VI Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца суайчыніка - мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу, адбыўся ў чарговы раз 21 мая 2016г. у аг.Багданаве на радзіме славутага мастака.
В конкурсе – пленэры ўдзельнічалі 38 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 4 юных мастакоў з ДУА “Вілейская дзіцячая школа мастацтваў”, 4 удзельніка з гімназіі Фердынанда Рушчыца з вёскі Рудаміна (Вільнюскі раён) і 3 удзельніка з г. Мінска школы – студыі мастацтваў.
Журы конкурса ўзначаліў Алесь Адамавіч Квяткоўскі, член саюза мастакоў Беларусі.
Усе ўдзельнікі пленэра наведалі фамільнае захаванне сям,і Рушчыцаў, усклалі кветкі.
Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».
Адкрыў конкурс-пленэр ім.Ф.Рушчыца - старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Ф.Глінскі.
Цікавую і займальную прэзентацыю «Слово про Рущица» падрыхтавала вучаніца Валожынскай гімназіі Уласік Жанна.
Затым на працягу некалькіх гадзін юныя канкурсанты мастацкага пленэра малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця такога прыгожага кутка.
Пленэр конкурс праводзіўся ў дзьвух узроставых катэгорыях “малодшая і старэйшая”.
Гран-пры на конкурсе- пленэры ў старэйшай катэгорыі атрымала Даманская Марыя з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў» і Белагрывы Данііл у малодшай катэгорыі з Гародзькаўскага філіала ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў»
Першае месца ў старэйшай катэгорыі на конкурсе-пленэры атрымала работа Барбашынскай Дзіяны з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў», у малодшай катэгорыі лепшай таксама прызнана работа Ленкевіча Максіма з ДУА «Вілейская дзіцячая школа мастацтваў»; два других месцы падзялілі Балбачан Елізавета з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў» і Рэвяка Юліяна таксама з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў», два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі Колабавай Дзіяне з г. Мінска школа - студыя мастацтваў, Лаврыновіч Ганне з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў» .
Прызы ад сузаснавальніка мерапрыемства ГА «Польска Мацеж Школьна» уручыла старшыня Ала Аляксандраўна Макарэвіч.
Лаурэатам і дыпламантам конкурса ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.
Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве, дзе будуць выстаўлены ў музеі, зал якога знаходзіцца у будынку Багданаўскага філіяла ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Дырэктар ДУА «Вішнеўская
дзіцячая школа мастацтваў» А. К.Каравайская




