222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Каля 40 працэнтаў жыхароў Беларусі плануецца прышчапіць ад грыпу ў 2019 годзе, паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі падрыхтавала атлас інвестыцыйных праектаў з неабходным фінансаваннем каля $1,4 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела па суправаджэнні інвестараў НАІП Арцём Шкрыль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі ў першым паўгоддзі вырасла, паведаміў 11 верасня журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Дзмітрый Красоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У перапісе насельніцтва, што пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка, будуць задзейнічаны не менш за 12,5 тыс. перапісчыкаў. Аб гэтым паведаміла 10 верасня журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева перад пачаткам пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі на 1 верасня адкрыта амаль 73 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму амаль $729 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Механізм работы Фонду падтрымкі сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі плануецца распрацаваць да канца 2019 года ў рамках праекта "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла тэматычны каардынатар праекта Наталля Адамчык сёння ў час навучальнага семінара для ўдзельнікаў конкурсу ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва.
Беларускія прадпрыемствы прадставяць сваю прадукцыю на кансалідаваным стэндзе ў час Міжнароднай выстаўкі машын і абсталявання дрэваапрацоўчай і мэблевай галін DREMA-2019, якая пройдзе 10-13 верасня ў міжнародным выставачным цэнтры Познані (Польшча), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".
Ліцэнзаванне асобных відаў эканамічнай дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 326 "Аб удасканаленні ліцэнзавання" ад 2 верасня 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з саветнікам Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам прапанаваў шчыра і па-сяброўску абмеркаваць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.