Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі горад Маладзечна і паказаў у гарадскім Палацы культуры спектакль ART. Культавую пастаноўку мастацкага кіраўніка і рэжысёра тэатра Мікалая Пінігіна ўбачылі 410 гледачоў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 кастрычніка падпісаў указ нумар 394 "Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык". Дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці. Гэта дасць магчымасць пашырыць інструменты мікрафінансавання для развіцця прадпрымальніцтва і павысіць узровень абароненасці спажыўцоў такіх паслуг, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадпрыемствы Мінскай вобласці ў студзені-жніўні павялічылі экспарт малочнай прадукцыі, цукру і кандытарскіх вырабаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі загадчык сектара па племянной справе упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Віталь Бялевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новую стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці распрацоўваюць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі перад адкрыццём рэгіянальнага семінара "Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сям'я рэзідэнтаў індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у бліжэйшыя некалькі тыдняў можа папоўніцца яшчэ чатырма рэзідэнтамі. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь да канца года плануе падпісаць з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ) крэдытнае пагадненне для фінансавання сумесна з Сусветным банкам праекта "Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэканомікі па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон для ўдзелу ў штогадовых пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і Групы Сусветнага банка.

Цяперашні вал па краіне набліжаецца да 850 тыс. тон. Дарэчы, у Мінскай вобласці, дзе самыя вялікія плошчы, засталося прыбраць менш за 7%.

Каля Br1,8 млрд плануецца дадаткова накіраваць у 2020 годзе на зарплаты ў бюджэтным сектары. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле "Асноўныя падыходы да фарміравання праекта бюджэту на 2020 год" начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна Алены Печань, размешчаным у часопісе "Финансы. Учет. Аудит", паведамляе БЕЛТА.

Работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі прынялі ўдзел у штогадовай рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Працэнт беларусаў, якія самастойна прайшлі перапіс насельніцтва па інтэрнэце, адпавядае лічбе, што прагназаваў Белстат. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі з удзелам дэлегацыі расійскіх спецыялістаў на чале з кіраўніком Расстата Паўлам Малкавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 216 з 235

Задайте вопрос