222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У красавіку 2023-га Капыльскі доследны лясгас занесены на Рэспубліканскую дошку гонару. Прадпрыемства знаходзіцца ў тройцы лідараў сярод лясных гаспадарак Мінскай вобласці. Гаспадарка паспяхова правяла тэхнічнае перааснашчэнне. Вытворчасць ўражвае памерамі і сучасным абсталяваннем. За апошнія пяць гадоў у Капыльскім доследным лясгасе лесааднаўленне праведзена на плошчы большай за 1756,3 га. Так, толькі за 2022 год лесагаспадарчыя мерапрыемствы па пасадцы і дапаўненні лясных культур былі праведзены на плошчы 571,1 га. Тут адны з першых у лясной гаспадарцы механізавалі працэсы пасадкі і догляду лесапасадак. Саджанцы для пасадкі вырошчваюць ва ўласным лесагадавальніку, яго плошча амаль 25 гектараў.
Рэспубліканскі форум IT Youth пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску на базе навукова-тэхнічнага парка БНТУ "Палітэхнік", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.
Урачыстая цырымонія, прысвечаная Дню работнікаў пракуратуры, прайшла 23 чэрвеня на мемарыяльным комплексе "Курган Славы". Удзельнікі ўсклалі кветкі да манумента і ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, лепшыя работнікі пракуратуры ўзнагароджаны медалямі і знакамі ўзнагароды. За актыўнае ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры па ўмацаванні законнасці і правапарадку знакі ўзнагароды пракуратуры "За заслугi" ўручаны дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу і старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну.
Маштабнае сацыялагічнае даследаванне ў сферы дэмаграфіі пройдзе ў Беларусі з 1 ліпеня па 31 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Аб важнасці шанаваць подзвіг і берагчы родную краіну гавораць з беларускімі школьнікамі падчас канікул. У аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці працягваецца Тыдзень памяці. У рамках праекта адпачывальнікаў лагера "Світанак" наведала ветэранская арганізацыя Ленінградскай вобласці. Госці гаварылі аб важнасці патрыятычнага выхавання і шанавання агульнай гісторыі, подзвігу герояў.
У Беларусі травы ўбраны з 94,6 працэнта плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На 19-м кіламетры аўтадарогі Ракаў - Івянец - Дзяржынава паблізу вёскі Покуці будзе часова абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
У Беларусі летам плануецца аздаравіць больш за 377 тыс. дзяцей, паведаміў журналістам намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі прапрацоўваецца ўкараненне новага механізма дзяржпадтрымкі бізнесу ў рэгіёнах - бюджэтных трансфертаў. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар.