Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Чацвер, 05 Студзень 2023 14:01

Калядная зорка

04.01. 2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, рэжысер установы  правяла майстар-клас для дзяцей са школьнай пляцоўкі “Калядная зорка”. Дзецям было вельмі  цікава, што з падручных матэрыялаў ( картонная утулка, манка, клей...) атрымалася прыгожая калядная зорка.

Х Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25 і 26 сакавіка ў Палацы культуры Маладзечна. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

Апублікаваны закон ад 30 снежня 2022 года нумар 231-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сімвалам акцыі з'яўляецца чырвоная рукавічка з эмблемамі грамадскіх аб'яднанняў «БРПА» і «БРСМ», якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

04 01 23 50

Усе піянерскія дружыны раёна штогод актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннай кампаніі. Усяго ў акцыі прыняло ўдзел 1379 навучэнцаў. Уручаны 131 падарунак на суму 2.410 рублёў.

Сабраныя падарункі ўключаюць у сябе: канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі, сродкі гігіены, прысмакі…

Падарункі ўручылі старшыня раённага Савета грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Марыя Кушнір, в.а. першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дар'я Нахай і актывісты піянерскай дружыны сярэдняй школы №1 г. Валожына падчас навагодняга прадстаўлення «Навагодні серпантын» у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

valozhin.by

Серада, 04 Студзень 2023 17:38

Акцыя «Ад усёй душы»

У рамках дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» маладыя інваліды, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» наведалі ветэранаў ВАВ, якія пражываюць на тэрыторыі Валожынскага раёна.

Са словамі падзякі за іх подзвігі ў імя міру на зямлі, хлопцы павіншавалі ветэранаў з Новым годам і надыходзячым Калядамі, уручылі сувеніры ручной работы, якія самі ж, укладваючы душу і часцінку сябе, вырабілі на занятках у рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях.

Хвіліны, праведзеныя побач з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, па-свойму каштоўныя для маладога пакалення. Для нашых дзяцей гэта не проста візіт да ветэранаў, гэта абавязак - даніна павагі і памяці ўсім тым, хто змагаўся за чыстае, мірнае неба над галавой.

04 01 23 60

Па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых «Ад усёй душы»

Асноўнымі мерапрыемствамі з 3 па 14 студзеня стануць віншаванні пажылых людзей ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама падчас наведванняў дома. Адбудуцца сустрэчы старэйшага і маладога пакаленняў у фармаце чаяванняў, круглых сталоў, будуць арганізаваны канцэрты, тэатралізаваныя паказы і інш. Асобная ўвага — доўгажыхарам, якія ў перыяд акцыі адзначаць свой юбілей.

Павіншуюць пажылых людзей не толькі дзеці і моладзь, але і кіраўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, дэпутаты. Далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы зможа любы жадаючы.

Арганізатары: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі БРСМ і БРПА.

valozhin.by

Сёння Герой Сацыялістычнай працы, знакаміты на ўсю Беларусь брыгадзір паляводчай брыгады саўгаса «Падбярэззе» Зоя Макараўна Задора адзначыла 91-ы дзень нараджэння.

Павіншаваць імянінніцу прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Ракавец.

Заслужаная працаўніца Валожыншчыны зараз пражывае разам з дачкой і яе сям'ёй у аграгарадку Ракаў. Нягледзячы на шаноўныя гады, адчувае сябе добра, цікавіцца ўсімі навінамі і падзеямі, чытае класічную літаратуру.

valozhin.by

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны ўказ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

Такая тэматыка дазволіць умацаваць успрыманне Беларусі як астраўка мiру, неаспрэчная каштоўнасць якога для насельніцтва краіны з'яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых найважнейшых пытаннях грамадскага жыцця. Беларускім адказам на мілітарызацыю ў еўрапейскім рэгіёне стане мірная стваральная праца суайчыннікаў.

Паводле інфармацыі president.gov.by

У Мінадукацыі распавялі, каго вызваляць ад цэнтралізаванага экзамену. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

«Цэнтралізаваны экзамен - гэта ў першую чаргу выпускны экзамен, вынікі ЦЭ ўлічваюцца пры выстаўленні выніковай адзнакі ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Ад выпускнога экзамену — цэнтралізаванага экзамену - у 11-м класе вызваляюцца толькі пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Тут гаворка не ідзе аб ўніверсітэцкіх алімпіядах. Пераможцы трэцяга этапу - абласнога - рэспубліканскай алімпіяды вызваляюцца ад цэнтралізаванага экзамену па тым прадмеце, па якім навучэнец стаў пераможцам. Пераможцу трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце выстаўляецца 10 балаў. Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, вызвалены ад усіх цэнтралізаваных экзаменаў, у дадзеным выпадку ад двух — па тым прадмеце, па якім яны сталі пераможцамі, выстаўляецца 10 балаў, па другім прадмеце ЦЭ выстаўляецца гадавая адзнака», — распавяла Ірына Каржова.

Пераможцам універсітэцкіх алімпіяд для таго, каб атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, прыйдзецца здаць ЦЭ.

04 01 23 65

Што тычыцца табліц пераводу балаў ЦЭ ў адзнакі, хутка яны апынуцца ў вольным доступе на сайце Міністэрства адукацыі. «Гэтыя табліцы з'яўляюцца адным з дадаткаў да інструкцыі аб правядзенні ЦЭ, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі №184. У дадзены дакумент унесены змены, адна з іх тычыцца прыкладання, якім зацверджаны на сённяшні момант дзве шкалы па двух прадметах. Гэты дадатак выкладзены ў новай рэдакцыі. Пастанова прайшла ўзгадненне з усімі зацікаўленымі, падрыхтавана да накіравання ў Міністэрства юстыцыі для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы. Сёння-заўтра яна будзе накіравана, пасля правядзення экспертызы яна будзе ў вольным доступе як на сайце Міністэрства адукацыі, так і прававых парталах», — праінфармавала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

valozhin.by

Старонка 598 з 1391

Задайте вопрос