222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Індустрыяльны парк "Вялікі камень" разлічвае ў 2021 годзе прыцягнуць каля 17 новых рэзідэнтаў, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
У фармаце відэаканферэнцыі прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Эквадоры і Калумбіі па сумяшчальніцтве Мікалая Аўсянкі з віцэ-прэзідэнтам Гандлёвай палаты Калі Карласам Андрэсам Перэсам Рамірэсам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У раёне маста мікрараёна «Папоўка», а таксама ў фруктовым садзе пракладзены лыжныя трасы, у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры працуе пункт пракату зімовага спартыўнага інвентара. Кошт паслуг пракату лыж: 3,5 руб. за 1 гадзіну, 14,00 руб. за 1 суткі.
Тое, што дзеці – галоўная і неад’емная частка жыцця кожнага педагога, бясспрэчна. У сваёй працы мы імкнёмся зрабіць жыццё школьнікаў больш змястоўным і цікавым, укладаючы ў справу адукацыі ўсе свае здольнасці і талент. Школьнае жыццё – гэта не толькі будні. Яно вельмі разнастайнае і яркае. Штодзённая вучоба чаргуецца са святамі, сустрэчамі з цікавымі людзьмі, экскурсіямі, разнастайнымі мерапрыемствамі. Педагогі заўсёды побач з вучнямі ў розных жыццёвых абставінах. Шмат энергіі, новых цікавых ідэй укладаюць яны і ў дзіцячы адпачынак. І вельмі прыемна, калі на дапамогу прыходзяць добразычлівыя людзі. Усе дзеці сапраўды становяцца НАШЫМІ.
Асаблівы імпульс, які падштурхоўвае да новай актыўнасці ў пазнанні і выхаванні падрастаючага пакалення, даюць дабрачынныя акцыі, якія праводзяцца ў краіне. Марафонам дабра і сапраўдных цудаў можна без перабольшвання назваць рэспубліканскую навагоднюю акцыю “Нашы дзеці”. Прыгожымі колерамі засвяціліся пушыстыя ёлкі, заіскрыліся на вокнах навагоднія ўпрыгажэнні. Змянілася аблічча і нашай установы адукацыі. Здалёк вабяць, пераліваючыся рознакаляровымі агеньчыкамі, вокны школы, а снегавікі і прыветлівыя жыхары лесу гасцінна запрашалі на навагодняе свята. На ранішніку Дзед Мароз са Снягуркай і казачнымі героямі падарылі дзецям шмат весялосці і радасці, дазволілі апынуцца ў цудоўнай казачнай краіне. А як прыемна было знайсці там кожнаму салодкі падарунак – дзіцячая радасць была бясконцай!
Кіраўніцтва, педагагічны калектыў і вучні ДУА “Яршэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” выказваюць шчырую падзяку дырэктару КСУП “Пяршаі-2014” Віктару Іванавічу Шалашу за тое, што навагодняе свята было не толькі вясёлым, але яшчэ казачным і салодкім.
Прыемным падарункам стаў набор камп’ютарнай тэхнікі ад раённага выканаўчага камітэта. Вучні з радасцю прынялі персанальны камп’ютар са шматфункцыянальнай устаноўкай, якія так неабходны ў сучасным адукацыйным працэсе. У адказ гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і абяцанне вучыцца старанна і паспяхова.
Падчас акцыі «Нашы дзеці», якую праводзяць розныя ведамствы, у тым ліку і МУС, намеснік начальніка РАУС Аляксандр Акушка і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Чаховіч наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Валожыне.
Сёння тут выхоўваюць шасцярых непаўналетніх – Алену, Софію, Назара, Івана, Яніну і Аліну. Дзеці напачатку здзівіліся: раней іх дом міліцыянеры не наведвалі. Аднак хутка разам з бацькамі парадаваліся прывезеным салодкім падарункам і сфатаграфаваліся на памяць.
У гэтым доме заўсёды рады гасцям. Асабліва іх шмат у навагоднія святы. Рабят ужо павіншавалі супрацоўнікі МНС, а Беларускі дзіцячы фонд падарыў квіткі на навагодняе прадстаўленне ў Белдзяржцырк.
…Святлана – матуля як па пасадзе, так і па закліку сэрца. Пэўны час яна ў адной са школ раёна выкладала рускую мову і літаратуру, сумяшчала пасаду педагога-арганізатара. Пасля таго, як з мужам Вітаўтасам выгадавалі ўласную дачку, абодва рашыліся на адказны крок – падарыць свой нерастрачаны, па іх уласным меркаванні, бацькоўскі патэнцыял іншым дзеткам.
У 2011 годзе Святлана і Вітаўтас упершыню на выхаванне ўзялі дваіх прыёмных дзяцей з прытулку. Праз некаторы час муж прапанаваў узяць яшчэ… Так выхаванцаў стала 8.
Спачатку жылі ў вёсцы. А ў 2013 годзе пераехалі ў новы, спецыяльна пабудаваны дом па вул. Горкага ў райцэнтры. Тут нясуць пачэсную місію і да гэтага часу. Матуля прызнаецца, што адразу на яе крыху “ціснулі” мэбля з інвентарнымі нумарамі, мноства дакументацыі, што неабходна пастаянна весці і запаўняць, нечаканыя візіты органаў кантролю. Цяпер яна не звяртае на такія дробязі ўвагі. Усе цяжкасці перакрываюць светлыя эмоцыі ад усмешак дзяцей са складаным лёсам, які цярпліва і нястомна выпраўляюць Святлана і Вітаўтас. Дарэчы, за ўвесь перыяд работы да прыёмных бацькоў ні разу не было нараканняў – адны падзякі. Сам Вітаўтас працуе ў сталічным метрапалітэне тунэльшчыкам. Гэта цяжкая работа. Аднак мужчына стараецца не паказваць стомленасць: і на пытанні рабят адкажа, і дапаможа ім усім неабходным.
Узрост, з якога дзеці могуць выхоўвацца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, – ад 3 да 16 гадоў. У асноўным дзеці ў доме сямейнага тыпу выхоўвацца да 9 класа. Пасля – ліцэі і іншыя навучальныя ўстановы. Пакінуць дзіця пры сабе да 11 класа можна толькі пры ўмове, што ў яго будзе добрая паспяховасць і яму не будзе цяжка асвойваць вучэбную праграму. Гаспадыня вялікай сям’і прызналася: усе яе выхаванцы разумеюць сітуацыю, у якой апынуліся. Што яна для іх – не родная. Аднак калі кроўным бацькам аказалася непатрэбным цяпло маленькіх сэрцаў, дзеці шчодра дзеляцца гэтым багаццем са Святланай і Вітаўтасам.
Асноўнай задачай сабе жанчына ставіць абавязак навучыць і падрыхтаваць дзяцей да дарослага жыцця. А таксама стараецца кожны дзень здзівіць іх пэўнымі кулінарнымі вынаходствамі. У меню вялікай сям’і – тунец і авакада! Заўважыла ў дзяцей асаблівасць: кішэнныя грошы яны, у асноўным, расходуюць на яе, дорачы розныя падарункі. Хутчэй за ўсё, дзеці бачаць, як яна траціць грошы на іх патрэбы, нярэдка песціць сюрпрызамі, і таму распараджаюцца сваімі фінансамі па яе прыкладзе.
Тры сабакі і два каты, агарод на прысядзібным участку (апрацоўвае Вітаўтас з дзецьмі!), дзевяць курэй, тры індыкі і тры качкі – вось такая падсобная гаспадарка ў дружным доме сямейнага тыпу па вуліцы Горкага. У двары стаіць старэнькі пазадарожнік “Lаnd Rover” яшчэ 80-х гадоў. Гэта асабісты аўтамабіль Святланы і яе мужа. Набывалі яго, ужо як сталі жыць і працаваць тут, у Валожыне, з разлікам толькі на ўласны бюджэт. Хацелі мікрааўтобус, але не хапіла фінансаў. Таму выбар спынілі на брытанскай класіцы: у аўтамабілі і дагэтуль хапае месца ўсім. Наогул, жонка з мужам прывыклі жыць па сродках, гэтаму ж
вучаць і сваіх выхаванцаў. Але разам з тым імкнуцца выканаць жаданні дзяцей. Калі гаворка заходзіць аб прадмеце або цаццы вялікага кошту, то набываецца яна для ўсіх і з агульнай згоды. Выключэнне – смартфоны. На думку Святланы, у дзіцячым узросце яны прыносяць больш шкоды, чым карысці. Жанчына лічыць, што ў сучасных рэаліях дзеці не могуць абысціся без навыкаў работы на камп’ютары. Аднак рабяты не павінны праменьваць пачуццё раскрытай кнігі ў руках і паху друкарскай фарбы на маніторы сучасных гаджатаў…
На развітанне Святлана, Алена, Софія, Назар, Іван, Яніна і Аліна папрасілі супрацоўнікаў міліцыі часцей заходзіць у госці і расказваць як мага больш аб прафесіі. Некаторыя з выхаванцаў, відавочна, у будучым плануюць звязаць свой лёс са службай у органах унутраных спраў. Нам яны пажадалі моцнага здароўя, менш здарэнняў і поспехаў на службе.
Па даўняй традыцыі ў навагодняй акцыі “Нашы дзеці” прынялі ўдзел і вайскоўцы валожынскай часці.
На ранішніку для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі пабывалі падпалкоўнік Мікалай Грышчэня і капітан Станіслаў Вайтовіч. Разам з дзецьмі шаноўныя госці прынялі ўдзел ва ўсіх эпізодах прадстаўлення ля ёлкі. Не абышлося і без абавязковага карагода і вясёлых гульняў з прызамі. Музыка, спевы, танцы радавалі прысутных, дарылі святочны настрой.
Завяршылася сустрэча ўручэннем падарункаў. Для кожнага з дванаццаці наведвальнікаў цэнтра дабрачынцаў у пагонах падрыхтавалі наборы цукерак. Не забылі яны і пра папаўненне метадычнага кабінета – набылі некалькі карысных рэчаў, што дапамогуць у арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.
У раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» прынялі ўдзел прадстаўнікі 11 устаноў адукацыі Валожынскага раёна.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прадставілі творчыя, якасныя, заснаваныя на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры, работы. Многія з іх паказалі новыя тэхнікі ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аўтарскія знаходкі, адлюстравалі беларускі каларыт.
На раённым этапе ў намінацыі «Беларуская зіма» 1-е месца заваявалі работы навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Вясёлка талентаў» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Інесы Саевіч (кіраўнік С. В. Кеўра) і навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Гліняныя цуды» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мацвея і Дар’і Супрановічаў (кіраўнік У. П. Скрыпка). 2-е месца – работы навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Юныя ўмельцы» гімназіі № 1 г. Валожына Софіі Пратасевіч (кіраўнік Н. Л. Кузаўлёва), навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Эцюд» СШ № 2 г. Валожына Юліі Пашкоўскай (кіраўнік
Г. А. Садоўская), навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Вясёлка талентаў» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Валерыі Трач і Юліі Бацян (кіраўнік С. В. Кеўра).
У намінацыі «Калядная зорка» 1-е месца ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Я – мастак» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Міланы Суша, Ксеніі Заброцкай, Ксеніі Скрундзь (кіраўнік В. С. Харлінская). 2-е месца заняла работа навучэнкі гэтай жа ўстановы Аляксандры Суша пад кіраўніцтвам вышэйназванага педагога.
У намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» перамогу святкавалі навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Маленькія чараўнікі» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вікторыя Часноўская (кіраўнік А. У. Мурашова) і вучаніца 5 класа Ракаўскай СШ Мар’яна Лукашык (кіраўнік Н. А. Лукашык). 2-е месца атрымалі навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Я – мастак» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганна Прылуцкая (кіраўнік В. С. Харлінская), навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Свет рукадзелля» Івянецкай СШ Марыя Чуйко (кіраўнік А. І. Мойса) і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Гліняныя цуды» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’я Загавалка, Паліна Шорэц, Кацярына Шорэц, Валерыя Ганчарова, Карына Хмялеўская, Кацярына Раманюк, Кацярына Панасюк (кіраўнік У. П. Скрыпка).
У намінацыі «Навагодняя ялінка» перамаглі вучаніца 7 класа Суднікаўскай СШ Аляксандра Мушынская (кіраўнік А. І. Паталей) і навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Разьба па дрэве» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Лізавета Буклыс (кіраўнік С. А. Пупко). На 2-м месцы – навучэнка ўзорнай студыі «Натхненне» гэтай установы Аліна Зайлянкова (кіраўнік С. М. Зайлянкова).
У намінацыі «Сувенір-падарунак» 1-е месца журы прысудзіла навучэнцам аб’яднання па інтарэсах «Факел» Сівіцкага ВПК Таццяне Смяхоўскай (кіраўнік Г. І. Бібік) і аб’яднання па інтарэсах «Майстэрня цудаў» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Віктару Кульбаку (кіраўнік К. А. Вайткевіч), 2-е – навучэнцам аб’яднання па інтарэсах «Гліняныя цуды» Івянецкага цэнтра творчасці Паліне Шорэц (кіраўнік У. П. Скрыпка), аб’яднання па інтарэсах «Творчы калейдаскоп» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Ганне Шакун (кіраўнік А. І. Собалева), аб’яднання па інтарэсах «Чароўныя шматкі» СШ № 1 г. Валожына Яне Аплятаевай (кіраўнік І. Л. Кербедзь) і аб’яднання па інтарэсах «Драўняныя цуды» гэтай жа ўстановы Даніілу Рабчанку (кіраўнік А. Г. Цяшкевіч), а 3-е месца – навучэнцам аб’яднання па інтарэсах «Чароўныя шматкі» СШ № 1 райцэнтра Юліі Клімовіч (кіраўнік І. Л. Кербедзь) і аб’яднання па інтарэсах «Вясёлка талентаў» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Алёне Тумель (кіраўнік
С. В. Кеўра).
У намінацыі «Навагодні персанаж» прызавыя месцы занялі работы навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Гліняныя цуды» Івянецкага цэнтра творчасці: 1-е – Аліны Зайлянковай, 2-е – Яны Квач і Валерыі Ганчаровай, Дар’і Загавалка, а таксама Паліны і Кацярыны Шорэц (кіраўнік У. П. Скрыпка). Таксама 1-е месца заваявала работа навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Вернісаж» гэтай установы Кацярыны Вяршыцкай (кіраўнік Н. А. Лукашык).
У намінацыі «Арт-аб’ект» на 1-м месцы зноў івянчане з аб’яднання па інтарэсах «Гліняныя цуды» Дар’я Загавалка і Анастасія Скрыпка. Таксама тут вучаніца 8 класа Пугачоўскага НПК Дар’я Мазурава (кіраўнік Т. У. Круцель), навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Прырода і фантазія» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Надзея Пупа (кіраўнік І. І. Каваленка) і аб’яднання па інтарэсах «Свет хобі» гэтай установы Паліна Сакалоўская (кіраўнік І. В. Жабко). 2-е месца дасталося навучэнцам аб’яднання па інтарэсах «Прырода і фантазія» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мілане Жукоўскай (кіраўнік
І. І. Каваленка), аб’яднання па інтарэсах «Свет хобі» гэтай установы Кацярыне Семяняга і Юліі Кобзаравай (кіраўнік І. В. Жабко), а 3-е – навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Майстэрня талентаў» вышэйназванай установы Паліне Калясінскай (кіраўнік В. Ф. Калясінскі).
У намінацыі «Ёлачная цацка» перамаглі навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Мастацкае канструяванне з паперы» СШ № 1
г. Валожына Дар’я Качаліна (кіраўнік Т. В. Мікулевіч) і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Творчы калейдаскоп» цэнтра творчасці Маргарыта Мянцюк і Паліна Зянько (кіраўнік А. І. Собалева). 2-е месца ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах гэтай установы «Вясёлка талентаў» Кацярыны Лінкевіч і Ксеніі Кеўра (кіраўнік С. В. Кеўра) і «Свет хобі» Ганны Ярмошка (кіраўнік І. В. Жабко).

Менавіта так можна назваць усіх, хто працуе ў сацыяльнай сферы. Яны па праве заслугоўваюць цёплых слоў і падзякі. Таму, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, зусім адмовіцца ад свята не змаглі. Урачыстасць да Дня работнікаў сацыяльнай абароны правялі ў змененым фармаце – запрасілі толькі тых, хто ўзнагароджваўся. А такіх – 30 чалавек.
Мерапрыемства прайшло ў зале пасяджэнняў райвыканкама акурат у прафесійнае свята – 5 студзеня. На яго завіталі ганаровыя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Аляксеевіч Семянчук, старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч Круковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун.
Напачатку начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама зачытала віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі работнікам сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. “Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая базіруецца на прынцыпах справядлівасці, гарантуе неабходную падтрымку кожнай сям’і, кожнаму чалавеку. Сацыяльныя работнікі абараняюць інтарэсы нашых грамадзян, надаючы шмат увагі тым, хто з-за розных абставін не можа сам пра сябе паклапаціцца: людзям з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям, старым”, – гаворыцца ў віншаванні. “Гэта няпростая штодзённая праца патрабуе ад прадстаўнікоў вашай прафесіі асаблівага цярпення, міласэрнасці, умення суперажываць. Такія якасці вельмі каштоўныя ў час барацьбы з пандэміяй каранавіруса, калі вы дапамагаеце не толькі па службовых абавязках, але і па закліку сэрца, бескарысліва. Упэўнены, што так будзе і надалей”, – адзначыў Прэзідэнт.
Сацыяльная сфера заўсёды знаходзіцца ў полі зроку раённага выканаўчага камітэта. Віншуючы прысутных у зале, кіраўнік раёна Я. М. Круковіч адзначыў: “Ваша праца заслужыла ўсе-агульнае прызнанне. Бо, дзякуючы вашым намаганням, жыццё многіх людзей напоўнілася сэнсам і займела надзею. Няхай кампетэнтнасць, працавітасць, бескарыслівасць і надалей служаць людзям і дапамагаюць пераадольваць жыццёвыя цяжкасці”. Яўгеній Міхайлавіч падзякаваў работнікам сацыяльнай сферы за іх нялёгкую і высакародную працу, а таксама ўзнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама сястру-гаспадыню Ракаўскага псіханеўралагічнага дома інтэрната Людмілу Лук’янаўну Маковіч, медыцынскую сястру Івянецкага дома-інтэрната Ірыну Іванаўну Ройка, сацыяльнага работніка Лілію Мікалаеўну Вараб’ёву. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена сацыяльным работнікам Жанне Вікенцьеўне Лойка і Марыне Фабіянаўне Тарасевіч, інспектару сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыне Уладзіміраўне Унучак.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. А. Семянчук добра ведае работу сацыяльнай службы. “Нягледзячы на надвор’е, пандэмію, хваляванні ў грамадстве, вы кожны дзень ідзяце да людзей, не толькі бачыце іх праблемы, але ведаеце і вырашаеце іх, – заўважыў Алег Аляксеевіч. – Вас любяць – не столькі за тое, што робіце, а за тое, як робіце: за клопат, увагу, чуласць, зычлівасць і міласэрнасць. Дзякуй вам за вялікую місію дабра, якое прыносіце ў дамы нямоглых і хворых людзей”. Прадстаўнік заканадаўчай улады краіны ўручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дырэктару ТЦСАН Галіне Фадзееўне Рай, падзякі старшыні парламента – псіхолагу цэнтра Алене Віктараўне Жданюк і сацыяльнаму работніку Таццяне Міхайлаўне Чышэвіч.

А.Б.Ліштван і М.Ф.Тарасевіч
Абласное кіраўніцтва таксама адзначыла працу валожынскіх сацработнікаў. У прыватнасці, Ганаровая грамата камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама аб’яўлена галоўнаму спецыялісту ўпраўлення Наталлі Мікалаеўне Пальчэўскай, сацыяльнаму работніку Наталлі Іванаўне Вайцюлевіч, інспектару па асноўнай дзейнасці ТЦСАН Алене Бенядзіктаўне Ліштван, медыцынскай сястры Аксане Іванаўне Протас і інжынеру Тэрэзе Іосіфаўне Цынкевіч Івянецкага дома-інтэрната, медыцынскай сястры Алене Яўгеньеўне Астраух і повару Ірэне Мечыславаўне Яблонскай Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Падзякай старшыні камітэта адзначана праца намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыны Аляксандраўны Іоды, сястры-гаспадыні Таццяны Вікенцьеўны Пяцігор і санітаркі Алены Антонаўны Шут Івянецкага дома-інтэрната, санітаркі Людмілы Станіславаўны Адамовіч і спецыяліста па кадрах Тамары Васільеўны Жарнасек Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, інспектара па асноўнай дзейнасці ТЦСАН Ганны Пятроўны Альшэўскай, сацыяльнага работніка Таццяны Міхайлаўны Морскай. Ганаровую місію ўручэння заслужаных узнагарод выканаў намеснік старшыні райвыканкама І. У. Шакун, які таксама адрасаваў словы віншавання і ўдзячнасці.
Граматы і падзякі ТЦСАН атрымалі сацыяльныя работнікі Святлана Пятроўна Бубен, Таццяна Іванаўна Станілевіч, Алена Браніславаўна Гаптар, Валянціна Уладзіміраўна Ракавец, Ірына Міхайлаўна Грышчык. Самых актыўных членаў прафсаюзнага руху – Ганну Іванаўну Стасяловіч і Алену Станіславаўну Шчарбакову – узнагародзілі падзякамі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Алена ЗАЛЕСКАЯ,
фота аўтара
13 студзеня 2021г. з 10.00 да 11.00 па тэлефоне 8-01716 21818 «прамую лінію» праводзіць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання Уладзімір Міхайлавіч ЛУК’ЯНАЎ.
Спецыялісты папярэджваюць, што першы лёд тоіць у сабе небяспеку, і нагадваюць правілы паводзін:
перш чым сысці з берага на лёд, уважліва агледзьцеся і намецьце маршрут руху, выбіраючы бяспечныя мясціны;
асабліва асцярожным трэба быць у месцах, пакрытых тоўстым слоем снегу, у месцах хуткага цячэння і выхаду крыніц, паблізу кустоў, асакі, травы, што выступаюць над паверхняй, упадзення ў вадаёмы ручаёў;
выходзіць на лёд трэба ў неглыбокіх месцах;
правярайце трываласць лёду пешняй або калом, а не ўдарамі нагі;
не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці;
не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі.
Адпраўляючыся на зімовую рыбалку, трэба ўзяць з сабой простыя выратавальныя сродкі:
вяроўку 15-20 м даўжынёй з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 г на другім,
выратавальную камізэльку або нагруднік.
Надзейны лёд — празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за 7 см. Малочны белага колеру лёд удвая слабейшы за празрысты. Самы небяспечны лёд — утвораны са снегу, які змёрзся.
Крыніца: АСВОД.