Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

У Мінскай вобласці на зімовых канікулах з 26 снежня па 11 студзеня плануецца аздаравіць 9,6 тыс. навучэнцаў, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

Беларусь і Расія плануюць падпісаць балансы паставак прадуктаў харчавання на 2020 год да канца месяца. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

IX навагодні кадэцкі баль пройдзе 24 снежня ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы, танцавальныя таленты прадэманструюць 220 навучэнцаў, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Ядзернае паліва завязуць на Беларускую АЭС у першым квартале 2020 года, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінскай вобласці ў 2020 годзе плануюць пабудаваць больш за 350 кватэр для медыцынскіх работнікаў. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Наталля Баярская на адкрыцці трох інтэрнатаў для медыкаў у Ляскоўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрствам аховы здароўя выдадзены загад "Аб рэалізацыі пілотнага праекта па аптымізацыі работы медыцынскіх вадзіцельскіх камісій", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Тэхніка БелАЗ у студзені - лістападзе бягучага года пастаўлялася ў 47 краін свету, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Укараненне ў Беларусі біяметрычных дакументаў можа адбыцца ў 2021 годзе. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце МУС "На страже" паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, паведамляе БЕЛТА.

У сталічным рэгіёне вырас кошт праезду ў прыгарадным транспарце. Адпаведнае рашэнне №972 Мінаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі замацаваны механізм планавання расходаў мясцовых бюджэтаў на рэалізацыю мерапрыемстваў у аграпрамысловым комплексе. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 16 снежня падпісаў адпаведны ўказ нумар 462, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 17 ліпеня 2014 года нумар 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Старонка 208 з 235

Задайте вопрос