Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Незабыўнае: да 70-годдзя з дня нараджэння паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч

16.10.2023

Да 70-годдзя з дня нараджэння паэтэсы Валянціны Гіруць-Русакевіч

18 кастрычніка паэтэсе, нашай зямлячцы Валянціне Францаўне Гіруць-Русакевіч было б 70 гадоў. Нарадзілася яна ў вёсцы Міхайлоўшчына на Ашмяншчыне. Вершы пачала пісаць у 8 гадоў. У 1975 годзе закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў Валожынскай раённай газеце “Працоўная слава”, у райвыканкаме. З 2004 года да канца сваіх дзён (памерла 22 студзеня 2021 года) кіравала народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” Валожынскага РЦК. Аўтар сямі кніг паэзіі. І самае галоўнае – Валянціна была добрым, шчырым, сардэчным Чалавекам.

Я з Валянцінай Гіруць-Русакевіч пазнаёміўся 11 кастрычніка 1979 года на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 40-годдзю “Працоўнай славы”. З таго часу мы сустракаліся сто разоў, калі не больш. Узгадваючы Валянціну Францаўну, прывяду толькі некаторыя запісы са свайго дзённіка, каб на справе паказаць, якім Чалавекам была наша зямлячка, паэтэса Валянціна Гіруць-Русакевіч, якой сёння вельмі не хапае не толькі літаратурна-мастацкаму аб’яднанню “Рунь”, а ўсім, хто яе ведаў.

08.07.2009. Вярнуўся з прэзентацыі кнігі маіх землякоў “Нашчадкі” (Сучасная паэзія Валожыншчыны), што выйшла ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Імпрэза праходзіла ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Людзей сабралася нямала. Усе, хто хацеў, хораша выступілі. Найбольш запомніліся словы Аляксандра Кулака, які, гаворачы пра кіраўніка літаб’яднання “Рунь” Валянціну Гіруць-Русакевіч, сказаў: “Яна збірае нас, як каласочкі пасля камбайна…”

12.10.2011. Патэлефанавала з Валожына Валянціна Гіруць-Русакевіч, каб запрасіць мяне на вечарыну, прысвечаную памяці Пятра Бітэля. 18 кастрычніка будзе дваццаць гадоў, як наш зямляк памёр і быў пахаваны ў Вішневе побач з Канстанцыяй Буйло. Калі б не Валянціна, не ведаю, ці была б вечарына.

27.05.2014. З дырэктарам выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліянай Анцух ездзіў у Валожын на прэзентацыю кнігі Марыі Шакун “Жыццёвае поле”. З пісьменнікаў былі Генадзь Пашкоў, Уладзімір Навумовіч, Іван Саверчанка, Рагнед Малахоўскі. За намі ўсю дарогу спяшалася навальніца. Марыя Антонаўна і Валянціна Гіруць-Русакевіч вельмі хваляваліся, што з-за дажджу не папрыходзяць людзі. І ўсё ж людзей прыйшло шмат, і многія віншавалі на сцэне сваю зямлячку з новай кнігай і прыняццем у СПБ. Цяпер у Валожыне жывуць чатыры члены пісьменніцкага саюза. Марыя Антонаўна атрымала білет пад нумарам 651. Вечарына доўжылася амаль тры гадзіны. За гэты час на вуліцы супыніўся дождж, засвяціла сонейка, нібыта і не было залевы. І ўсё ж, калі б не Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая ўжо амаль трыццаць гадоў апякуецца літаб’яднаннем “Рунь”, якое больш за пятнаццаць гадоў, як мае званне народнага, не было б ні кнігі ў Марыі Шакун, ні гэтай вечарыны, дзе амаль усе гаварылі па-беларуску…

15.09.2015. Удзельнічаў у святкаванні 95-годдзя Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Пасля ўрачыстасцей разам з гасцямі з бібліятэк Валожыншчыны паўдзельнічаў у пасяджэнні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, якім кіруе паэтка Валянціна Гіруць-Русакевіч. Дадому вяртаўся з падарункам ад Валянціны Францаўны – са зборнікам твораў удзельнікаў “Руні” “Помнім і жывём”, у якім прадстаўлена больш за трыццаць маіх землякоў… Кніжка пабачыла свет дзякуючы руплівасці нашай Валянціны Францаўны.

02.07.2016. Ездзіў у Пугачы… Нарэшце вада з прарванай трубы, што каля нашай агароджы, не цячэ. Адрамантавалі пасля таго, як я патэлефанаваў у Валожын Валянціне Гіруць-Русакевіч і папрасіў, каб яна там, дзе трэба, сказала, што вада хутка змые Шніпаву хату. На другі ж дзень прыехалі рамонтнікі. Наладзілі не толькі трубу, але і калонку, што непадалёку.

19.04.2017. У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася вечарына памяці Фердынанда Рушчыца з нагоды 120-годдзя пачатку ягонай мастацкай дзейнасці. З Валожына прыехалі дырэктар Валожынскага краязнаўчага музея Наталля Лоўчая, паэтка Валянціна Гіруць-Русакевіч. Вечарыну вяла краязнавец з Багданава Ала Макарэвіч.
Перад пачаткам вечарыны пагаварыў з Валянцінай. Яна для мяне, як старэйшая сястра.

15.06.2017. У Вішневе прайшло святкаванне з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння Пятра Бітэля. Былі дзеці і ўнукі паэта. Вечарыну арганізавала і вяла Валянціна Гіруць-Русакевіч.

07.12.2017. З Алесем Бадаком ездзілі ў Валожын. Паўдзельнічалі ў пасяджэнні народнага літаб’яднання “Рунь”, якім кіруе Валянціна Гіруць-Русакевіч. Сабралася каля пятнаццаці чалавек, якія пішуць, друкуюцца і некаторыя маюць кніжкі і паўступалі ў Саюз пісьменнікаў. І ўсе поспехі нашых землякоў у многім адбыліся дзякуючы Валянціне Францаўне, а галоўнае – дзякуючы ёй, пра “Рунь” ведаюць не толькі ў нашым раёне.

21.04.2018. Ездзіў на Валожыншчыну, каб разам з землякамі паўдзельнічаць у суботніку. Мяне з Ракава на мікрааўтобусе забралі Валянціна Гіруць-Русакевіч і супрацоўнікі ўстаноў культуры Валожына. Напачатку ў Тупальшчыне мы ўпарадкавалі магілу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а потым у Малой Люцінцы месца, дзе захаваўся падмурак дома, у якім 44 гады жыў наш Вінцэнт Іванавіч. З Валянцінай падзяліліся навінамі і разам парадаваліся поспехам нашых землякоў.

10.02.2019. Ранкам на кніжную выставу ехаў зімой з марозцам, а вяртаўся пры вясновым сонцы і лужынах. У гардэробе сустрэў землякоў з Валожына: Валянціну Гіруць-Русакевіч з вучнямі, што прыехалі на прэзентацыю кнігі Валянціны Францаўны. Сфоткаліся на памяць.

09.01.2021. Валянціна Гіруць-Русакевіч прыслала зборнік вершаў “Ад каранёў да кроны. Творцы Валожыншчыны”. Выйшаў у выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Прадстаўлена 36 чалавек. Ад Пятра Бітэля, якога даўно няма сярод нас, да Аляксея Германа, які нарадзіўся ў 2000 годзе і піша па-беларуску. Тэлефанаваў Валянціне Гіруць-Русакевіч, каб падзякаваць за зборнік і даведацца рахунак, на які выслаць грошы за выданне. Францаўна захварэла.

18.01.2021. Тэлефанаваў Гіруць-Русакевіч. Мабільны адключаны.

22.01.2021…

БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ
(18.10.1953 – 22.01.2021)
З табой заўсёды будуць Лоск, Валожын,
І шлях між імі восеньскі, прыгожы,
Дзе навакол Паэзія зямная
Для ўсіх жыве, што аж душа спявае.
Сяброў ва ўсім ты вучыш бачыць сонца,
Як у віры – святло, вясну ў палонцы
На рэчцы, што цяпер яшчэ пад лёдам.
Нас, землякоў, ніхто ніякім плотам
Не раздзяліў і нас не раздзяліць,
І нам усім наш любы край баліць…
На замчышчы высокім сёння ў Лоску
Ляжаць сумёты, як разлівы воску.
І замчышча, як свечка, што згарае,
Але стагоддзі нашы асвятляе,
І не знікае, бо ёсць Лоск, Валожын
І люд наш мудры і заўжды прыгожы,
Якому ты, што на душы, казала…
І ты пайшла з жыцця, нібы з вакзала,
Дзе ўсіх сваіх чакала, сустракала…
І гэты снег, што нам імкне пад ногі,
Не замяце сцяжыны і дарогі
Ні да цябе, ні да твайго крыжа…
Да Бога з вершамі ляціць душа…

28.10.2021. Зранку прыходзіла Ірына Карнавухава. Прынесла вёрстку кнігі Валянціны Гіруць-Русакевіч “Час задумацца”, каб я быў рэдактарам. Большую палову прачытаў. Склалі ў “Руні”, якой кіравала Валянціна. Сабралі тое, што не друкавалася ў кніжках. Вялікі дзякуй “рунеўцам”, якія парупіліся зрабіць кніжку Валянціны.

15.10.2022. Субота. Тэлефанавалі з Валожына. Наталля Жылевіч запрасіла на прэзентацыю кніжкі Валянціны Гіруць-Русакевіч “Час задумацца”. Будзе ў аўторак а 15 гадзіне.

18.10.2022. Напачатку з Ірынай Карнавухавай, якая апекавалася выхадам кнігі Валянціны Францаўны, думалі дабірацца ў Валожын на маршрутцы. Але, дзякуючы Наталлі Жылевіч, якая прапанавала далучыцца да нашай зямлячкі, паэткі з вёскі Даўбені Марыі Мучынскай, нам не давялося бегаць у Мінску за маршруткамі.

Сустрэла Наталля Жылевіч. Тут жа прапанавала гарбату і печыва. Да нас у пакой зайшоў муж Валянціны Францаўны Рыгор, і я з ім паразмаўляў пра жыццё-быццё. Нічога ў Рыгора, вясёлага няма, але трымаецца. Цяпер адзін у трохпакаёвай кватэры. Дзеці даўно павырасталі. Старэйшаму ўнуку васямнаццаць гадоў. На прэзентацыю сабралася поўная зала Дома культуры. На сцэне на экране вялікі партрэт Валянціны і назва яе кніжкі “Час задумацца”. На століку кветкі і запаленая свечка.

Прэзентацыя кнігі прайшла за паўтары гадзіны. Усе выступоўцы гаварылі коратка і па сутнасці. У выкананні школьнікаў прагучалі вершы Валянціны Гіруць-Русакевіч, а Наталля Жызнеўская выканала песню. Пасля гасцей з Мінска і Маладзечына на сцэну былі запрошаны члены “Руні”. Дванаццаць чалавек. Шкада, што ў час выступлення вядучыя не казалі, хто каля мікрафона. Я не ўсіх ведаю. Запісаў прозвішчы толькі дзевяці: Наталля Жылевіч, Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч, Галіна Гражынская, Наталля Жызнеўская, Марыя Мучынская, Алесь Кулак, Людміла Садоўская. Міхась Курыла даслаў сваё слова пра Валянціну Францаўну праз сеціва.

Пасля прэзентацыі ўсе, хто мог, пад’ехалі на могілкі, дзе пахавана наша Валянціна. Усклалі кветкі, памаліліся. На помніку радкі Валянціны:

Усё зразумела, так мне падаецца,
Калі мы размаўляем мовай сэрца.
Яно баліць, кахае, плача і смяецца…
Я з вамі гавару на мове сэрца.

За сваю творчасць Валянціна Гіруць-Русакевіч мае ўзнагароды: лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Паэзія” (2011) і намінацыі “Дзіцячая і падлеткавая літаратура” (2015). Узнагароджана дыпломам 2 ступені ў галіне песеннага жанру літаратурнага конкурсу “Лепшы твор-2011”, медалём “За вялікі ўклад у літаратуру” (2012). А самая галоўная ўзнагарода, якую мае Валянціна Францаўна, – гэта наша Любоў да яе творчасці, а цяпер і памяць пра яе.

valozhin.by

Афиша

-
Сбросить
Вялікі дар нашчадкам
Логойская детская библиотека

Вялікі дар нашчадкам

Час документального сторителлинга

  • 06.05.2026
  • 11:00
  • г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
  • Вход свободный
Солдатами спасённая весна
Центральная районная библиотека имени А.А. Дударева

Солдатами спасённая весна

Урок мужества

  • 06.05.2026
  • 13:30
  • г. Дубровно, ул. Почтовая, 6а, детско-юношеский сектор
Наш долг – сохранить память
Нарочская поселковая библиотека

Наш долг – сохранить память

Диалоговая площадка

  • 06.05.2026
  • 14:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • вход свободный
Ты ў гэтым свеце не адзін
Подольская сельская библиотека-клуб

Ты ў гэтым свеце не адзін

Акция-приветствие

  • 06.05.2026
  • 15:00
  • аг. Подольцы, ул. Центральная, 61
Страницы войны – ступени к Победе
Октябрьская сельская библиотека

Страницы войны – ступени к Победе

Литературный час

  • 06.05.2026
  • 15:30
  • а.г. Октябрь, ул. Молодежная, 1
  • Вход свободный
Судьбы, ставшие историей
Осинторфская сельская библиотека – центр экологического просвещения населения

Судьбы, ставшие историей

Литературно-исторический мост (презентация книги ”Шли девчата по войне“)

  • 06.05.2026
  • 15:30
  • аг. Осинторф, ул. Советская, 17а
Ждун 2
Киноконцертный зал «Островец»

Ждун 2

  • 06.05.2026
  • 17:00
  • г. Островец, ул. Октябрьская, 3
  • 8 руб.
О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!
Копыльский районный центр культуры

О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!

Тэатралізаваны канцэрт-рэквіем

  • 06.05.2026
  • 18:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 15 руб.
Одно на двоих
Киноконцертный зал «Островец»

Одно на двоих

  • 06.05.2026
  • 19:00
  • г. Островец, ул. Октябрьская, 3
  • 8 руб.
Цветущий май! Победный  май
Дубровенская детская школа искусств имени Фарида Яруллина

Цветущий май! Победный май

Концерт

  • 07.05.2026
  • 00:00
  • г. Дубровно, ул. Красноармейская, 2
Песня, с которой мы победили
Логойская детская библиотека

Песня, с которой мы победили

Музыкально-историческая гостиная

  • 07.05.2026
  • 10:00
  • г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
  • Вход свободный
12 дорог к Победе
Острошицкая сельская библиотека

12 дорог к Победе

Краеведческий квест

  • 07.05.2026
  • 14:50
  • а.г. Острошицы, ул. Молодежная, 24
  • Вход свободный
Война. Победа. Память
Ореховская сельская библиотека

Война. Победа. Память

Час памяти

  • 07.05.2026
  • 16:00
  • аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Память – огненных лет
Коренская сельская библиотека

Память – огненных лет

Урок мужества

  • 08.05.2026
  • 11:00
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
Годы войны – века памяти
Семковская сельская библиотека

Годы войны – века памяти

Урок реквием

  • 08.05.2026
  • 11:00
  • д. Семково, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то
Завишинская сельская библиотека-клуб

Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то

День памяти

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • д. Завишино, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Женщина лидер: с любовью к детям
Мальская сельская библиотека-клуб

Женщина лидер: с любовью к детям

Патриотическая встреча

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • аг. Мали, ул. Октябрьская
Великая Отечественная война: год за годом
Будская сельская библиотека

Великая Отечественная война: год за годом

Игра-викторина

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • аг. Буда, ул. Ю. Смирнова, 4
Великая Победа: одна на всех
Добрынская сельская библиотека

Великая Победа: одна на всех

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 13:00
  • аг. Добрынь, ул. Молодежная, 1
От Бреста до Берлина
Сватошицкая сельская библиотека

От Бреста до Берлина

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 14:00
  • аг. Сватошицы, ул. Молодежная, 13
Страницы памяти опаленные войной
Станиславовская сельская библиотека

Страницы памяти опаленные войной

Вернисаж военной книги

  • 08.05.2026
  • 14:00
  • аг. Станиславово, ул. Заводская, 3
Да подзвігу герояў сэрцам прыгарніся
Будславская сельская интегрированная библиотека

Да подзвігу герояў сэрцам прыгарніся

Военный огонёк

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Будслав, ул. Красная площадь, 1
  • вход свободный
Шел солдат во имя жизни
Бацевичская сельская библиотека

Шел солдат во имя жизни

Патриотический час

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Не забывается такое никогда
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района

Не забывается такое никогда

Торжественный концерт

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • г. Дубровно, ул. Садовая, 1
День Победы: Помним и чтим
Зарубская сельская библиотека

День Победы: Помним и чтим

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Зарубы, ул. Центральная, 15
Великая Победа: одна на всех
Еремеевская сельская библиотека

Великая Победа: одна на всех

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг.Еремевщина, ул. Школьная, 2
Дети войны среди нас
Ляднянская сельская библиотека

Дети войны среди нас

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Ляды, ул. Центральная, 11б
Пусть не будет войны никогда
Якубовская сельская библиотека

Пусть не будет войны никогда

Литературно-музыкальная композиция + акция поздравление

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Якубово, ул. Центральная, 14
Славим великий подвиг
Бобровская сельская библиотека-клуб

Славим великий подвиг

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Боброво, ул. Школьная, 1А
Памяти павших будьте достойны
Ляднянская сельская библиотека

Памяти павших будьте достойны

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Ляды, ул. Центральная, 11б
Освобождение путь к победе
Сипищевская сельская библиотека-клуб

Освобождение путь к победе

Концерт

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Сипищево, ул. Почтовая, 17
Победа в сердцах поколений
Калиновская сельская библиотека

Победа в сердцах поколений

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Калиновка, ул. Школьная, 4
Сверкай салют, победными огнями!
Плещеницкая горпоселковая библиотека

Сверкай салют, победными огнями!

Час говорящей книги

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • г.п. Плещеницы, ул. Воровского,14
  • Вход свободный
Мы помним ваш подвиг солдаты войны
Калачевская сельская библиотека

Мы помним ваш подвиг солдаты войны

Митинг

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Калачи, ул. Центральная, 13
За Перамогу!
Комаровская сельская библиотека-клуб

За Перамогу!

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • д. Комарово, ул. Парковая, 3
  • вход свободный
С песней к Победе
Колбчанская сельская библиотека

С песней к Победе

Тематический концерт

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • аг. Колбча, ул. Новая, 16
От Бреста до Берлина
Чиринская сельская библиотека-клуб

От Бреста до Берлина

Концерт

  • 08.05.2026
  • 18:00
  • аг. Чирино, ул. Лесная, 16
«Фантазия. Искусство. Мастерство»: выставка творческих работ Н. Маловой
Дзержинская районная центральная библиотека

«Фантазия. Искусство. Мастерство»: выставка творческих работ Н. Маловой

  • 08.04.2026 10:00:00 - 08.05.2026 19:00:00
  • г. Дзержинск, ул. Ленинградская, 6
  • вход свободный
Вечер караоке в ресторане «Урлики»
Санаторий «Приозерный»

Вечер караоке в ресторане «Урлики»

Музыкальное мероприятие

  • 08.05.2026
  • 20:00
  • к.п. Нарочь, ул. Зелёная, 19, ресторан/бар «Урлики»
Полевая почта
Библиотечная сеть Кличевского района

Полевая почта

Интерактивная площадка

  • 09.05.2026
  • 00:00
  • г. Кличев, ул. Ленинская, 69

Задайте вопрос