Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дарогі Валожыншчыны – у надзейных руках!

27.10.2023

29 кастрычніка адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка

На сёлетніх раённых “Дажынках”, якія нядаўна прайшлі ў Ракаве, начальнік філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” Дзмітрый Князеў быў узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама. І нездарма: рыхтуючы аграгарадок да галоўнага свята хлебаробаў, прадпрыемства праклала 4,4 кіламетра асфальтавага пакрыцця. Станоўчыя пераўтварэнні ацанілі не толькі вадзіцелі – нават простым вокам бачна, што работа зроблена на “пяцёрачку”. Такую ж высокую адзнаку атрымалі нашы дарожнікі і летась за падрыхтоўку Стоўбцаў да абласных “Дажынак”.

У верасні споўнілася 24 гады, як Дзмітрый Віктаравіч прыйшоў у калектыў валожынскіх дарожнікаў. Пачынаў майстрам, з цягам часу даслужыўся да пасады галоўнага інжынера. Ужо два гады годна спраўляецца з пасадай кіраўніка.

– Пачну з галоўнага: што адчувалі, калі стаялі на сцэне побач з пераможцамі жніва?

– Ну, канешне ж, гонар, але не за сябе, а за калектыў, што не падвялі, і ўсё тое, што мясцовая ўлада прасіла і прафінансавала, зрабілі. А калі адзначылі – значыць, мы не проста справіліся з пастаўленай задачай, а выканалі яе на “выдатна”.

Ёсць у нашай прафесіі асаблівасці, якія звычайнаму чалавеку нябачны. Адна справа – класці новы асфальт там, дзе ён ужо ляжаў, зусім іншая – пачынаць з нуля. Гэта ж цэлая тэхналогія: устройства інжынерных сетак, земпалатна, заснавання, асфальтабетоннага пакрыцця. Добра, як усё ідзе гладка. А надараюцца ж і непрадбачаныя сітуацыі. Для нас гэта як замыленае вока – звычайная работа. Тым жа, хто ўліваецца ў калектыў, першыя паўгода трэба ўнікаць у спецыфіку.

– Можна сказаць, экзамен вытрымалі. Аднак наперадзе – яшчэ большыя аб’ёмы работ: на наступны год Валожын прымае хлебаробскую эліту Міншчыны.

– Рыхтавацца пачалі ўжо сёлета. Госці ж будуць ехаць з розных кірункаў. У Івянцы ўжо прывялі ў парадак вуліцы Стаўбцоўскую, Дзяржынскую, Заслонава – гэта каля трох кіламетраў дарог. Цяпер перайшлі на райцэнтр, каб асвоіць сродкі, якія, дарэчы, вобласць выдаткоўвала ўжо тройчы. Мы павінны заасфальтаваць чатыры вуліцы: Чапаева, Беларускую, Садовую і частку Савецкай. На наступны год таксама давядзецца папацець: у планах – па максімуме заасфальваць горад – не толькі там, дзе аварыйныя ўчасткі асфальтабетону, але, па магчымасці, і дзе гравійнае пакрыццё.

– Дзмітрый Віктаравіч, Вы ж даўно ўжо працуеце, ці прыпомніце, каб былі такія маштабныя ўкладанні ў добраўпарадкаванне дарог у Валожыне?

– Каб такіх аб’ёмаў – напэўна, не было ўвогуле. Можа, калі аграгарадкі будаваліся, і тое фінансаванне можна супаставіць толькі з гэтым годам. Налета плануецца ў разы больш.

– Пагодзіцеся, што толькі ўжо дзякуючы дарогам наш горад істотна пераўтворыцца ў лепшы бок?

– Дык ён ужо змяніўся. Узяць тую ж вуліцу Беларускую – я жыву там, і бацькі напрыканцы вуліцы: праехаць жа было складана. Ці ўзяць тую вуліцу імя М. Горкага, дзе райбальніца: не самы лепшы ўчастак быў. Ці каля гімназіі: частку работ мы зрабілі, далей па вуліцы 50 гадоў Кастрычніка будзе мяняцца водаправод, у наступным годзе пакладзём асфальт.

У наш складаны час неабходна знаходзіць фінансаванне. Калектыў немалы – на сёння 119 чалавек, акрамя асноўнай вытворчасці ёсць тры дарожна-рамонтныя пункты, асфальтабетонная база. Кожнага трэба забяспечыць работай – каб чалавек мог працаваць і годна зарабляць. Таму дзень плануеш не з ранку, а з учарашняга вечара: штосьці не атрымліваецца, дзесьці збой. І вось гэта ўсё пастаянна круціцца.

– Калі так многа работы, гэта радасць для дарожнікаў, ці, наадварот, клопатаў шмат?

– Гэта вельмі добрая падмога. Бо вобласць выдаткоўвае толькі палову фінансавання па дарожнай праграме, яшчэ палову, каб выканаць усе паказчыкі бізнес-плана, і каб у людзей была годная зарплата, мы павінны шукаць праз прамыя дагаворы. Вось, напрыклад, летась у раёне было мала работы, і нам даводзілася ездзіць у Фаніпаль, Стоўбцы, Жодзіна. А гэта затраты на транспарт, камандзіровачныя расходы. Тут і прыбытак зусім іншы, і эканоміка.

Да таго ж яшчэ не так даўно мы займаліся толькі асабліва сваёй галіной – дарожнай. А цяпер праводзім каналізацыю, водаправод. Вось і зараз у Аколіцы пад Мінскам, дзе ўзводзіцца арэнднае жыллё па Прэзідэнцкай праграме, водаправод вядзе наша ДРБУ № 167. Каб гадоў 8-10 назад пра такое хто сказаў – не паверылі б.

– Можна сказаць, што дарожныя работнікі сталі спецыялістамі шырокага профілю?

– Ну наш жа аўтавакзал пабудавалі – і нам не сорамна за яго.

– А як Вы ўвогуле выбралі гэту прафесію?

– Успамінаецца 1991 год. Скончыў школу. Збіраюся паступаць у радыётэхнічны інстытут. Бацька прынёс дадому газету – не памятаю якую, але трапіўся на вочы артыкул, дзе было напісана, якія ў будучым самыя перспектыўныя прафесіі. Асаблівая ўвага была звернута на дарожніка. Вось так патрапіў на факультэт дарожнага будаўніцтва Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі на спецыяльнасць будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў. Пасля заканчэння была армія. А далей прыйшоў на працу ў наша ДРБУ № 167.

– Калі вучыліся, штосьці новае для сябе адкрывалі?

– Безумоўна. На трэцім курсе пайшла спецыялізацыя. Стала цікава і пазнавальна.

Хаця, здавалася б, дарожная служба павінна займацца дарогамі. Вось калі ўзяць наш бюджэт, скажу, што асфальтабетоннае пакрыццё – большая палова фінансавання. Але і без прамых дагавораў на ўстройванне інжынерных сетак, пешаходных дарожак і іншае не абысціся.

– Як валожынскаму чалавеку, адказнасць вялікая – працаваць на роднай зямлі?

– Бясспрэчна, знаёмых жа шмат. І калі ідзеш, а за спінай чуеш нараканні на дарожнікаў, няёмка сябе адчуваеш. Ёсць жа яшчэ сваякі, якія могуць і “добра” выказацца. Таму адказнасць падвоеная.

– Думалі калі-небудзь, што, прыйшоўшы сюды, вырасціце да кіраўніка?

– Скажу шчыра – ніколі. Так склаліся абставіны.

– Дык кожны ж чалавек ставіць перад сабой планку: як кажуць, дрэнны той радавы, які не марыць стаць генералам?

– У час майго прыходу кіраваў Мікалай Уладзіміравіч Хвядчэня – чалавек-глыба: ён і сам знешне “вялікі”, і здаваўся такім непарушным, што, думалася, ён тут назаўсёды. Сёння вельмі ўдзячны яму за прафесійнае стаўленне: памятаю, як прыехаў на вытворчую практыку, а ён накіраваў мяне з шуфлем на ўкладку асфальту. У душы нават пакрыўдзіўся – я ж не рабочы, вучуся ў ВНУ. Зараз жа разумею: толькі ведаючы работу з самых нізоў, можна стаць прафесіяналам.

– Што асабіста для Вас стала складаным, калі ўзначалілі ДРБУ № 167? Людзей жа ведалі, справу – таксама. Ці праўду кажуць, што ў гэтым крэсле ўсё зусім інакш?

– Адказнасць вялікая. Да таго ж, калі прыходзіць новы кіраўнік, людзі на нешта новае разлічваюць. І калі такога не адбываецца, ім здаецца, што топчамся на месцы.

– Змяніліся Вашы адносіны да падначаленых? Як будуеце работу з калектывам: Вы – строгі, патрабавальны кіраўнік, ці, наадварот, – лаяльны, разумеючы?

– Тут трэба тонка падыходзіць да кожнага пытання, бо праявіш лаяльнасць, чалавек адчуе слабінку. Таму дзесьці даводзіцца і голас павысіць, дзесьці пераправерыць, як выканана заданне. Але ў большасці выпадкаў дастаткова простай размовы на планёрцы – спецыялісты ж у нас усе са стажам, вопытныя, работу сваю ведаюць ад “А” да “Я”.

– Адрабіўшы больш за два дзясяткі гадоў, можаце сказаць, што ў маладосці не памыліліся з выбарам – гэта Ваша прафесія?

– А я нічога іншага не ўмею – таму, напэўна, правільна збочыў і памяняў шлях. А калі даверылі кіраваць – значыць, чамусьці навучыўся і разбіраюся ў гэтым.

– Зусім нядаўна прадпрыемства адзначыла сваё 60-годдзе. Чаго б яшчэ хацелася? На Ваш погляд, што самае важнае?

– Лічу, тут усё ў сукупнасці: самае важнае і ў жыцці, і ў дарожнай галіне – каб спакойна рабілася, усё добра складвалася, як з фінансаваннем, так і з матэрыяламі, з калектывам, бо ёсць прафесіяналы – і яны хочуць расці. Спецыялістаў маладых хочацца пабольш: за апошнія два гады прыйшлі два выпускнікі, але пайшлі ў армію. Заўважу: уліліся ў калектыў – у нас практыку праходзілі, працавалі добра – нават я, закончыўшы інстытут, валодаў меншымі ведамі, чым яны. Таму хочацца новага струменю.

За дзевяць месяцаў 2023 года ДРБУ № 167 перавыканала заданне па ўсіх асноўных паказчыках. Агульны аб’ём работ уласнымі сіламі з рэалізацыяй дасягнуў 8282 тысяч рублёў, ці 139,4 працэнта да адпаведнага ўзроўню мінулага года.

Вытворчасць працы вырасла на 36,9 працэнта і склала 74,6 тысячы рублёў на аднаго работніка. Амаль у шэсць разоў павялічыліся інвестыцыі ў асноўны капітал і склалі 141 тысячу рублёў. Прыбытак ад асноўнай дзейнасці – 730 тысяч, рэнтабельнасць – 11,5 працэнта. Тэмп росту зарплаты – 127 працэнтаў.

Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі за восем месяцаў бягучага года склаў 139,2 працэнта. Па гэтым паказчыку нашы дарожнікі займаюць восьмае месца сярод роднасных арганізацый Мінскай вобласці. А вось па рэнтабельнасці і прыбытку – шостае.

Ужо тры гады праходзіць практыку Аляксей Сцяпко – сын нашага прараба Сяргея Вікенцьевіча Сцяпко. Ён вучыцца на чацвёртым курсе політэхнічнага ўніверсітэта на факультэце будаўніцтва аўтамабільных дарог. Вось глядзіш на іх: бацька – спецыяліст са стажам: акрамя прараба асфальтабетоннай базы, з лінейных работнікаў ён у нас толькі адзін прараб. Сын – маладая кроў, няўрымслівы, спрытны, дапытлівы, хоча шмат даведацца: як геадэзічныя работы праводзяцца, як меткі ставяцца, плюс як за якасцю прасачыць. Не цураецца ў рукі лапату ўзяць – ідзе на асфальтаўкладку, выконвае іншыя работы, хоць гэта і не яго абавязкі. Вось за такімі – будучыня.

– Што б пажадалі ўсім, хто працуе ў дарожнай галіне?

– Мірнага неба на зямлі, здароўя асабістага і родным людзям. Каб усё ладзілася ў сям’і і на працы: на работу ішлі з настроем, а з работы дадому прыходзілі задаволеныя. Ну і, безумоўна, усіх даброт: простага чалавечага шчасця, годнага заробку, добрага надвор’я, быць дружнымі і старацца разумець адзін аднаго.

valozhin.by

Афиша

-
Сбросить
Вялікі дар нашчадкам
Логойская детская библиотека

Вялікі дар нашчадкам

Час документального сторителлинга

  • 06.05.2026
  • 11:00
  • г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
  • Вход свободный
Солдатами спасённая весна
Центральная районная библиотека имени А.А. Дударева

Солдатами спасённая весна

Урок мужества

  • 06.05.2026
  • 13:30
  • г. Дубровно, ул. Почтовая, 6а, детско-юношеский сектор
Наш долг – сохранить память
Нарочская поселковая библиотека

Наш долг – сохранить память

Диалоговая площадка

  • 06.05.2026
  • 14:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • вход свободный
Ты ў гэтым свеце не адзін
Подольская сельская библиотека-клуб

Ты ў гэтым свеце не адзін

Акция-приветствие

  • 06.05.2026
  • 15:00
  • аг. Подольцы, ул. Центральная, 61
Страницы войны – ступени к Победе
Октябрьская сельская библиотека

Страницы войны – ступени к Победе

Литературный час

  • 06.05.2026
  • 15:30
  • а.г. Октябрь, ул. Молодежная, 1
  • Вход свободный
Судьбы, ставшие историей
Осинторфская сельская библиотека – центр экологического просвещения населения

Судьбы, ставшие историей

Литературно-исторический мост (презентация книги ”Шли девчата по войне“)

  • 06.05.2026
  • 15:30
  • аг. Осинторф, ул. Советская, 17а
Ждун 2
Киноконцертный зал «Островец»

Ждун 2

  • 06.05.2026
  • 17:00
  • г. Островец, ул. Октябрьская, 3
  • 8 руб.
О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!
Копыльский районный центр культуры

О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!

Тэатралізаваны канцэрт-рэквіем

  • 06.05.2026
  • 18:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 15 руб.
Одно на двоих
Киноконцертный зал «Островец»

Одно на двоих

  • 06.05.2026
  • 19:00
  • г. Островец, ул. Октябрьская, 3
  • 8 руб.
Цветущий май! Победный  май
Дубровенская детская школа искусств имени Фарида Яруллина

Цветущий май! Победный май

Концерт

  • 07.05.2026
  • 00:00
  • г. Дубровно, ул. Красноармейская, 2
Песня, с которой мы победили
Логойская детская библиотека

Песня, с которой мы победили

Музыкально-историческая гостиная

  • 07.05.2026
  • 10:00
  • г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
  • Вход свободный
12 дорог к Победе
Острошицкая сельская библиотека

12 дорог к Победе

Краеведческий квест

  • 07.05.2026
  • 14:50
  • а.г. Острошицы, ул. Молодежная, 24
  • Вход свободный
Война. Победа. Память
Ореховская сельская библиотека

Война. Победа. Память

Час памяти

  • 07.05.2026
  • 16:00
  • аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Память – огненных лет
Коренская сельская библиотека

Память – огненных лет

Урок мужества

  • 08.05.2026
  • 11:00
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
Годы войны – века памяти
Семковская сельская библиотека

Годы войны – века памяти

Урок реквием

  • 08.05.2026
  • 11:00
  • д. Семково, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то
Завишинская сельская библиотека-клуб

Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то

День памяти

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • д. Завишино, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Женщина лидер: с любовью к детям
Мальская сельская библиотека-клуб

Женщина лидер: с любовью к детям

Патриотическая встреча

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • аг. Мали, ул. Октябрьская
Великая Отечественная война: год за годом
Будская сельская библиотека

Великая Отечественная война: год за годом

Игра-викторина

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • аг. Буда, ул. Ю. Смирнова, 4
Великая Победа: одна на всех
Добрынская сельская библиотека

Великая Победа: одна на всех

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 13:00
  • аг. Добрынь, ул. Молодежная, 1
От Бреста до Берлина
Сватошицкая сельская библиотека

От Бреста до Берлина

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 14:00
  • аг. Сватошицы, ул. Молодежная, 13
Страницы памяти опаленные войной
Станиславовская сельская библиотека

Страницы памяти опаленные войной

Вернисаж военной книги

  • 08.05.2026
  • 14:00
  • аг. Станиславово, ул. Заводская, 3
Да подзвігу герояў сэрцам прыгарніся
Будславская сельская интегрированная библиотека

Да подзвігу герояў сэрцам прыгарніся

Военный огонёк

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Будслав, ул. Красная площадь, 1
  • вход свободный
Шел солдат во имя жизни
Бацевичская сельская библиотека

Шел солдат во имя жизни

Патриотический час

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Не забывается такое никогда
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района

Не забывается такое никогда

Торжественный концерт

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • г. Дубровно, ул. Садовая, 1
День Победы: Помним и чтим
Зарубская сельская библиотека

День Победы: Помним и чтим

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Зарубы, ул. Центральная, 15
Великая Победа: одна на всех
Еремеевская сельская библиотека

Великая Победа: одна на всех

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг.Еремевщина, ул. Школьная, 2
Дети войны среди нас
Ляднянская сельская библиотека

Дети войны среди нас

Акция-поздравление

  • 08.05.2026
  • 15:00
  • аг. Ляды, ул. Центральная, 11б
Пусть не будет войны никогда
Якубовская сельская библиотека

Пусть не будет войны никогда

Литературно-музыкальная композиция + акция поздравление

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Якубово, ул. Центральная, 14
Славим великий подвиг
Бобровская сельская библиотека-клуб

Славим великий подвиг

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Боброво, ул. Школьная, 1А
Памяти павших будьте достойны
Ляднянская сельская библиотека

Памяти павших будьте достойны

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Ляды, ул. Центральная, 11б
Освобождение путь к победе
Сипищевская сельская библиотека-клуб

Освобождение путь к победе

Концерт

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Сипищево, ул. Почтовая, 17
Победа в сердцах поколений
Калиновская сельская библиотека

Победа в сердцах поколений

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 16:00
  • аг. Калиновка, ул. Школьная, 4
Сверкай салют, победными огнями!
Плещеницкая горпоселковая библиотека

Сверкай салют, победными огнями!

Час говорящей книги

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • г.п. Плещеницы, ул. Воровского,14
  • Вход свободный
Мы помним ваш подвиг солдаты войны
Калачевская сельская библиотека

Мы помним ваш подвиг солдаты войны

Митинг

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Калачи, ул. Центральная, 13
За Перамогу!
Комаровская сельская библиотека-клуб

За Перамогу!

Литературно-музыкальная композиция

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • д. Комарово, ул. Парковая, 3
  • вход свободный
С песней к Победе
Колбчанская сельская библиотека

С песней к Победе

Тематический концерт

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • аг. Колбча, ул. Новая, 16
От Бреста до Берлина
Чиринская сельская библиотека-клуб

От Бреста до Берлина

Концерт

  • 08.05.2026
  • 18:00
  • аг. Чирино, ул. Лесная, 16
«Фантазия. Искусство. Мастерство»: выставка творческих работ Н. Маловой
Дзержинская районная центральная библиотека

«Фантазия. Искусство. Мастерство»: выставка творческих работ Н. Маловой

  • 08.04.2026 10:00:00 - 08.05.2026 19:00:00
  • г. Дзержинск, ул. Ленинградская, 6
  • вход свободный
Вечер караоке в ресторане «Урлики»
Санаторий «Приозерный»

Вечер караоке в ресторане «Урлики»

Музыкальное мероприятие

  • 08.05.2026
  • 20:00
  • к.п. Нарочь, ул. Зелёная, 19, ресторан/бар «Урлики»
Полевая почта
Библиотечная сеть Кличевского района

Полевая почта

Интерактивная площадка

  • 09.05.2026
  • 00:00
  • г. Кличев, ул. Ленинская, 69

Задайте вопрос