222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Беларускія прадпрыемствы прадставяць сваю прадукцыю на кансалідаваным стэндзе ў час Міжнароднай выстаўкі машын і абсталявання дрэваапрацоўчай і мэблевай галін DREMA-2019, якая пройдзе 10-13 верасня ў міжнародным выставачным цэнтры Познані (Польшча), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".
Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-сайце mvd.gov.by праводзіцца анлайн-апытанне. Яго мэта - вызначыць узровень дасведчанасці насельніцтва аб базавых аспектах папярэджання супрацьпраўнай дзейнасці ў кіберпрасторы і выпрацаваць эфектыўныя падыходы да прафілактычнай працы ў гэтай галіне.
У зоне абслугоўвання Сугваздаўскага фельчарска-акушэрскага пункта намінальна 20 населеных пунктаў, дзе пражываюць больш за 450 чалавек, з іх 57 дзяцей да 17-і гадоў. У некаторых вёсках жыццё абуджаецца і віруе з пачаткам дачнага сезона і летніх канікулаў, што значна дабаўляе работы медработніку. А ў дзвюх ніхто ўвогуле не пражывае.
Самым актуальным для бацькоў заўсёды застаецца пытанне бяспекі ўласных дзяцей. Яны не ў поўнай меры ўсведамляюць небяспеку сваіх дзеянняў, а іх цікаўнасць можа перамагчы любыя забароны.
Такая акцыя праходзіць на Міншчыне з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні праходзяць мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанне першай медыцынскай дапамогі.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць 10-ы юбілейны Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.
Санэпідслужба Мінскай вобласці на працягу жніўня старанна адсочвала, як рэалізуецца свежая плодаагароднінная прадукцыя і бахчавыя культуры. Толькі за апошні тыдзень амаль у палове выпадкаў былі выяўлены парушэнні, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным цэнтры эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Ліцэнзаванне асобных відаў эканамічнай дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 326 "Аб удасканаленні ліцэнзавання" ад 2 верасня 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.
2 верасня ўстановы адукацыі раёна гасцінна расчынілі дзверы для юных жыхароў Валожыншчыны. Пачаўся новы навучальны год. Для таго, каб рабяты ўтульна і камфортна адчувалі сябе, за лета дарослымі была праведзена вялікая работа.
Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.