222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У Маладзечне ў фестывалі-конкурсе “Свята саксафона-2015” прыняў удзел інструментальны ансамбль саксафаністаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.
Аляксей Пашкоўскі, Ягор Казлоў і Мар’ян Прыёмка выступілі ў намінацыі “Ансамбль”, яны ўдастоены Дыплома III ступені ў малодшай узроставай групе. Узнагарода важкая, калі ўлічыць, што сярод канкурсантаў былі юныя музыканты з Мінскага каледжа імя Глінкі, Беларускай акадэміі і інш. Нягледзячы на юны ўзрост (Ягор заканчвае 3-і клас гімназіі, Аляксей і Мар’ян 5-ы клас СШ № 1), да ігры на любімым інструменце і магчымай музычнай кар’еры хлопчыкі ставяцца сур’ёзна. Дарэчы, да поспеху іх прывяла педагог Наталля Валер’еўна Усцюжаніна, якая ўскладае на таленавітых вучняў вялікія надзеі.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў Валожынскім раёне пастаянна праводзяцца рэйды ў жылым сектары. Пад пільнай увагай знаходзяцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама адзінокія пажылыя грамадзяне.
Удзельнікі рэйдаў сутыкаюцца з такімі нядбайнымі гаспадарамі, якія не разумеюць, якую бяду можа прынесці іх халатнасць і нежаданне трымаць сваё жыллё ў належным парадку. Гэта ў першую чаргу тычыцца асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Але ў той жа час радуе і тое, што паўторна наведваючы некаторыя сем'і, работнікі райаддзела назіраюць змены ў лепшы бок. Напрыклад, пры наведванні сям’і Лугоўскіх па вуліцы Набярэжнай у Валожыне парадавала тое, што парушэнні, на якія было ўказана гаспадыні пры папярэднім абследаванні, былі ліквідаваны: вызвалена электрычная праводка з-пад шпалер, прыведзены ў рабочы стан аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Размаўляючы з жыхарамі горада і раёна, удзельнікі рэйдаў вялікую ўвагу надаюць праблеме пакідання дзяцей без нагляду, прыводзяць прыклады халатнасці дарослых, якая прывяла да трагедыі – страты дзяцей. І, як напамін пра адказнасць за жыцці малых, уручаюць «Памяткі бацькам».
Амаль сотня юнакоў была запрошана ў раённы Цэнтр культуры на традыцыйны Дзень прызыўніка.
Мерапрыемства падрыхтавалі раённы ваенны камісарыят, мясцовая воінская часць, члены Беларускага саюза афіцэраў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама работнікі культуры і пракуратуры. З наказам сумленна ставіцца да выканання свяшчэннага доўгу перад Радзімай выступіла маці будучага салдата тэрміновай службы Мікіты Карпечанкі А. М. Унучак.
У маленстве кожны хлапчук марыць як мага хутчэй апрануць ваенную форму, трэніруецца маршыраваць са “зброяй” у руках і ўяўляе сябе героем. Але з гадамі гэты запал некаторыя губляюць. Праўда, у нашым раёне, як зазначыў намеснік пракурора А. В. Жукоўскі, “ухілістаў” няма, што сведчыць пра належны ўзровень патрыятычнага выхавання ў маладзёжным асяроддзі. Вершы пра ваенныя подзвігі, песні пра Радзіму, моцную мужчынскую дружбу гучалі з вуснаў цяперашніх салдат – сяржантаў Рамана Шабуні і Уладзіслава Грыцэнкі. Тыя, хто рыхтуеццаім на змену, не цураліся выходзіць на сцэну, каб паспытаць свае сілы ў ваенным умельстве. Прызыўнікі з Валожына Юрый Віткоўскі і Павел Касцюкевіч амаль і не ўступілі вопытным воінам у зборцы аўтамата і чыстцы бульбы. А юнак Дзмітрый, які з-за сціпласці сваё прозвішча не назваў, 32-кілаграмовую гіру падымаў нават з большай лёгкасцю, чым ваеннаслужачы.
Нездарма беларускіх хлопцаў наперабой бралі ўсе воінскія часці і падраздзяленні былога Савецкага Саюза. Пра гэта нагадаў падпалкоўнік запасу, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускага саюза афіцэраў У. У. Сёмін. Уладзімір Уладзіміравіч трыццаць гадоў быў кадравым ваенным, служыў у розных кутках вялікай краіны, і заўсёды ўраджэнцы нашай сінявокай бацькаўшчыны вызначаліся дысцыплінаванасцю, добрай фізічнай падрыхтоўкай і сумленным стаўленнем да высокай місіі абаронцы Айчыны. Сучасныя юнакі павінны быць годнымі прадаўжальнікамі воінскай славы дзядоў, прадзедаў, бацькоў. І, як сказаў У. У. Сёмін, памятаць, што “прызыўнік – крутое слова, прызыўнік – значыць мужчына…”
Алена ЗБІРЭНКА
На базе Мінскага раёна прайшоў трэці, заключны этап абласнога марафону-конкурсу “Срэбная нітка”, які прысвячаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Сюды з’ехаліся прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іх аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, аматарскія ветэранскія калектывы. Шчыра віталі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія змаглі прыняць удзел у складзе дэлегацый.
Дэманстраваліся слайды, дыяфільмы, гучалі прамовы, песні, вершы, жарты, пажылыя людзі паказвалі, на што яны здольныя ў творчым плане. Арганізатары прэзентацыі ад нашага раёна не адышлі ад сваёй традыцыі. У кароткай праграме ў вершаванай форме, на роднай мове змаглі расказаць і паказаць на экране свае набыткі. У справаздачу ўдала ўпісалася выступленне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, 90-гадовага ветэрана Аляксея Іванавіча Санталава. Ён сам сабе акампаніраваў і спяваў песню “Ехаў я з Берліна”.
Па выніках марафону-конкурсу ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” ўзнагароджана граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама і Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў. Яна была ўручана кіраўніку сацыяльнага цэнтра Г. Ф. Рай.
На працягу трох дзён у Ракаве праходзіў IV адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі імя М. Грушвіцкага, ініцыіраваны калектывам педагогаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сёлета ён сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў — 140, якія прадстаўлялі больш за 100 навучальных устаноў рэспублікі. Узрост удзельнікаў – да 18 гадоў. Конкурсныя праслухоўванні праходзілі ў канцэртнай зале цэнтра народнай творчасці ў наступных намінацыях: салісты, дуэты і змешаныя ансамблі. Удзельнікі былі падзелены на 4 узроставыя катэгорыі.
Сярод канкурсантаў з нашага раёна дыпламантам стала выхаванка Івянецкай ДШМ Аліна Залатар ва ўзроставай катэгорыі ад 12 да 14 гадоў (настаўнік Ірына Каўрэцкая). У намінацыі “Кампазітарскае майстэрства” дыпломам адзначана таксама вучаніца 1 класа па класе акардэона Ракаўскай ДШМ Ганна Драневіч. Настаўнік Вольга Іода вучыць дзяўчынку не толькі ігры на музычным інструменце, але дадаткова займаецца з ёй кампазіцыяй.
У Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця падрыхтоўка да юбілею вялікай Перамогі пачалася яшчэ напачатку другога паўгоддзя. Пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Сігізмундаўны Петрашкевіч быў распрацаваны план разнастайных мерапрыемстваў, многія з іх ужо выкананы.
Напрыклад, членамі гурткоў “Юны карэспандэнт” і “Выяўленчае мастацтва” зроблены стэнд “Калейдаскоп гістарычных фактаў”, на якім можна азнаёміцца з асноўнымі падзеямі, што адбыліся ў гады вайны. У кожным класе класнымі кіраўнікамі і выхавацелямі праведзены ўрокі мужнасці, арганізаваны прагляд дакументальных і мастацкіх кінастужак ваеннай накіраванасці, ідзе да завяршэння конкурс малюнкаў “Не пагаснепамяці свечка”.
Старэйшыя выхаванцы прывялі ў парадак брацкую магілу забітых і пахаваных тут жыхароў Івянца і наваколля. Многія з нас у чарговы раз ужо пабывалі і ля помніка ў цэнтрыпасёлка, дзе разам са сваімі педагогамі правялі імправізаваныя ўрокі памяці. У планах таксама яшчэ значыцца наведванне Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і правядзенне ўрачыстага вечара напярэдадні 9 мая.
С целью пропаганды правил дорожного движения среди учащихся, привития детям навыков безопасного поведения на улицах и дорогах, совершенствования форм и методов работы по предупреждению детского дорожно-транспортного травматизма и обозначения пешеходов в темное время суток световозвращающими элементами 30 января 2015 года в Воложинском районе прошла районная Олимпиада среди учащихся учреждений образования по правилам дорожного движения на базе ГУО «Средняя школа № 1 г. Воложина».
По итогам Олимпиады награждены учащиеся, занявшие 1,2,3 места.
Первичная организация «Отдел образования, спорта и туризма Воложинского райисполкома» РОО «Белая Русь» приняла непосредственное участие в подготовке и проведении Олимпиады. Председатель первичной организации Вера Ивановна Караник вручила каждому участнику Олимпиадысветовозвращающие элементы с символикой «Белая Русь».
22 января 2015 года в зале заседаний Воложинского районного исполнительного комитета прошла отчетно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь».
Делегаты заслушали отчет о проделанной работе, определили задачи на дальнейшую работу.
Председателем Воложинской районной организации вновь избрана Наталья Чернышева, которая возглавляет организацию со дня ее становления.