222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
/22 мая 2013 года - Соб. инф./
12 мая 2013 года на базе раённага Цэнтра культуры адбыўся 5-ы раённы фестываль нацыянальных культур “Шматгалоссе”. У ім удзельнічалі прадстаўнікі 9 нацыянальнасцей, а гэта -- звыш 40 чалавек.
У вестыбюлі РЦК была арганізавана выстава нацыянальных страў , падрыхтаваная ўдзельнікамі. На працягу праграмы на экране глядзельнай залы дэманстраваліся слайды папярэдніх чатырох фестываляў.
Расію прадстаўляла жыхарка райцэнтра Ала Васільеўна Пашкоўская.
Яна выканала песню “Гляжу в озёра синие”, а на выставу напякла смачных духмяных пірагоў. Мардоўскай народнай песней “Развітанне” і цікавай выпечкай з цеста вітала гледачоў Ганна Харытонаўна Марачэўская, таксама жыхарка Валожына.
Яшчэ адну славянскую рэспубліку Украіну прадстаўляла некалькі ўдзельнікаў. Першай вышла на сцэну Тамара Аляксандраўна Язерская, удзельніца хору “Спяваючыя сэрцы” з песней “Шчо ў полі бэрэза”.
Юная Кацярына Матанава прыехала з бабулей Вольгай Міхайлаўнай Хліпуненка, якая жыве ў Дорах. Гледачы дзякавалі Кацярыну за песню “Чэрвона рута” і смачны бабулін пачастунак. Меладычнай прыгожай песней “Місяц на нэбе” прадоўжыў выступленне вядомы сямейны дуэт Ларысы Дзмітрыеўны і Рыгора Іванавіча Гладчанкаў. Па чарзе выходзілі на сцэну ансамбль польскай песні “Івянчанка”, дуэт сястры і брата Татэвік і Беніяміна армянскай сям’і Грыгаран з г.п. Івянец.
Другая частка фестывалю была больш насычана танцамі. Пастаянныя ўдзельнікі фестывалю армянская сям’я Рашоевых з в. Даўбені зноў радавалі гледачоў тэмпераментнай “Лезгінкай”. Туркменскі танец выканала Валянціна Мікалаеўна Каралёва - жыхарка в.Вішнева, нацыянальны касцюм і пластычныя рухі ўдзельніцы прыемна здзіўлялі гледачоў.
Самым мнагалікім і непаўторным на фестывалі стаў калектыў сям’і цыган Сава з в. Ракаў, які абаснаваўся тут з канца 2010 года.
Яркія, квятастыя ўборы маладых жанчын, звонкія галасы, тэмпераментныя танцы нават самых маленькіх членаў сям’і, - усё гэта, па-сапраўднаму, заваражыла гледачоў.
Умела вялі праграму, дыялог з удзельнікамі вядучыя фестывалю “Шматгалоссе” работнікі культуры Алена Санюковіч і Валерый Мазура.
Завершыў фестываль песнямі “Чорны воран” і “Добрым людзям”
народны ансамбль народнай песні “Сваякі” раённага Цэнтра культуры.
Па традыцыі адкрыў і завяршыў фестываль В.М. Адамовіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама. Шчодрыя падарункі і дыпломы былі ўручаны кожнаму выканаўцу і калектыву, якія набыты спонсарам - аддзелам культуры.
Метадыст РЦК І.В.Мандрык