Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб могуць быць пададзены ў Валожынскі раённы выканаўчы камітэт праз:

падачу пісьмовых зваротаў: па пошце (паштовы адрас: 222357, пл. Свабоды, 2, г. Валожын, Мінская вобласць); нарачным (кур'ерам) штодня па працоўных днях з 8.00 да 8.30 – у прыёмную старшыні райвыканкама (каб. № 304), штодня па працоўных днях з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 – у сектар каб.№ 102); падчас асабістага прыёму кіраўніцтва райвыканкама або кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама; шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў;

падачы электронных зваротаў у спецыяльную рубрыку «Электронныя звароты» на афіцыйным інтэрнэт-сайце Валожынскага райвыканкама;

выкладання вусных зваротаў падчас асабістага прыёму кіраўніцтва райвыканкама;

зваротаў на «прамую тэлефонную лінію» райвыканкама кожную суботу з 9.00 па тэлефоне 80177254373.

У адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» дзеянне названага Закона распаўсюджваецца на звароты грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку паступіўшых ад юрыдычных асоб, на якія ускладзены функцыі рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем зваротаў, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншых зваротаў, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду; а таксама на перапіску дзяржаўных органаў пры выкананні імі функцый, ускладзеных на іх нарматыўнымі прававымі актамі.

Апошняя змена 03.02.22