222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 90 "Аб штомесячнай даплаце". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-лютым у бягучых цэнах склаў Br21,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 108,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
17 марта с временной экспозицией в краеведческом музее «Джунгли за стеклом» познакомились воспитанники отделения дневного пребывания для инвалидов Воложинского территориального центра социального обслуживания населения.
САМААХВЯРНАЯ РАБОТА МЕДЫКАЎ
Напрыканцы мінулага тыдня ў Валожынскай райбальніцы выязны прыём грамадзян правяла начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблавыканкама Наталля Іларыёнаўна БАЯРСКАЯ. У прыёмнай галоўнага ўрача наведвальнікаў не было. Карыстаючыся магчымасцю, мы задалі некалькі пытанняў кіраўніку абласнога ведамства.
– Наталля Іларыёнаўна, калі ў жыхароў раёна не ўзнікла пытанняў да вышэйстаячага начальства, то можна сцвярджаць, што валожынскія медыкі прафесійна выконваюць свае абавязкі?
– Хацелася б адзначыць вельмі самаахвярную работу як медыкаў Мінскай вобласці і ўвогуле ўсёй рэспублікі, так, у прыватнасці, і Валожынскага раёна. У цяперашняй складанай эпідэміялагічнай сітуацыі яны робяць усё, што могуць, дзеля выратавання жыцця і захавання здароўя людзей. І Валожынская цэнтральная раённая бальніца адна з першых была перапрафіліравана ў шпіталь, дзе аказвалася дапамога пацыентам з COVID-19. Толькі нядаўна яны перайшлі ў звыклы рэжым работы. Тут знаходзіліся на лячэнні не толькі валожынцы, але і хворыя з іншых рэгіёнаў краіны. Таму, безумоўна ж, хацелася выказаць словы ўдзячнасці медыцынскім работнікам Валожыншчыны за працу і ўдзень і ўначы, і ў святы і ў будні.
– Наколькі зразумела, у райбальніцы ізноў парадзіх прымае радзільнае аддзяленне, хоць неаднаразова хадзілі чуткі аб яго закрыцці?
– У вобласці ідзе цэнтралізацыя, і створана чатырохузроўневая сістэма аказання перанатальнай дапамогі. Думаю, што кожная жанчына, якая плануе стаць матуляй, хацела б атрымліваць медыцынскую дапамогу там, дзе медперсанал мае высокую кваліфікацыю. Я ні ў якім выпадку не хачу зменшыць прафесіяналізм валожынскіх урачоў – яны працуюць на годным узроўні. Аднак ёсць яшчэ такія паняцці, як вопыт і практыка. Калі ў бальніцы прымаюць па 400-500 родаў у год, і калі мы гаворым, што ёсць раёны, дзе ўсяго 180 – адны роды ў двое сутак, канешне, гэта мае сваё значэнне. Магу адзначна сцвярджаць толькі тое, што пакуль планаў на закрыццё радзільнага аддзялення ў Валожынскай райбальніцы няма. Так, такія думкі былі, таму што ў раёне існуе вялікая праблема з хірургічным аддзяленнем, на якое патрэбны істотныя капітальныя ўкладанні. У прыватнасці, можна было б разгледзець гінекалагічны корпус для аказання хірургічнай дапамогі пацыентам без асаблівых фінансавых затрат, а Маладзечна магло б лёгка справіцца з той колькасцю родаў, якія ёсць у вашым раёне. Але на сённяшні дзень такое рашэнне не прынята.
– Напрыканцы мінулага года на пасяджэнні райвыканкама адзначалася, што сёлета плануецца выдаткаваць з абласнога бюджэту значныя фінансавыя сродкі на капітальны рамонт і рэканструкцыю хірургічнага аддзялення, дзе будуць палаты з найноўшым абсталяваннем?
– Сапраўды, планы такія ёсць – на дадзены момант ідзе карэкціроўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Калі будзем мець лічбы, зразумелыя для нас – колькі трэба будзе ўкладанняў, у залежнасці ад сітуацыі будзе вызначаны і аб’ём фінансавання.
– Ці звяртаюцца валожынцы за вырашэннем пытанняў у Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Мінаблвыканкама?
– Так, ёсць звароты і да нас, і ў вышэйстаячыя арганізацыі. Але гэта зусім не азначае, што медыкі ў вас працуюць дрэнна – проста грамадзянін у незалежнасці ад таго, дзе пражывае, мае права звярнуцца ў тую медыцынскую ўстанову, у якую лічыць патрэбным.
– Што хвалююе валожынцаў?
– У асноўным – якасць аказання медыцынскай дапамогі, магчымасць і даступнасць высокатэхналагічных відаў дапамогі, а таксама лекавае забеспячэнне. Вельмі шмат, асабліва ў апошні час павялічылася колькасць такіх зваротаў, і не толькі па Валожынскім раёне, як павышэнне групы інваліднасці.
– Як разглядаецца пытанне забеспячэння кваліфікаванымі медыцынскімі кадрамі?
– Галоўны ўрач вашай бальніцы досыць актыўна працуе над гэтым пытаннем: шмат выдаецца мэтавых накіраванняў выпускнікам валожынскіх школ, Павел Алегавіч асабіста ездзіць ва ўстановы, дзе рыхтуюць медыцынскія кадры, і так бы мовіць, “выхоплівае” падрыхтаваных спецыялістаў. Таму ўпэўнена, што паступова ўкамплектуецца і Валожынская ЦРБ. Станоўча на замацаванне маладых кадраў ўздзейнічае прадастаўленне жылля. Наколькі асвядомлена, валожынскія медыкі не маюць праблем такога кшталту – тым, хто не пажадаў жыць у інтэрнаце, бальніца аказвае матэрыяльную дапамогу ў аплаце кватэры па найме.
– Што вы пажадалі жыхарам Валожыншчыны?
– Моцнага здароўя і даўгалецця.
Гутарыла Алена ЗАЛЕСКАЯ
За апошні час павялічылася колькасць крадзяжоў з банкаўскіх картак. Цяпер махляры выдаюць сябе за “Куфар” – папулярны сайт аб’яў, праз які можна прадаць або купіць нейкія рэчы. Для абману даверлівых грамадзян выкарыстоўваюцца схемы, апрабаваныя ў Расіі. Звычайна і віртуальныя злодзеі знаходзяцца на тэрыторыі гэтай краіны.
Пацярпелымі могуць стаць як пакупнікі, так і прадаўцы з сайта “Куфар”. Махляры выдатна адчуваюць эмоцыі патэнцыяльнай ахвяры, а стаўку робяць на даверлівых і адкрытых людзей. Могуць расказаць, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю (захварэў блізкі сваяк, трэба аплаціць вучобу дзіцяці або ратаваць бізнес падчас крызісу), таму каштоўную рэч прадаюць па мізэрнай цане. Пераканаўшыся, што “зачапілі” нераўнадушнага чалавека, злачынцы прапаноўваюць абмеркаваць здзелку ў месенджарах ці сацыяльных сетках. Гэта абумоўлена тым, што сістэма бяспекі “Куфра” блакіруе фальшывыя сайты.
Каб не трапіць у падманную пастку, будзьце ўважлівымі: калі ў месенджары ці электроннай пошце прысылаюць спасылку на “Куфар”, не пераходзьце на яе. У надрукаванай аб’яве схавайце свой нумар тэлефона.
Памятайце, што фальшывы сайт можна распазнаць. Калі дызайн махляры навучыліся капіраваць, то сам сэрвіс будзе няякасным, а некаторыя кнопкі наогул не працуюць.
У выпадку, калі вы ўсё ж такі перайшлі на сайт махляроў і пакінулі там даныя сваёй банкаўскай карткі, то пастарайцеся як мага хутчэй яе заблакіраваць. Для гэтага выберыце любы з прапанаваных варыянтаў: патэлефануйце на кругласутачны нумар, які ўказаны на картцы, або на сэрвісную службу
8-017 2992526; скарыстайце мабільны ці Інтэрнэт-банкінг праз SМS-банкінг ці ў аддзяленні банка.
На шчасце, 70 працэнтаў людзей, якія западозрылі, што іх спрабуюць абакрасці, своечасова зрэагавалі і не сталі здабычай махляроў. Аднак і крымінальны элемент не здаецца: у параўнанні з сакавіком колькасць злачынстваў у віртуальнай прасторы павялічылася ў тры разы! Так што заклікаю ўсіх жыхароў Валожыншчыны быць пільнымі, не паведамляць рэквізіты банкаўскіх картак, а на неправераных сайтах не размяшчаць ніякіх пра сябе звестак.
Дзмітрый ВЯРОЎЧЫК,
начальнік Валожынскага РАУС
На тэрыторыі рэспублікі адзначаецца значны рост колькасці зваротаў грамадзян па фактах узлому старонак сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”, завалодання ашуканскім шляхам рэквізітамі банкаўскіх плацежных карт (нумар карткі, дата дзеяння, прозвішча і імя ўладальніка, код на адваротным баку карткі) або рэквізітамі доступу да паслугі “Інтэрнэт-банкінг”, наступнага крадзяжу грашовых сродкаў.
Існуюць спецыяльныя ўстройствы, з дапамогай якіх злачынцы атрымліваюць інфармацыю аб даных чужых банкаўскіх картак. Яны называюцца “скімеры”. Іх, як правіла, усталёўваюць у раён шчыліны картапрыёмніка банкамата і маскіруюць. Пры ўстаўленні карыстальнікам банкаўскай карткі ў банкамат, яе даныя счытваюцца. Для таго, каб у дадатак да даных з магнітнай паласы банкаўскай карткі атрымаць таксама і даныя ПІН-кода, злачынец яшчэ выкарыстоўвае ўбудаваную відэакамеру. Таму, падышоўшы да банкамата, неабходна пераканацца, што на ім няма ніякіх “лішніх” устройстваў.
Акрамя гэтага, у цяперашні час вельмі шырокае распаўсюджванне атрымалі такія спосабы, як званок ад «прадстаўніка» банка з просьбай тэрмінова прадаставіць інфармацыю. Злачынцы паведамляюць, што неабходна ажыццявіць якія-небудзь дзеянні з банкаўскай аплатнай картай, бо хтосьці альбо спрабуе выкрасці з яе грашовыя сродкі, альбо афармляе крэдыт ці праводзіць падазроную аплату. Варта звяртаць увагу на тое, што супрацоўнікі банкаўскіх устаноў у тэлефонных размовах ніколі не ўдакладняюць у сваіх кліентаў канфідэнцыяльную інфармацыю, а нумар банкаўскай аплатнай карты ім заўсёды вядомы.
Калі вам паступіў такі званок, то:
ні пры якіх абставінах, нікому і ніколі не паведамляйце інфармацыю пра сябе або сваю банкаўскую аплатную карту. Сапраўдны супрацоўнік банка дакладна будзе ведаць як мінімум нумар вашай банкаўскай аплатнай карты і ніколі не спытае канфідэнцыяльную інфармацыю ў тэлефонным рэжыме;
спытайцеся, з кім менавіта вы маеце зносіны, пасля чаго пакладзіце трубку і петэлефануйце на нумар, які адлюстроўваўся ў вас на экране (у гэтым выпадку вы звяжыцеся менавіта з тым абанентам, якому належыць дадзены нумар, а не са зламыснікамі, якія яго выкарыстоўвалі з мэтай схаваць свой сапраўдны нумар), удакладніце сутнасць узніклай праблемы;
калі ж на вас аказваецца псіхалагічны ціск пагрозамі, што праз некалькі секунд вы панесяце фінансавыя страты, хтосьці аформіць на вас крэдыт, або калі вы не паведаміце неабходную інфармацыю, то карту наогул заблакіруюць, не хвалюйцеся, гэта звычайная хітрасць злачынцаў;
самі патэлефануйце ў свой банк або ў кругласутачную службу сэрвісу, нумар якой напісаны на адваротным баку аплатнай карты, і паведаміце аб тым, што здарылася. Хутчэй за ўсё спецыяліст скажа, што ніякіх несанкцыянаваных аперацый зафіксавана не было, а супрацоўнік банка вам не тэлефанаваў;
званок па аб’яве з прапановай набыць тавар, што вы прадаяце. Пры гэтым злачынец прапануе перавесці перадаплату на вашу карту, рэквізіты якой просіць яму даць. Важна памятаць, што для здзяйснення пераводу патрэбныя даныя толькі пярэдняга боку, а калі паступаюць просьбы даць яшчэ і код, нанесены з адваротнага боку, або змест SMS-паведамленняў, якія як раз пачынаюць паступаць з банка, – то гэта напэўна зламыснік, які спрабуе выкрасці грошы.
Каб не стаць ахвярай падобных злачынстваў:
Абавязкова падпішыце картку і захоўвайце ў тайне ПІН-код да яе. Памятайце, што незалежна ад абставін ніхто не мае права патрабаваць ад вас ПІН-код: ні прадстаўнікі праваахоўных органаў, ні касіры гандлёвых кропак, ні прадстаўнікі банка.
Захоўвайце картку ў бяспечным месцы, выключаючы доступ да яе трэціх асоб.
Памятайце, што банкі не рассылаюць лістоў, SMS-паведамленняў, электронных паведамленняў з просьбай пацвердзіць рэквізіты карткі, ПІН-код ці іншую асабістую інфармацыю. Калі вы атрымалі па тэлефоне альбо e-mail паведамленне аб неабходнасці прадастаўлення рэквізітаў карткі, уводу іх на якім-небудзь сайце альбо здзяйснення якой-небудзь аперацыі ў банкамаце – ні ў якім разе не давярайце такой інфармацыі. Калі ў паведамленні гаворыцца аб тым, што ваша картка была заблакіравана, удакладніце такі факт у кругласутачнай Службе сэрвісу кліентаў.
Устанавіце ліміты расходавання сродкаў і падключыце паслугі абвесткі аб транзакцыях.
Калі знімаеце грашовыя сродкі ў банкамаце звяртайце ўвагу на людзей, якія стаяць за вамі ў чарзе. У выпадку неабходнасці папрасіце іх адысці на адлегласць, пры якой яны не могуць убачыць ПІН-код. Набірайце ПІН-код хутка, завучанымі рухамі і пажадана некалькімі пальцамі. Пры ўводзе ПІН-кода на клавіятуры прыкрывайце клавіятуру рукой, кашальком або сумачкай.
Пры правядзенні аперацыі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу не выпускайце картку з віду. Пры неабходнасці ідзіце да месца ўстаноўкі тэрмінала для правядзення аплаты.
Звяртайце асаблівую ўвагу на дзеянні касіра. Калі ён спрабуе правесці картку праз тэрмінал больш аднаго разу, удакладніце прычыну паўторнага выкарыстання карткі (гэта можа быць як тэхнічны збой, так і спроба несанкцыянаванага доступу да вашых даных).
Для здзяйснення аперацый за межамі Рэспублікі Беларусь альбо з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт рэкамендуецца:
Адкрыць асобны рахунак і папаўняць яго па меры неабходнасці (напрыклад, з дапамогай паслугі пераводу сродкаў паміж карткамі ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг”).
Па вяртанні з паездкі пажадана перавесці грашовыя сродкі на іншы рахунак. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць за мяжой ашчадныя карткі.
Пры выбары карткі перавагу варта аддаць картцы з чыпам (стандарт EMV), бо яна мае больш высокі ўзровень бяспекі і лепш абаронена ад падробкі.
П. КУРС,
першы намеснік начальніка Валожынскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі
Следователями Минской области в 2020 году возбуждено 39 уголовных дел по факту наезда водителями транспортных средств на пешеходов на нерегулируемых пешеходных переходах.
20 ноября около 18 часов 30 минут 53-летний водитель автомобиля «Лексус» вблизи д. Масловичи в Минском районе совершил наезд на 72-летнюю женщину на нерегулируемом пешеходном переходе. В результате ДТП от полученных травм она скончалась на месте происшествия.
Кроме того, есть еще одна важная проблема. На Минщине только за последние выходные декабря возбуждено 6 уголовных дел о хищении денежных средств лицами, представлявшимися сотрудниками банков. Общий ущерб составил более 7 тысяч рублей.
По данным следствия, неизвестные во время общения с потерпевшими в мессенджерах Viber и Telegram, представлялись сотрудниками банков и под различными предлогами узнавали у них реквизиты платежных карт.
К примеру, 63-летней жительнице Дзержинского района по телефону сообщили, что с ее карт-счета произошло списание денег. И для того, чтобы отменить операцию, ей необходимо сообщить реквизиты банковской карты. Потерпевшая выполнила требования, и после этого с карт-счета действительно было похищено более тысячи рублей.
Информация предоставлена Воложинским РОСК
За январь текущего года в Минской области возбуждено 341 уголовное дело по ст.212 УК (хищение путем использования компьютерной техники). Фиксируются данные преступления ежедневно, большинство из них связаны с передачей реквизитов банковских карт, при этом способы совершения подобных преступлений постоянно модернизируются.

Так, днем 26 декабря 2020 г. в ходе телефонного разговора злоумышленник представился работником банка и предложил 36-летней жительнице Клецка установить на смартфон определенное приложение удаленного доступа. Далее он сказал открыть мобильный банкинг, ввести данные, после чего завладел реквизитами банковской платежной карточки потерпевшей и похитил с ее карт-счета более 200 рублей.
Еще один подобный случай произошел в Дзержинском районе. Днем 13 января текущего года неизвестный мужчина позвонил через мессенджер Viber 57-летней жительнице Фаниполя, представился сотрудником службы безопасности банка и сообщил, что в целях пресечения хищения с банковской платежной карточки женщине необходимо установить аналогичное приложение, после чего похитил с карт-счета потерпевшей 400 рублей.
Следователи Минщины обращают внимание: подобное программное обеспечение позволяет установить удаленный доступ к Вашему мобильному телефону и наблюдать за происходящим на устройстве пользователя.
После того, как потерпевшие, следуя инструкции злоумышленников, разрешили им подключение к своим мобильным телефонам через вышеуказанное приложение, те смогли узнать реквизиты их банковских платежных карточек, авторизоваться от имени потерпевших в личном кабинете системы Интернет-банкинг и дистанционно распоряжаться денежными средствами.
Действия неизвестных в обоих случаях квалифицированы по ч.2 ст.212 (хищение путем использования компьютерной техники, сопряженное с несанкционированным доступом к компьютерной информации) Уголовного кодекса Беларуси.
В очередной раз следствие акцентирует внимание граждан: не сообщайте никому реквизиты своих банковских платежных карточек и не устанавливайте по просьбе иных лиц подозрительные приложения на свой мобильный телефон! Хищение денежных средств с карт-счетов становится возможным только в случае передачи держателем карты ее реквизитов иным лицам.
Официальный представитель УСК по Минской области
Елена Крупенина
Сацыяльныя пункты для набліжэння паслуг да месца пражывання людзей у 2021 годзе адкрыюць у Мінскім, Вілейскім і Смалявіцкім раёнах. Аб гэтым сёння расказала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамара Красоўская на яго падагульняючай калегіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускія аграрыі ў 2021 годзе разлічваюць атрымаць не менш як 8,5 млн т збожжа і 5 млн т цукровых буракоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.