Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Сяргей Нікіфаровіч у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў аб прыярытэтных вектарах развіцця прадпрыемства.

Беларусь і Кітай пацвердзілі гатоўнасць да развіцця шматпланавага партнёрства. Аб гэтым было заяўлена ў час сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" рыхтуецца да новага сезона прамысловага турызму, пік якога прагназуецца на летні перыяд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 102 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Памятную дошку ў гонар народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга ўстановяць на будынку амфітэатра Палаца культуры Маладзечна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аксана Бурак.

Сістэма асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі ўключае 1338 аб'ектаў. Аб гэтым сказала на прэс-канферэнцыі "Экалагічны турызм: развіццё патэнцыялу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый" у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Барташэвіч.

XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023" пройдзе 9-10 чэрвеня, паведамілі ў час прэс-канферэнцыі "Папулярызацыя і захаванне нацыянальнага мастацтва, прыцягненне насельніцтва да лепшых крыніц культурнай спадчыны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўсіх абласцях Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Заяўленыя інвестыцыі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ацэньваюцца ў памеры больш як $1,3 млрд, заявіў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, адкрываючы беларуска-кітайскі форум "Інавацыйнае развіццё разумнай вытворчасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі нарыхтавана амаль 9 працэнтаў сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Старонка 30 з 235

Задайте вопрос