Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Маштабныя вучэнні МНС праходзяць у Любанскім раёне. Тактычныя трэніроўкі звязаны з надвор’ем. Хуткае раставанне снегу прывяло да пад’ёму ўзроўню вады. Спецыялісты адпрацавалі магчымыя выпадкі прарываў плацін і падтаплення населеных пунктаў. Ратавальнікі таксама праверылі гатоўнасць усіх аварыйных служб раёна да стыхійных узгаранняў на сельгасугоддзях.

23 сакавіка на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры выбіралі культурную сталіцу Беларусі 2023 года. Ёй у наступным годзе стане Слуцк. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак прайшла 22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў 21 сакавіка ў рамках 144-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза сустрэўся з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Інданезіі Рахматам Гобелем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У чацвер, 24 сакавіка, выязны асабісты прыём грамадзян у Бярэзінскім райвыканкаме правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначым, асабісты кантакт прадстаўнікоў дзяржорганаў з людзьмі - запатрабаваная форма зваротнай сувязі. Гэта дазваляе больш аператыўна вырашаць хвалюючыя пытанні.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ нумар 112 "Аб асаблівасцях выкарыстання арэнднага жылля", накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для будаўніцтва арэнднага жылля, а таксама павышэння эфектыўнасці яго выкарыстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама паведамляе аб пачатку гандлю на вясновых кірмашах.

Беларусь і Узбекістан зацікаўлены ў нарошчванні супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра прамысловасці Дзмітрыя Харытончыка і часовага паверанага ў справах Рэспублікі Узбекістан у Беларусі Рахматула Назарава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

17 сакавіка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч прыняў удзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" (работнікі адміністрацыі, сумеснай кіруючай кампаніі, рэзідэнты парка), а таксама азнаёміўся з дзейнасцю парка ў інавацыйным цэнтры.

ВУП Беларусі ў студзені - лютым вырас на 1,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Старонка 91 з 235

Задайте вопрос