербайджан, Арменію, Іран, Расію і Узбекістан. ААТ "Барысаўдрэў" таксама з'яўляецца адзіным прадпрыемствам у Беларусі, што вырабляе запалкі, якое паспела правесці мадэрнізацыю і купіць адзін з лепшых станкоў у свеце - шостага пакалення. Сёння вытворчасць запалак у Барысаве поўнасцю закрывае патрэбнасці ўнутры Беларусі. Акрамя таго, амаль 35-40% сродкаў для распальвання адпраўляецца ў Расію.

Азімы ячмень убралі на 6,47 працэнта плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Старонка 25 з 235

Задайте вопрос