222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Аснашчэнне Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы павышае якасць медыцынскага абслугоўвання пацыентаў. Так, высокадакладны камп'ютарны тамограф дазваляе аператыўна ставіць дыягназ. А ў кабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі дзякуючы спецыяльным апаратам выконваецца працэдура скрынінга анкалагічных захворванняў. Такі кабінет - адзіны ў Мінскай вобласці, паведамляе Беларусь 1.
Беларусь пашырыла калібровачныя і вымяральныя магчымасці ў галіне хіміі і біялогіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Беларусь набудзе акцыі Міжнароднай фінансавай карпарацыі амаль на $11,4 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 580 ад 3 кастрычніка, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Напярэдадні 80-гадовага юбілею 72 гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў 25 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё адноўлёнага мемарыяльнага комплексу "Алея герояў". Ён быў створаны ў Печах у 1972 годзе і час унёс свой адбітак. Па ініцыятыве кіраўніцтва цэнтра, а таксама глыбокапаважаных ветэранаў і пры садзейнічанні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, тэрыторыя і сам мемарыял прынялі новае аблічча, піша газета "Адзінства".
Беларусь прапанавала правесці Еўразійскі эканамічны форум у Мінску ў снежні ў вочным фармаце. Аб гэтым напісала на сваёй старонцы ў Facebook памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, паведамляе БЕЛТА.
З 23 па 25 верасня ў г. Бабруйску праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па аўтамадэльным спорце (радыёкіраваныя мадэлі) у рамках XVIII рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту "ТэхнаСпорт".
Беларускія НПЗ у кастрычніку плануюць перапрацаваць 1,7 млн т нафты, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пастаўка нафты для яе перапрацоўкі на НПЗ у кастрычніку плануецца ў аб'ёме 1,7 млн т, у тым ліку 1,65 млн т расійскай нафты, уключаючы 80 тыс. т - па чыгунцы", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго слоў, для дазагрузкі кастрычніцкіх магутнасцей у верасні закуплена адна танкерная партыя азербайджанскай нафты.
Уборка кукурузы на корм у актыўнай фазе. Так, на палях агракамбіната "Дзяржынскі" за дзень збіраюць па 5 тысяч тон. У планах - нарыхтаваць 50 тысяч тон сіласу. Зараз сельгаскультура максімальна насычана пажыўнымі ўласцівасцямі. Сабраны ўраджай трамбуюць у траншэі, у іх прадукт можа захоўвацца да двух гадоў, паведамляе Беларусь 1.
Беларусь з 1 кастрычніка знізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 верасня 2020 года нумар 567, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.