Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Серада, 23 Снежань 2020 15:33

Прыйдзі, Пане Езус!

Дарагія парафіяне! Шаноўныя браты і сёстры праваслаўныя! Паважаныя жыхары Валожына і раёна! Людзі добрай волі!

Дазвольце падзяліцца з вамі вялікай радасцю Божага нараджэння. Напачатку дзякуем Богу за тое, што Ён дазволіў нам дажыць да сёлетніх свят. Чытаючы Біблію, бачым, як Марыя з Юзафам стукаюць у дзверы дамоў і атэляў, дзе б прытуліцца, але нідзе няма месца для іх: атрымліваецца, што Езус прыйшоў да сваіх, але свае Яго не прынялі.

Што гэта азначае: прыняць ці не прыняць Сына Божага? З аднаго боку, мы падрыхтаваліся да свята – упрыгожылі касцёл, падрыхтавалі ёлачкі, батлейку, запалілі агеньчыкі, прыбралі свае дамы і кватэры, узялі ў касцёле свянцоныя свечкі і аплаткі. Але Бог глядзіць на душу чалавека, бо яна – святыня, месца, дзе жыве Бог. Як жа падрыхтаваць сваю душу да прыходу сына Божага? Прыступіць да Святой споведзі, каб ачысціцца ад грахоў. Кожную нядзелю ўдзельнічаць у Святой імшы ў касцёле. Закрыць душу перад грахамі – рабіць добрыя справы. Праз пост, сумесную штодзённую малітву выкінуць са сваіх сем’яў і свайго жыцця злосць, нянавісць, п’янства, скандалы – выгнаць д’ябла, а запрасіць да сябе Бога, каб Ён кіраваў чалавекам. Чым хутчэй кожны з нас гэта зробіць, тым хутчэй мы зменім сваё жыццё на лепшае.

Бог любіць кожнага, і свята нараджэння Сына Божага – выраз Божай любові. А ты, дарагі чалавек, ці прымаеш гэты Божы дар, ці адносішся з Божай любоўю да блізкіх, суседзяў, калег па працы – увогуле, да навакольных? Чаму сярод нас так шмат абыякавасці, падману, несправядлівасці, жорсткасці, бед і слёз? Таму што чалавек адвярнуўся ад Бога, не жыве па Божых запаведзях, а жыве толькі па сваіх абмежаваных, эгаістычных, зямных меркаваннях. Дзе няма Бога – там няма і не будзе міру, адзінства, справядлівасці, дабра і шчасця. Божае нараджэнне – гэта свята, якое нагадвае нам Божы закон: любі блізкага свайго, як сам сябе любіш.

Гледзячы на сучасны свет, мы здзіўляемся: адкуль столькі злосці і насілля? Адказ дае Божае Дзіцятка, якое, нарадзіўшыся, прынесла людзям свае дары: веру, справядлівасць, добразычлівасць, міласэрнасць, спагаду, Божую праўду і любоў, дапамогу адзін аднаму. Ці прыняў ты, дарагі чалавек, гэтыя дары ў сваё жыццё, ці не супярэчаць ім твае словы, думкі, учынкі? Калі не жывеш у адзінстве з Богам, калі, на жаль, у нашых сем’ях, сярод родных і блізкіх адбываюцца скандалы, лаянкі, сваркі, п’янства, злосць, нянавісць, то якія мір, адзінства і згода будуць у свеце, у працоўных калектывах, сярод суседзяў, паміж чужымі людзьмі? Каляды – не проста радаснае свята, гэта час, калі Бог дае людзям, сем’ям, грамадству і свету магчымасць ачысціцца ад грахоў, аздаравіцца. Як зорка на небе паказвала Тром Каралям дарогу да месца, дзе нарадзіўся Сын Божы, так і цяпер Езус Хрыстус паказвае чалавецтву Божую дарогу міру, адзінства і Божай любові.

Гісторыя вучыць, што без Бога, без выканання Яго запаведзяў чалавек мае толькі часовую, празрыстую радасць, а сапраўднай радасці і будучыні – не. У Старым Запавеце чытаем: калі народ ізраільскі верыў і слухаў Бога, выконваў Яго запаведзі і загады, то Бог спрыяў, дапамагаў і аберагаў яго, а як толькі людзі адварочваліся ад Бога, іх спатыкалі хваробы, няшчасці і войны. Калі ж людзі апамятаваліся і вярталіся да Бога, прасілі прабачэння, то Ён у каторы ўжо раз ізноў браў іх пад Сваю апеку і дапамагаў. Гэты ўрывак з Бібліі ці не нагадвае нам пра захаванне чалавецтва цяпер, у XXI стагоддзі? Калі каранавірус ахапіў усю зямлю, людзі ўспомнілі пра Бога і бягуць у касцёл: памаліцца і паставіць свечку за выздараўленне блізкага чалавека, запісаць Святую імшу аб пазбаўленні ад каварнай хваробы і вяртанні да здароўя. Вельмі добра, што чалавек ідзе да Бога, бо напісана: “Чалавек, заўсёды звяртайся да Бога і прасі Яго, а Бог цябе выслухае і дапаможа”. Толькі не трэба чакаць пандэміі ці іншых бед – маліцца і звяртацца да Бога неабходнасці заўсёды: і ў бядзе, і ў радасці.

Пасля Калядаў надыходзіць Новы год. 31 снежня а 21 гадзіне мы будзем збірацца ў касцёле, каб паўдзельнічаць у набажэнстве падзякі Богу за адыходзячы год, а пасля адбудзецца Святая імша з просьбай аб Божай дапамозе, апецы, здароўі для сябе, дзяцей, унукаў, родных і Божым благаслаўленні для роднай Бацькаўшчыны Беларусі ў новым 2021 годзе. Бог гаворыць: “Чалавек, за ўсё дзякуй Пану Богу”. Набажэнства падзякі – гэта асабістая малітва за ўсё, што напаткала ў адыходзячым годзе. Гэта і экзамен чалавека перад Богам: як я пражыў 2020 год? Ці маліўся за сваіх памерлых, ці задаволены мае памерлыя маёй малітвай за іх? Ці адпраўляў Святую імшу за жывых? Ці малілася мая сем’я кожны дзень? Ці бачыў Бог перад сабой мяне і маю сям’ю кожную нядзелю і на святы ў касцёле на Святой імшы? Ці маюць мае дзеці і ўнукі ружанцы, малітоўнікі і ці моляцца на іх? Ці не пакрыўдзіў я блізкіх, суседзяў, калег па працы, а калі так здарылася, ці папрасіў прабачэння? Якой на працягу года была мая мова: можа, ужываў нецэнзурныя словы, праклёны, абгаворы, фальшывыя сведчанні ці іншыя грэшныя словы? Якія добрыя ўчынкі, справы я рабіў? Ці дапамагаў людзям, касцёлу, парафіі?

Бог вучыць: “Чалавек, пакуль жывеш на зямлі, спяшайся і рабі добрыя справы, бо гэта тваё багацце, якое ты забярэш з сабой на Божы суд”. Зямныя пасады і ўзнагароды, званні і дыпломы застануцца на зямлі. А перад Богам станеш з малітвай і добрымі ўчынкамі – яны ключ, якім душа адчыніць перад сабой дзверы раю. Таму звяртаюся да кожнага: маліцеся і рабіце добрыя справы для выратавання сваёй душы!

23 12 2020 19

Дарагія валожынцы і госці Валожыншчыны! Віншую ўсіх з Калядамі і надыходзячым Новым, 2021 годам! Зычу, каб Божае Дзіцятка адорвала вас і вашы сем’і здароўем душы і цела, Божай любоўю. Няхай новы год будзе спакойным і шчаслівым для кожнага і для нашай Бацькаўшчыны Беларусі!

Расклад калядных і навагодніх набажэнстваў:

24 снежня – Пастэрка. Святочная Калядная Святая імша ў 21.00.

25 снежня – Божае нараджэнне. Святая імша ў 10.00

26 снежня – другі дзень Калядаў. Святая імша ў 10.00. Асвячэнне аўса ў памяць Святога Сцяпана, першага пакутніка.

27 снежня – нядзеля. Пасля кожнай Святой імшы – асвячэнне “Віна Святога Яна”.

31 снежня – набажэнства падзякі Богу за пражыты 2020 год і Святая імша ў 21.00.

1 студзеня – урачыстасць Багародзіцы і Новы год. Святая імша ў 10.00.

6 студзеня – Тры Каралі. Святая імша ў 9.00 і 18.00. Пасля набажэнства – асвячэнне крэйды, золата, вады.

Сардэчна запрашаю ўсіх у касцёл.

З малітвай і Божым благаславеннем – ксёндз Доктар Гэнрык АКАЛАТОВІЧ,

пробашч касцёла

Святога Юзафа ў Валожыне

У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара».

Адвакаты Мінскай абласной калегіі адвакатаў вядуць бясплатнае анлайн-кансультаванне дзяцей і бацькоў па праграме Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі, паведаміла БЕЛТА старшы каардынатар па інфармацыйнай дзейнасці нацыянальнага офіса арганізацыі Хрысціна Дулевіч.

Вода является  необходимым элементом жизни человека. Важную роль в сохранении здоровья людей  играет обеспечение их доброкачественной и безопасной питьевой водой. В соответствии с санитарными нормами и правилами питьевая вода должна быть безопасна в эпидемическом и радиационном отношении, безвредна по химическому составу и иметь благоприятные органолептические свойства.

Население Воложинского района достаточно широко использует для питьевого водоснабжения источники нецентрализованного водоснабжения – шахтные колодцы.

Санитарной службой района осуществляется работа по обследованию общественных шахтных колодцев с лабораторным исследованием проб воды в населенных пунктах, в которых отсутствуют системы централизованного водоснабжения, или население пользуется общественными шахтными колодцами.

Решением Воложинского райисполкома от 19.03.2012 года № 401 был определен балансодержатель общественных шахтных колодцев района – РУП «Воложинский жилкоммунхоз», на его баланс было передано 134 общественных шахтных колодцев. По состоянию на начало 2020 года на балансе РУП «Воложинский жилкоммунхоз» стояло 102 общественных шахтных колодцев. Производственный контроль качества питьевой воды из колодцев по санитарно-химическим и микробиологическим показателям проводился аккредитованной испытательной лабораторией РУП «Воложинский жилкоммунхоз».

В первом полугодии 2020 года шла реорганизация и присоединение Воложинского и Ивенецкого участков водоканал РУП «Воложинский жилкоммунхоз», к КУП «Молодечноводоканал». На текущий момент на балансе цеха водоснабжения и водоотведения Воложинского района КУП «Молодечноводоканал» находятся 15 общественных шахтных колодцев расположенных в г.п. Ивенец и на территории Ивенецкого сельского Совета.

На текущий момент на территории района размещено   92 общественных шахтных колодца, из которых для 77 колодцев не определен балансодержатель (РУП «Воложинский жилкоммунхоз» данные колодцы не обслуживает).

За 2020 год санитарной службой обследованы все общественные шахтные колодцы. Отобрано и исследовано на санитарно-химические показатели 100 проб воды, из которых 24 пробах обнаружено превышение ПДК до 2-х и более по содержанию нитратов, что составляет 24 %. За прошедший  год по  микробиологическим показателям  исследовано 103   пробы   воды из колодцев,  из них  не    соответствовала  требованиям 1 проба,  что  составляет  0,97 %.

Примеры колодцев с содержанием нитратов превышающим гигиенический норматив до 45,0 мг/дм³:

Дорский с/Совет: д. Довбени, 30 – 103,25 мг/дм³; д. Солоная, 14 – 124,3 мг/дм³, д. Солоная, 9 – 109,4 мг/дм³, д. Солоная, 31 – 52,6 мг/дм³.

Городьковский с/Совет: д. М. Запрудье - 59,05 мг/дм³.

Раковский с/Совет: а.г. Раков, ул. Советская, 51 – 107,9 мг/дм³, а.г. Раков, ул. 8 Марта, 17 – 49,08 мг/дм³, а.г. Раков, ул. Минская, 39 – 72,83 мг/дм³, а.г. Раков, ул. Пионерская, 13 – 78,7 мг/дм³, д. Турковщина, 34 – 62,4 мг/дм³, д. Турковщина, 46 – 57,9 мг/дм³,

Воложинский с/Совет: д. Стайки, 32 – 68,9 мг/дм³, д. Улазовичи, 33 – 63,0 мг/дм³; д. Минти, 5 – 88,7 мг/дм³; д. Минти, 30 – 68,5 мг/дм³; д. Минти, 38 – 48,5 мг/дм³, д. Минти, 44 – 49,2 мг/дм³, д. Довбени, 30 – 103,25 мг/дм³, д. Солоная, 14 – 124,3 мг/дм³, д. Солоная, 9 – 109,4 мг/дм³.

г.п. Ивенец, ул. Комсомольская, 52 – от 76,7 до 90,1 мг/дм³, ул. Подлесная, 18 – 62,9 мг/дм³.

Содержание колодцев определяет качество воды. Основными нарушениями способствующими ухудшению качества воды являются: нуждающиеся в ремонте, герметизации, или замене навесы и оголовки шахтных колодцев, отсутствие отмостки по периметру оголовка шахтных колодцев, не проведение регулярной очистки и дезинфекции колодцев собственниками.

В соответствии с Комплексом мероприятий  по обеспечению санитарно-эпидемиологического благополучия населения Воложинского района на 2018-2020 годы, и в целях обеспечения беременных женщин и детей до трех лет района доброкачественной питьевой водой, осуществляет мониторинг включающий в себя отбор проб колодезной воды и проведение лабораторных исследований по показателям качества и безопасности воды шахтных колодцев, расположенных на территории домовладений, где проживают беременные женщины ставшие на учет, и дети до трех лет, основным источником питьевого водоснабжения у которых является шахтный (мелкотрубчатый) колодец.

За истекший период года было обследовано 17  подворий с индивидуальными шахтными колодцами, отобрано  17 проб воды на санитарно-химические и микробиологические показатели.  По микробиологическим показателям все исследованные пробы соответствовали гигиеническим нормативам. По санитарно-химическим показателям не соответствовало техническим нормативно-правовым актам 3 пробы, по показателю  нитраты. По всем случаям нестандартных показателей проб воды были оповещены собственники колодцев. Причиной высокого содержания нитратов в колодезной воде могут являться рядом расположенные источники загрязнения грунтовых вод - сараи, вольеры для животных, удобряемые грядки, а также нарушения в содержании колодца – не проведение ежегодной очистки и ремонта колодца с последующей его дезинфекцией собственниками.

Родителям детей до 3-х лет и беременным, проживающим по данным адресам, было рекомендовано использовать для питья и приготовления пищи бутилированную воду, а также провести очистку и дезинфекцию колодца.

Мероприятия профилактического и предупредительного характера за соблюдением законодательства Республики Беларусь в области санитарно-эпидемиологического благополучия населения за организацией питьевого водоснабжения продолжатся.

Врач-гигиенист                                                                  Н.М. Булова

23.12.2020 года

Сардэчна віншую вас з радасным і поўным духоўнага зместу святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Гэта светлае свята нясе з сабой цеплыню і спакой, надае сэнс жыццю і напаўняе яго нязгасным святлом веры, надзеі і любові. Яно натхняе нас на маральнае ўдасканальванне і самаадданае служэнне блізкім.

У гэтыя святочныя і радасныя дні жадаю, каб вашы сэрцы адкрыліся для шчодрасці і міласэрнасці, спакою і цеплыні, гармоніі і паразумення, усяго таго, што неабходна для шчасця .

Моцнага вам здароўя, міру і дабрабыту, непахіснай веры ў вечную сілу дабрыні і справядлівасці, надзеі на тое, што цяперашнія выпрабаванні для нас часовыя, а самае лепшае – наперадзе, і ўсе запаветныя жаданні і мары збудуцца.

Няхай свята падорыць вам цудоўны настрой, цяпло сямейных зносін, добрыя падзеі ў асабістым жыцці і ў лёсе нашай Радзімы!

Алег СЕМЯНЧУК,дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73

Прыміце шчырыя віншаванні з Раством Хрыстовым!

Нараджэнне Хрыстова раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне, аб’ядноўвае сем’і, заахвочвае шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.

Яно з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і падштурхоўвае людзей да высакародных учынкаў, клопатаў пра блізкіх.

Шчыра жадаем усім, каб цяпло святой Каляднай ночы напоўніла дабром і міласэрнасцю дамы, прынесла згоду і паразуменне ў кожную сям’ю.

Няхай узнёслыя пачуцці, звязаныя з Калядамі, не пакідаюць вас у паўсядзённасці, а цяпло свята ўвесь год сагравае родных і блізкіх.

Здароўя ўсім, дабрабыту, шчасця і спаўнення жаданняў. Зычым, каб урачыстыя і радасныя дні сталі для каталіцкіх вернікаў нашага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасці ў будучыні, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін.

Раённы выканаўчы камітэт

Аўторак, 22 Снежань 2020 11:44

Ура! Лясная госця завітала!

«Што ж гэта за Новы год ды без ёлачкі?» – усклікаў герой вядомага мультфільма «Падаў мінулагодні снег». Безумоўна, смешны чалавечак у шапцы-вушанцы меў рацыю, і гэта гатовы пацвердзіць кожны з нас. Вельмі ж хочацца святочнага настрою, які звычайна пачынаецца менавіта з яе, зялёнай пушыстай прыгажуні.

Згодна з даўняй традыцыяй, на плошчы Свабоды ў Валожыне ў сярэдзіне снежня заўсёды “вырастае” навагодняе дрэва. Ступень эстэтыкі яго ўбрання залежыць ад намаганняў супрацоўнікаў жылкамунгаса, а таксама ад фінансавых укладанняў. Не апошнюю ролю адыгрываюць і лясніцтвы, з якіх і паступаюць дрэўцы, што пасля на працягу месяца радуюць гараджан і прыезджых.

На гэты раз элегантную зборную канструкцыю з металічнага каркаса і 300 елак сабралі за два дні, а ўпрыгожылі лясную госцю электрагірляндамі і шарамі.

Нягледзячы на тое, што надвор’е стаіць не зусім зімовае, прайсці па цэнтры горад прыемна і дарослым, і дзецям. Сама высокая, выключна роўная лясная госця, стыльныя шары і агеньчыкі, што зіхацяць з зялёных галінак, кожнага правакуюць на ўсмешку. У выніку ў людзей абуджаецца жаданне як мага хутчэй распачаць падрыхтоўку да сустрэчы доўгачаканага 2021 года, які, спадзяёмся, падорыць нам мір, стабільнасць і развітанне з СОVID-19.

Аўторак, 22 Снежань 2020 11:41

Калядная фотазона з Дзедам Марозам

У Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыі пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам улічваюць і іх душэўны стан. Таму супрацоўнікі прыкладваюць намаганні, каб павысіць настрой кожнаму, хто завітае ў медустанову. З гэтай мэтай напярэдадні свята ў амбулаторыі з’явілася сапраўдная калядная фотазона з Дзедам Марозам, у чароўным мяшку якога, магчыма, самы галоўны падарунак для жыхароў Вішнеўшчыны – моцнае здароўе.

Аўторак, 22 Снежань 2020 11:41

Фотазона «Ля каміна»

Вось такую фотазону прыдумалі і стварылі настаўнікі і вучні СШ № 2 г. Валожына. Назва кампазіцыі – «Ля каміна» – цудоўна адпавядае адчуванню цяпла і ўтульнасці, што ўзнікае, як толькі набліжаешся да гэтай рукатворнай прыгажосці. Работа выканана ў рамках акцыі па ўпрыгожванні ўстановы адукацыі да Каляд і Новага года.

«Ну што Вы, хіба ж такое можна прадбачыць?» – усклікнула жыхарка Валожына, шматдзетная матуля Інга Уладзіміраўна МАКЕЙ, пачуўшы маё пытанне: «У юнацтве дапускалі, што будзеце мець столькі нашчадкаў?». І тут жа дадала: «Хаця, ведаеце, яшчэ зусім маленькай аднойчы зрабіла заяву, што хачу 16 малышоў. Бачыце, нават напалову не выканала намечанае…»

Так, дзяцей у маладой жанчыны значна менш. Але па сённяшнім часе і сямёра – лічба, што ўразіць любога. Сама ж Інга і яе муж Віктар нічога надзвычайнага ў сваёй сямейнай сітуацыі не бачаць і ўпэўнена сцвярджаюць: «Ды звычайныя мы! Вось толькі любові, што пануе ў нашым доме, значна больш, чым у многіх іншых».

Нядаўна мне давялося наведацца ў гэту вялікую і бязмежна абаяльную ячэйку грамадства, дзе кожны – асоба, а калі разам – моцная каманда, і там, на месцы, пазнаёміцца з большасцю яе членаў. Спяшаюся падзяліцца незабыўнымі ўражаннямі з вамі, паважаныя чытачы.

Гаспадар працуе вадзіцелем у ТЦСАН – арганізацыі, з якой цесна супрацоўнічаю, таму мы даўно знаёмы. Праўда, той факт, што прыемны, усмешлівы вадзіцель – шматдзетны бацька, стаў нечаканым адкрыццём. Добры, памяркоўны, працавіты чалавек і дагэтуль мне падабаўся, а ў акружэнні тых, дзеля каго жыве, раскрыўся як сапраўдны мужчына.

Душа, сэрца і мазгавы цэнтр дружнай каманды, безумоўна, – матуля. Зусім маладая яшчэ жанчына нікому нічога не насаджае, катэгарычных загадаў не раздае, аднак характар у яе ёсць, таму цвёрдай рукой «руліць» укладам сям’і, падтрымліваючы яе дабрабыт на высокім узроўні.

Інга нарадзілася ў Ляхавіцкім раёне, затым лёс закінуў яе на Піншчыну, а адтуль – у Краснадарскі край, дзе правяла юнацтва. Амаль дарослай зноў вярнулася ў Беларусь. У вёсцы пад Пінскам жыла бабуля. Менавіта там васямнаццацігадовая дзяўчына сустрэла нарачонага.

Будучы муж, старэйшы на чатыры гады, толькі-толькі адслужыў у арміі. Тое, што юны сынок сабраўся жаніцца на яшчэ больш юнай нявесце, бацькоў Віктара не напалохала (на Палессі людзі традыцыйна жэняцца рана і дзяцей, дарэчы, у іх нараджаецца шмат). Свякроў парадавала маладую жанчыну шыкоўным падарункам – каровай, таму вельмі хутка муж і жонка, нягледзячы на ўзрост, адчулі сябе заўзятымі гаспадарамі. Дом, сад, 40 сотак зямлі, некалькі цяпліц, дзе паспявае агародніна, якая ў тых краях – самы распаўсюджаны сямейны бізнес. Віктар аказаўся цудоўным мужам і бацькам, а яго палавіна – адмысловай гаспадыняй. Пайшлі дзеці…

Здавалася, усё ў іх стабільна і планамерна. Аднак з нараджэннем чацвёртага дзіцяці лёс падкінуў і цяжкае выпрабаванне. Паступова ў хлопчыка развіўся страшэнны дэрматыт – уся скура стала цэльнай аголенай ранай. Высветлілася: алергія на торф. Яны аб’ехалі ўсіх спецыялістаў, куплялі лекі, у доме падтрымлівалі амаль стэрыльную чысціню, але гэта не дапамагала. Медыкі ў адзін голас пераконвалі: неабходна мяняць месца жыхарства, маленькі пацыент павінен жыць на значнай адлегласці ад тарфянікаў.

Макеі доўга выбіралі месца для пераезду. Сваякі параілі наш раён. Спачатку яны перасяліліся ў Бабровічы. Віктару пасля таго, як уладкаваўся ў гаспадарку, далі жыллё. Тым не менш, было прынята рашэнне будаваць уласны дом.

Зараз яны жывуць у Валожыне. Будаўніцтва завершана, але ўдасканаленне сямейнага гнязда не спыняецца ні на хвіліну.

Ужо на нашай зямлі ў іх з’явіліся сын і дзве дачушкі.

Старэйшай з юных Макеяў з’яўляецца Кацярына. Ёй споўніўся 21 год, а значыць, дзяўчына паспела атрымаць адукацыю. Выбрала прафесію педагога, што зусім не дзіўна для сястры, якая займалася выхаваннем шасці малодшых брацікаў і сястрычак. Працуе ў дзіцячым садзе № 6. Амаль з нараджэння матуля брала яе з сабой у цяпліцы. Там, седзячы яшчэ ў калясцы, малая назірала за раслінамі і, здаецца, на інтуітыўным узроўні ўспрымала ўсе веды і навыкі, што неабходны для іх вырошчвання. Таму зараз – заўзяты кветкавод.

У дзевятнаццацігадовага Яўгенія ўжо ёсць нявеста. Юнак хутка атрымае дыплом фельчара-акушэра. Пасля таго, як заручацца шлюбам, маладыя людзі плануюць разам паступіць у медыцынскі ўніверсітэт і набыць кваліфікацыю ўрачоў-рэабілітолагаў. У вольны час Жэня захапляецца ігрой на гітары. А вось яго брат, васямнаццацігадовы Аляксей – баяніст-аматар. Гэты прадстаўнік сям’і вывучыўся на пекара-кандытара і марыць стаць знакамітым шэф-поварам. І Жэня, і Лёша ў нашай сустрэчы не ўдзельнічалі па прычыне таго, што адзін вучыцца ў Мінску, а другі – салдат тэрміновай службы ў пагранічнай часці ў Смаргоні.

Кірылу – маладому чалавеку, з-за якога і быў арганізаваны пераезд, – ужо споўнілася 15. Пра сваю алергію ён даўно забыў. Вучыцца ў СШ № 2. Нягледзячы на пэўныя абмежаванні ў адносінах да заняткаў фізічнай культурай (урачы настойваюць), проста жыць не можа без любімага валейбола. Як і старэйшыя браты, не ігнаруе музычную школу. Яго інструмент – саксафон.

Анастасія адзначыла 11-годдзе. Гэта сапраўдны мастак, як па душэўных памкненнях, так і па паводзінах. Тонкае адчуванне Сусвету адлюстроўваецца ў карцінах, якія стварае пры дапамозе алеевых фарбаў, і ў музыцы (іграе на домры і клавішах). А ў будучыні яна абавязкова стане дрэсіроўшчыкам дэльфінаў. Каб наблізіцца да мары, ужо сёння штудзіруе падручнікі па біялогіі і хіміі.

Вадзіму – дзесяць. Як і ў кожнага падлетка, у яго ёсць аўтарытэты. Толькі гэта не героі фільмаў ці камп’ютарных гульняў, а старэйшыя браты. Менавіта з іх стараецца браць прыклад ва ўсім. Хлопчык вельмі музыкальны, умее і любіць спяваць, а інструменты, якім аддаў перавагу, – гітара і клавішы.

Сумленне і замілаванне сям’і – чатырохгадовая Анюта. Дзяўчынка валодае цудоўнай памяццю, у якой захоўвае ўсё, што тычыцца родных. У любы момант можа нагадаць, што каму патрэбна рабіць, і больш за ўсё перажывае, каб ніхто нічога не забыў. Яе любові і клопату хапае не толькі бацькам, брацікам і сястрычкам, але і жывёлам. Шчырая сэрцам дзяўчынка верыць у цуды. Таму сямейныя стараюцца дарыць ёй толькі самыя лепшыя, самыя добрыя казкі.

Перадкалядны час у Макеяў – самы любімы. Хрысціянская сям’я адзначае свята 25 снежня, таму пушыстую сасонку тут ужо прыбралі. У іх доме гэта цэлы рытуал, у якім абавязкова ўдзельнічае кожны. А яшчэ яны любяць гатаваць розныя стравы. І хто з іх лепшы кухар, пытанне – вечна адкрытае. Святочны стол з абавязковым «Аліўе» і смажанай курыцай у спалучэнні з рознымі далікатэсамі, рэцэптура і афармленне якіх залежаць выключна ад фантазіі ўдзельнікаў кулінарнага батлу (у святы ўсе стараюцца перасягнуць не толькі адзін аднаго, але і сябе), – не праблема. А вось ад любімай матулі ўсе чакаюць торцік. Пакуль застаецца толькі здагадвацца, што за шэдэўр на гэты раз выдасць Інга.

Утульны дом, запоўнены вясёлымі галасамі, смехам, музыкай, пахам свежай выпечкі і хвойным водарам, пакідаць не хочацца. Вось з такімі людзьмі, такім ладам жыцця і асацыіруецца ў мяне слова «шчасце». І Нараджэнне Хрыстова, і Новы год, і шматлікія дні нараджэння тут святкуюць па-сапраўднаму – сваёй сям’ёй, з шыкоўным сталом, дзе ніколі не знойдзеш алкагольных напіткаў. Спевы, гульні і неверагодныя сюрпрызы – абавязкова, а падарункі пад ёлачку ўсе стараюцца стварыць уласнымі рукамі. Я шчыра пажадала новым знаёмым, каб нагоды для радасці здараліся ў іх штодзённа, пакоі дома, як і сэрцы яго жыхароў, поўніліся цяплом. А святло Віфлеемскай зоркі падарыла ім, як і ўсім нам, мір, згоду і веру ў тое, што невырашальных праблем не бывае, асабліва калі для гэтага ёсць жаданне і моц характару.

Старонка 999 з 1386

Задайте вопрос