Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў з'яўляюцца прыкладам для сваіх равеснікаў. Аб гэтым у час закрыцця ваенна-палявога збору выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў унутраных войскаў заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. На базе вайсковай часці 3310 у Аколіцы Мінскага раёна сабраліся выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў з усёй рэспублікі.

У Беларусі зменены стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 чэрвеня 2023 года нумар 429, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

3 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве на Кургане Славы, прысвечаным Дню Незалежнасці.

У Беларусі зменены тарыфы на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 16 чэрвеня 2023 года нумар 40, якая карэкціруе ведамасную пастанову ад 3 снежня 2020 года нумар 82, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

29 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" адкрылася "Выстаўка кітайскіх тавараў і паслуг - 2023". На выстаўцы прадстаўлены аўтазапчасткі, тэкстыльнае абсталяванне, скабяныя вырабы, будаўнічыя матэрыялы, сантэхніка, абсталяванне для сістэм кандыцыянавання паветра, механічная і электратэхнічная прадукцыя, бытавая тэхніка, паслугі па складзіраванні і лагістыцы, фінансавыя паслугі і іншыя сферы.

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў зняты амаль ва ўсіх абласцях Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Штогадовы фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", які праводзіцца 13-ы раз, стаў любімай традыцыяй усіх аматараў опернага і балетнага мастацтва, якія могуць сабрацца разам пад адкрытым небам. Карэспандэнты БЕЛТА пабывалі на фестывалі і даведаліся, чым вызначалася праграма гэтага года і як артыстаў сустрэла публіка.

У Беларусі будуць рэгуляваць размяшчэнне тавараў на паліцах, каб стымуляваць продажы айчыннай прадукцыі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

БЕЛАЗ выпусціў юбілейны пяцітысячны кар'ерны самазвал. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, адбылося на тэрыторыі завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 81 раёне Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Старонка 26 з 235

Задайте вопрос