Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзіцячы сад - пачатковую школу нумар 15 урачыста адкрылі 8 лістапада ў мікрараёне Усходні ў Маладзечне. Узводзіць вучэбна-педагагічны комплекс пачалі ў 2020 годзе. Новая ўстанова разлічана на 471 дзіця, сярод якіх 150 дашкольнікаў і 321 вучань першай ступені адукацыі.

У Валожыне з’явілася ўніверсальная спартыўная пляцоўка каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Аб’ект абсталяваны такім чынам, што аматары здаровага ладу жыцця могуць пазаймацца тут валейболам, баскетболам, стрытболам, хакеем, а таксама пакатацца на каньках.

Двухмільённы рубеж па нарыхтоўцы збожжа пераадолелі аграрыі Мінскай вобласці. Вага каравая павялічылася за кошт кукурузы: гэта плюс 400 тысяч тон. Цалкам убраць катахі плануюць да канца тыдня. Завяршаецца і ўборка цукровых буракоў. Тым часам аграрыі рэгіёна рыхтуюць глебу пад будучы ўраджай.

Уборка цукровых буракоў завяршаецца ў Мінскай вобласці - засталося апрацаваць 15 працэнтаў плошчаў. Сабрана больш за мільён тон салодкіх карняплодаў. Ураджайнасць добрая - 419 цэнтнераў з гектара. Многія гаспадаркі, у тым ліку і ў Слуцкім раёне, пастаўляюць цукровыя буракі на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Так, у гаспадарцы "Казловічы-Агра" актыўна працуюць са Слуцкім цукровым камбінатам.

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Кручанаў адзначыў, што гэта знамянальная падзея і для Мінскай вобласці, і для жыхароў Мядзельшчыны. Гэты аб'ект - часціца энергетычнай бяспекі краіны. Чатыры аналагічныя аб'екты ўжо ўведзены ў эксплуатацыю ў Мінскай вобласці. У перспектыве - яшчэ сем.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "СМД Бай" (Беларусь, Латвія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

БЕЛАЗ завяршыў чарговы этап заводскіх выпрабаванняў новага пагрузчыка БЕЛАЗ-78241 з аб'ёмам каўша 6,6 куб.м для будаўнічай і горназдабыўной галіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе выпускаць інтэрактыўныя банкаматы і аптэчныя тэрміналы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

27 кастрычніка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка правёў прыём грамадзян у Вілейскім райвыканкаме.

Дзве праблемы з размяшчэннем вытворчасцей у непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў вырашаны ў Мінскай вобласці пасля выязнога прыёму грамадзян з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі, праведзенага 15 верасня ў Валожынскім раёне. Аб гэтым карэспандэнт БЕЛТА расказалі ў райвыканкамах сталічнага рэгіёна.

Старонка 71 з 140

Задайте вопрос