Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Чацвер, 02 Ліпень 2020 12:15

Місія – абараняць

Адбылася сустрэча старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргея Фадзеевіча Халявы з лідарамі прафсаюзнага руху некаторых арганізацый Валожына. У круглым стале, які быў наладжаны ў аддзеле ЗАГС райвыканкама (кіраўніком прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў раёна з’яўляецца начальнік ЗАГС Тамара Уладзіміраўна Яныш), прынялі ўдзел старшыні пярвічак: Белдзярстраху – Марыя Станіславаўна Кужоўнік, аддзялення аховы – Юлія Леанідаўна Місевіч, раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – Таццяна Рыгораўна Ляшкевіч і член прафсаюзнай арганізацыі Валожынскага сельвыканкама Наталля Валянцінаўна Радзівілка.

Сяргей Фадзеевіч адзначыў, што добра ведае: у нашым раёне моцныя прафсаюзныя традыцыі. У першую чаргу – падтрымка людзей, што трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі, творчыя віншаванні юбіляраў, арганізацыя святаў і экскурсійных паездак. Магчыма, таму і калектывы Валожыншчыны ў большай частцы згуртаваныя і добразычлівыя. Безумоўна, у прафсаюзнай дзейнасці не ўсё проста. Зараз, як ніколі, неабходна знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага супрацоўніка, асабліва калі гаворка ідзе пра ўступленне ў прафсаюз, правільна весці дакументацыю. Кола спраў у адказнага прафорга вялікае. Перш за ўсё гэта распрацоўка і выкананне калектыўнага дагавора, удзел у рабоце розных камісій. Сяргей Фадзеевіч папрасіў прысутных звяртаць асаблівую ўвагу на справядлівасць рашэнняў наймальнікаў пры размеркаванні прэмій і заключэнні кантрактаў. Лідарам руху неабходна дабівацца, каб як мага часцей кантракты заключаліся на тэрміны большыя за год. Гэты дакумент павінен быць прадуманым, кожнае з палажэнняў – скіраваным на абарону правоў работнікаў. І выконвацца ён павінен у поўным аб’ёме.

Прафсаюзны актыў абавязаны ўлічваць, што любая пярвічка моцная сваімі людзьмі, таму, чым больш часу і сіл будзе аддавацца дзеля насычанасці прафсаюзнага жыцця калектыву, тым больш адметным будзе вынік.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якую нам “падарыў” каронавірус, вельмі важна засяродзіць максімум увагі на прафілактыцы небяспечнай інфекцыі – набываць ахоўныя і дэзінфіцыруючыя сродкі, весці тлумачальную работу. Прафсаюз павінен стаць авангардам валанцёрскай работы, што скіравана на падтрымку медыкаў і хворых, якія лечацца ў стацыянарах і на даму.

Прысутныя атрымалі ад старшыні рэспубліканскага камітэта шмат тлумачэнняў па розных кірунках прафсаюзнай дзейнасці. У прыватнасці, па стварэнні калектыўных дагавораў.

Закранулі ў гэты дзень і тэму выбараў. Тамара Уладзіміраўна Яныш паведаміла, што ва ўчастковых выбарчых камісіях задзейнічана значная колькасць членаў прафсаюза.

На развітанне Сяргей Фадзеевіч падкрэсліў: “Людзі павінны адчуваць сябе на рабоце камфортна, быць абароненымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. Таму наша задача – своечасова рэагаваць на іх запыты і дапамагаць у вырашэнні праблем. Пры граматным падыходзе любую сітуацыю можна выправіць. На прадпрыемствах, дзе наладжаны партнёрскія адносіны між адміністрацыяй і прафсаюзам, ніколі не будзе дапушчана несправядлівых у адносінах да работніка дзеянняў”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа даручыў на працягу бліжэйшых двух тыдняў распрацаваць праграму развіцця прамысловай вытворчасці Стаўбцоўскага лясгаса і забяспечыць яе дакладнае выкананне. Такое даручэнне было дадзена падчас рабочай паездкі міністра ў Стаўбцоўскі раён, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінлясгаса.

У Беларусі ва ўмовах пандэміі павялічыўся паток транзітных кантэйнерных перавозак. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Аўтасіла", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - чэшская кампанія Beznoska Meditech, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

Перспектывы пашырэння ўзаемавыгаднага партнёрства ў розных сферах прамысловасці былі абмеркаваны сёння на пасяджэнні рабочай групы па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Цюменскай вобласцю Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Аўторак, 30 Чэрвень 2020 15:43

Выязны прыём грамадзян

8 ліпеня 2020г. у Валожынскім райвыканкаме праводзіць выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Ісачанка Анатоль Міхайлавіч

Аб'ект будзе пабудаваны з выкарыстаннем тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. Таксама кітайскі бок прадаставіць 8 электробусаў, якія будуць курсіраваць па некалькіх маршрутах, паведамляе МЛЫН.ВY.

Пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў можа быць падпісана ў бліжэйшы час. Аб гэтым сёння ў час адкрыцця міжнароднага анлайн-курса паведаміў пасол Беларусі ў Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме Мікалай Аўсянка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напрыклад, у Бярэзінскім раёне платформы з пчалінымі вуллямі на адкатку ўжо вывезлі на лясныя пляцоўкі, паведамляе Беларусь 1.

Экспарт беларускіх паслуг у Ізраіль у студзені-красавіку вырас на 66,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі па выніках міжсесіённага пасяджэння беларускай часткі сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА.

Старонка 1071 з 1386

Задайте вопрос