222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" у першым паўгоддзі 2020 года паставілі прадукцыю ў 42 краіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правядзе "гарачую лінію". Яна прадоўжыцца з 20 па 24 ліпеня з 9 да 18 гадзін.
Беларускія аграрыі ўбралі азімы рапс на зерне са 170,6 тыс. га, што складае 53 працэнты запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аматары ціхага палявання збіраюць у кошыкі лісічкі, масляты, бярозавікі і падасінавікі. Што тычыцца ягад, то радуе добры ўраджай чарніцы. Частыя, але не праліўныя дажджы і тэмпература паветра вышэй за 18-20 градусаў цяпла спрыялі паспяванню буйных і сакавітых ягад, паведамляе Беларусь 1.
Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні егіпецкіх турыстаў. Аб гэтым заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук на сустрэчы з міністрам па справах старажытнасцей і турызму Егіпта Халедам аль-Анані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
11-12 ліпеня 2020 года ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці адбылося Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У свяце прыняла ўдзел творчая дэлегацыя Валожынскага раёна, якую ўзначаліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч. Дзве пары маладых людзей прымалі ўдзел у парадзе-дэфіле касцюмаў традыцыйных строяў Валожынскага раёна на цырымоніі адкрыцця свята. Народны майстар Беларусі Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, майстар па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Ярашэвіч Святлана Віктараўна з Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці і майстар-кераміст Лыскавец Віктар Васільевіч з Дзяржаўнай установы «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» прадстаўлялі традыцыйную культуру ў складзе шматлікіх майстроў Мінскай вобласці. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці (кіраўнік Пятроўская Е.С.) сваёй творчасцю ствараў добры настрой гасцям свята.
У Мінскай вобласці прыступілі да ўборкі рапсу, паведамляе Беларусь 1.
Беларусь і Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы АПК, паведамілі БЕЛТА ў арганізацыі.
Мадэрнізацыя мясцовай дарожнай сеткі ў Мінскай вобласці ідзе апераджальнымі тэмпамі. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінскаблдарбуд Дзяніс Сцяпанаў. У рамках чатырохгадовай дзяржпраграмы па развіцці і ўтрыманні аўтадарог у сталічным рэгіёне адрамантавана больш за 1 700 кіламетраў ад планавых амаль 2 000. Сёння ёсць усе перадумовы сцвярджаць, што план будзе выкананы, паведамляе Беларусь 1.
Чакаецца, што бюджэтны пакет дакументаў на 2021 год паступіць у парламент восенню. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў паведаміў віцэ-спікер Валерый Міцкевіч, паведамляе БЕЛТА.