Ніна Жданюк: “Маё жыццё складвалася так, што ўвесь час хацела вучыцца”
Ніна Жданюк: “Маё жыццё складвалася так, што ўвесь час хацела вучыцца”
03.11.2023
Ніна Уладзіміраўна Жданюк усё працоўнае жыццё прысвяціла нашаму раёну: ад педагога вырасла да дэпутата парламента. І на якой бы пасадзе яна не працавала, заўсёды старалася быць эталонам – у ведах, паводзінах, рабоце. Вучыла іншых і пастаянна вучылася сама. У размове так і зазначыла: “Маё жыццё складвалася так, што ўвесь час хацела вучыцца. І нават калі мне было 50, і я паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце: разумела, што пайду на пенсію, але мела на мэце штосьці даведацца, чамусьці навучыцца, пазнаёміцца з новымі людзьмі, зарадзіць сябе маладым запалам”.
Нарадзілася Н. У. Жданюк у Мінску ў простай сям’і: была трэцяй па ліку з чатырох дзяцей. Бацька працаваў на тонкасуконным камбінаце, матуля займалася выхаваннем нашчадкаў. Але ў сталіцы пражылі нядоўга: памёр дзядуля па бацькавай лініі, і яны пераехалі ў вёску, што ў Дзяржынскім раёне, каб дапамагаць бабулі спраўляцца з гаспадаркай. Бацькі дзяцей вельмі любілі. Але гэта была не сляпая любоў, а з той працоўнай навукай, якая прывівалася практычна ў кожнай сям’і.
– Я ўспамінаю матулю – надзвычайную акуратыстку, – распавядае Ніна Уладзіміраўна. – Яна любіла парадак і заўсёды вучыла нас: “Калі ў вас будзе парадак у доме, тады будзе парадак паўсюдна – і ў душы, у тым ліку”. Бацька быў працаголікам. Лёс яго склаўся вельмі цяжка: ён прайшоў вайну, канцлагер у Нарвегіі.
Вельмі цікавыя ўспаміны засталіся пра першую пачатковую школу.
– Пайшла ў школу амаль у восем гадоў, – прыгадвае яна. – Мае аднагодкі – у сем гадоў. Мне не хапала некалькі месяцаў, каб пайсці вучыцца разам з імі. І вось усю тую восень я правяла пад вокнамі школы – не ведаю, чаму мяне туды цягнула. Захаплялася настаўніцай, якая ў далейшым стала маім педагогам: яе статнасцю, прыгажосцю, спакоем. І яна не вытрымала: дазволіла мне прысутнічаць у класе. Успамінаю, як быў перапынак, і нам давалі салодкі чай і хлеб. Атрымала такі пачастунак і я. Напэўна, ужо з таго моманту ў мяне зарадзілася гэта цяга да педагогікі.
Таму скончыўшы дзесяць класаў Праўдзінскай сярэдняй школы, у яе зусім не стаяла пытанне, куды пайсці вучыцца. Тады бацькі так дзяцей не апякалі: сама паехала ў Мінск, знайшла педагагічны інстытут, выбрала філалагічны факультэт – беларускую мову і літаратуру, паспяхова здала экзамены, хаця было шэсць чалавек на месца, і стала студэнткай.
– Я вельмі шчаслівы чалавек у тым плане, што на маім шляху сустракаліся цудоўныя людзі: вельмі эрудзіраваныя, адукаваныя, чалавечныя, – працягвае гераіня аповеду. – Прыгадваю, як была на прыктыцы ў 1976 годзе ў СШ № 2: хварэла настаўніца – давялося яе замяняць. Ніхто нада мной не апекаваўся, але мне вельмі хацелася навучыцца ў іншых людзей: сярод іх – намеснік дырэктара школы Марыя Рыгораўна Ляўко, настаўніца беларускай мовы Эльвіра Якаўлеўна Протас. Іх даўно няма, але яны не могуць знікнуць з памяці, бо пакінулі след у душы: настолькі далікатныя, тактоўныя, разумныя, спакойныя, ураўнаважаныя. Вось гэтыя якасці проста “заглытвала” з задавальненнем.
У Валожын Ніна Уладзіміраўна, па яе словах, патрапіла вельмі проста: будучы студэнткай, закахалася ў свайго Уладзіміра Ільіча, сям’я якога тут пражывала.
Пачынала працоўную дзейнасць у Філіпіняцкай, праз год перавялі ў Даўбенеўскую васьмігадовую школу. Пасля на дзесяць гадоў затрымалася выкладчыкам у Валожынскім ПТВ-208.
– Цудоўны малады калектыў здолелі арганізаваць і сабраць напачатку Леў Вадзімавіч Бяляўскі, а пасля Вячаслаў Вікенцьевіч Бурко. Я прыйшла, калі дырэктарам быў Вячаслаў Вікенцьевіч. Яго кіраўніцкі вопыт, разуменне людзей, адчуванне іх педагагічных здольнасцей дазволілі быць наперадзе: вучылішча нават на саюзным узроўні некалькі разоў станавілася пераможцам сацспаборніцтва, – распавядае Н. У. Жданюк.
Пасля два гады адпрацавала інструктарам райкама партыі, загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды. Гэта таксама была школа жыцця: партыйныя лідары Канстанцін Канстанцінавіч Хвянько, Ніна Уладзіміраўна Пташнік, Софія Ігнацьеўна Кавяза, Сяргей Сяргеевіч Маляўскі, Вацлаў Аляксандравіч Харук ішлі далёка наперадзе, а яна – за імі.
Але вучэбная дзейнасць перасіліла: яна вярнулася назад у вучылішча і пяць гадоў з’яўлялася намеснікам дырэктара. Ніна Уладзіміраўна заўважыла, што метадычная работа, работа з маладымі рабятамі – тая навука, якая ўмацоўвала не толькі псіхалагічна, але пашырыла веды па ўсіх кірунках. Далей ёй прапанавалі пасаду намесніка начальніка раённага аддзела народнай адукацыі. Бываючы ў школах, увесь час мела зносіны з людзьмі, што ўзбагачала яе саму.
А калі паўстала пытанне, каму ўзначаліць школу-інтэрнат, адзіны раз, калі яна сама папрасілася на гэту пасаду: унутрана адчувала, што мала зрабіла, а можа намнога больш. Ёй вельмі хацелася стаць гаспадыняй гэтага дома і матуляй для дзяцей.
– Калі б у мяне запыталіся, што галоўнае ў маім жыцці, я б адказала: гады, пражытыя ў школе-інтэрнаце. Гэта насамрэч была сям’я – вельмі вялікая: не з чатырох-пяці-сямі чалавек, а з 240. У ёй былі свае тайны, сакрэты, і мы ўсё рабілі самі. Да маёй вялікай радасці педагагічны калектыў усёй душой аддаваў сябе школе. Так, было няпроста – часам вельмі складана, але нам дапамагалі дзеці – у рамонце школы, у конкурсе пакояў. І калі ў 2004 годзе мяне вылучылі ў дэпутаты, я знаходзілася летам у Ірландыі, а рамонт рабілі ў школе без мяне. Памятаю, прыехала, у нядзелю раніцай прыйшла ў школу і заплакала – ад таго, што калектыў так пастараўся. Тады ім сказала: “Я ўжо вам не патрэбна – вы ўсё самі ведаеце, умееце, усяму навучыліся”, – расказвае Ніна Уладзіміраўна.
Дэпутацкая дзейнасць стала яшчэ адной важнай старонкай жыцця. Па словах Ніны Уладзіміраўны, у парламенце вучышся палітычнай мудрасці, набіраешся кіраўніцкага вопыту – гэта не азначае, што глядзіш на людзей зверху: наадварот, ты з імі як быццам у адной звязцы. Работа дэпутата дала магчымасць ёй пазнаёміцца з вельмі адданымі сваёй краіне людзьмі – людзьмі ад зямлі, ад жыцця, ад простага чалавека. А яшчэ – дапамагла бліжэй даведацца пра родную Беларусь.
Я палюбіла Валожыншчыну ўсёй душой: мне здавалася, што яна – частка майго жыцця, любімая і дарагая сэрцу. Бо тут мая сям’я, сябры, калегі, людзі, якіх паважаю, люблю і цаню. Мне пашчасціла не сустрэць здрадніцтва на сваім шляху, людзей, якія маглі б моцна пакрыўдзіць. Хаця, безумоўна, надараліся складанасці, цяжкасці, але ўсё гэта загартоўвала ўнутрана і знешне, бо разумела, што павінна ў гэтым жыцці нешта пакінуць. І ў большай ступені не для кагосьці, а для сябе.
– Сказаць, што я яе люблю – вельмі мала: не ўяўляю, што магу жыць у іншай краіне і штосьці там рабіць. Дзякуючы старшыні парламента Уладзіміру Мікалаевічу Канаплёву, мы пабывалі ва ўсіх абласцях, наведалі многія прадпрыемствы, калгасы, фермы, працоўныя калектывы. І вось гэта блізкасць да людзей давала магчымасць прымаць законы так, каб максімальна прыблізіць іх да чалавека, – кажа Н. У. Жданюк.
Пасля парламента заставаўся адзіны год да пенсіі, які яна таксама прысвяціла школам: працавала ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі.
…Успаміны – гэта адзіны рай, з якога ты не можаш быць выгнаны. Таму для мяне ўспаміны – не толькі прыемныя моманты, цеплыня, душэўная асалода, а, канешне, і хвіліны засмучэння, і цяжкасці, і трагедыі. Але ні адну гадзіну не шкадую аб тым, які Бог мне паслаў лёс – са сваімі складанасцямі, са сваім хараством і радасцю. Бо, напэўна, гэты лёс зрабіў мяне такім чалавекам, які я ёсць сёння.
…Сёння Ніна Уладзіміраўна Жданюк знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Як трапна жаўважыла: “Жыву адна, але не ў адзіноце”. І гэта, напэўна, самае важнае для чалавека ў мудрым узросце. Яе цешыць, што прозвішча Жданюк на Валожынскай зямлі не знікла – яно годна працягваецца ў нявестцы, загадчыцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыне Жданюк, і ў пляменніцы Алене Жданюк, якая працуе псіхолагам у Валожынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Центральная районная библиотека имени А.А. Дударева
Солдатами спасённая весна
Урок мужества
06.05.2026
13:30
г. Дубровно, ул. Почтовая, 6а, детско-юношеский сектор
Центральная районная библиотека имени А.А. Дударева
Солдатами спасённая весна
06.05.2026
13:30
г. Дубровно, ул. Почтовая, 6а, детско-юношеский сектор
Нарочская поселковая библиотека
Наш долг – сохранить память
Диалоговая площадка
06.05.2026
14:00
к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
вход свободный
Нарочская поселковая библиотека
Наш долг – сохранить память
06.05.2026
14:00
к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
вход свободный
Подольская сельская библиотека-клуб
Ты ў гэтым свеце не адзін
Акция-приветствие
06.05.2026
15:00
аг. Подольцы, ул. Центральная, 61
Подольская сельская библиотека-клуб
Ты ў гэтым свеце не адзін
06.05.2026
15:00
аг. Подольцы, ул. Центральная, 61
Октябрьская сельская библиотека
Страницы войны – ступени к Победе
Литературный час
06.05.2026
15:30
а.г. Октябрь, ул. Молодежная, 1
Вход свободный
Октябрьская сельская библиотека
Страницы войны – ступени к Победе
06.05.2026
15:30
а.г. Октябрь, ул. Молодежная, 1
Вход свободный
Осинторфская сельская библиотека – центр экологического просвещения населения
Судьбы, ставшие историей
Литературно-исторический мост (презентация книги ”Шли девчата по войне“)
06.05.2026
15:30
аг. Осинторф, ул. Советская, 17а
Осинторфская сельская библиотека – центр экологического просвещения населения
Судьбы, ставшие историей
06.05.2026
15:30
аг. Осинторф, ул. Советская, 17а
Киноконцертный зал «Островец»
Ждун 2
06.05.2026
17:00
г. Островец, ул. Октябрьская, 3
8 руб.
Киноконцертный зал «Островец»
Ждун 2
06.05.2026
17:00
г. Островец, ул. Октябрьская, 3
8 руб.
Копыльский районный центр культуры
О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!
Тэатралізаваны канцэрт-рэквіем
06.05.2026
18:00
г. Копыль, пл. Ленина, 27А
15 руб.
Копыльский районный центр культуры
О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!
Тэатралізаваны канцэрт-рэквіем «О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!» - даніна памяці ўсім ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны, мерапрыемства новага фармату і, магчыма, закліканае пакласці традыцыю правядзення такіх памятных мерапрыемстваў напярэдадні вялікага дня – Дня Перамогі.
Паэтычная аснова сцэнарыя канцэрта – твор «Рэквіем па кожным чацвёртым» Анатоля Вярцінскага. «Кожны чацвёрты» - гучыць рэфрэнам на працягу канцэрта, падкрэсліваючы, што гісторыя вайны не скончана, не забыта. Увогуле, увесь канцэрт пабудаваны па творах беларускіх паэтаў: Генадзя Кляўко, Генадзя Бураўкіна, Наталлі Кандрашук, Надзеі Верас, Кастуся Кірэенкі, Аркадзя Куляшова, Эдзі Агняцвет і інш. Характэрна тое, што ў канцэрце гучаць не толькі вершы знакамітых беларускіх паэтаў, але і аўтарскія вершы нашага земляка – Мікалая Майсюка. Некалькі твораў перакладзены на беларускую мову таксама нашым земляком – Аляксеем Траццяком. Творы дыкламуюць Людміла Давідоўская, Валянціна Шыманская, Антон Шышмароў, Таццяна Вошкат, Наталля Радкевіч.
У канцэрце гучаць як шырока вядомыя музычныя творы, так і новыя творы сучасных беларускіх аўтараў. У канцэрце прымаюць удзел: народны ансамбль народнай песні «Спадчына», народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра», узорная студыя эстраднага вакалу «КЛИО», Мілана Іванова, Дзмітрый Шайпак, Мар’я Дзісяк, Юлія Наўмовіч, салісты Капыльскага РЦК – Вячаслаў Курчык, Захар Нікіценка, Аляксандр Ермакоў, Дзяніс Сельвановіч, харэаграфічныя калектывы Капыльскага РЦК і Капыльскай ДШМ. Гучаць вершы ў выкананні дзяцей – пераможцаў раённага агляду-конкурсу патрыятычнай творчасці «ПАТРИОТ.BY»: Аліны Сінюк, Кірыла Паўлюкевіча, Станіславы Чэрнік. Масоўкай выступаюць удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Рэзерв» УА «Капыльскі дзяржаўны каледж», работнікі клубных устаноў раёна з дзецьмі.
Асноўная ідэя канцэрта - тэма памяці і чалавечай годнасці. Ён прысвечаны ўсім тым, хто сышоў, але чыё жыццё і прынесеная ахвяра не аддаюцца забыццю, а працягваюць гучаць у сэрцах людзей. Гэта не толькі літаратурна-музычнае памінанне, але і разважанне аб памяці як сіле, здольнай пераадолець забыццё, аб кошце, які быў заплачаны за Мір, аб каштоўнасці кожнага чалавечага жыцця.
Рэжысёр праекта – мастацкі кіраўнік Капыльскага раённага цэнтра культуры Людміла Давідоўская.
06.05.2026
18:00
г. Копыль, пл. Ленина, 27А
15 руб.
Киноконцертный зал «Островец»
Одно на двоих
06.05.2026
19:00
г. Островец, ул. Октябрьская, 3
8 руб.
Киноконцертный зал «Островец»
Одно на двоих
06.05.2026
19:00
г. Островец, ул. Октябрьская, 3
8 руб.
Дубровенская детская школа искусств имени Фарида Яруллина
Цветущий май! Победный май
Концерт
07.05.2026
00:00
г. Дубровно, ул. Красноармейская, 2
Дубровенская детская школа искусств имени Фарида Яруллина
Цветущий май! Победный май
07.05.2026
00:00
г. Дубровно, ул. Красноармейская, 2
Логойская детская библиотека
Песня, с которой мы победили
Музыкально-историческая гостиная
07.05.2026
10:00
г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
Вход свободный
Логойская детская библиотека
Песня, с которой мы победили
07.05.2026
10:00
г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
Вход свободный
Острошицкая сельская библиотека
12 дорог к Победе
Краеведческий квест
07.05.2026
14:50
а.г. Острошицы, ул. Молодежная, 24
Вход свободный
Острошицкая сельская библиотека
12 дорог к Победе
07.05.2026
14:50
а.г. Острошицы, ул. Молодежная, 24
Вход свободный
Ореховская сельская библиотека
Война. Победа. Память
Час памяти
07.05.2026
16:00
аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Ореховская сельская библиотека
Война. Победа. Память
07.05.2026
16:00
аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Коренская сельская библиотека
Память – огненных лет
Урок мужества
08.05.2026
11:00
а.г. Корень, ул. Крылова, 9
Коренская сельская библиотека
Память – огненных лет
08.05.2026
11:00
а.г. Корень, ул. Крылова, 9
Семковская сельская библиотека
Годы войны – века памяти
Урок реквием
08.05.2026
11:00
д. Семково, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Семковская сельская библиотека
Годы войны – века памяти
08.05.2026
11:00
д. Семково, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Завишинская сельская библиотека-клуб
Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то
День памяти
08.05.2026
12:00
д. Завишино, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Завишинская сельская библиотека-клуб
Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то
08.05.2026
12:00
д. Завишино, ул. Центральная, 8А
Вход свободный
Мальская сельская библиотека-клуб
Женщина лидер: с любовью к детям
Патриотическая встреча
08.05.2026
12:00
аг. Мали, ул. Октябрьская
Мальская сельская библиотека-клуб
Женщина лидер: с любовью к детям
08.05.2026
12:00
аг. Мали, ул. Октябрьская
Будская сельская библиотека
Великая Отечественная война: год за годом
Игра-викторина
08.05.2026
12:00
аг. Буда, ул. Ю. Смирнова, 4
Будская сельская библиотека
Великая Отечественная война: год за годом
08.05.2026
12:00
аг. Буда, ул. Ю. Смирнова, 4
Добрынская сельская библиотека
Великая Победа: одна на всех
Акция-поздравление
08.05.2026
13:00
аг. Добрынь, ул. Молодежная, 1
Добрынская сельская библиотека
Великая Победа: одна на всех
08.05.2026
13:00
аг. Добрынь, ул. Молодежная, 1
Сватошицкая сельская библиотека
От Бреста до Берлина
Акция-поздравление
08.05.2026
14:00
аг. Сватошицы, ул. Молодежная, 13
Сватошицкая сельская библиотека
От Бреста до Берлина
08.05.2026
14:00
аг. Сватошицы, ул. Молодежная, 13
Станиславовская сельская библиотека
Страницы памяти опаленные войной
Вернисаж военной книги
08.05.2026
14:00
аг. Станиславово, ул. Заводская, 3
Станиславовская сельская библиотека
Страницы памяти опаленные войной
08.05.2026
14:00
аг. Станиславово, ул. Заводская, 3
Будславская сельская интегрированная библиотека
Да подзвігу герояў сэрцам прыгарніся
Военный огонёк
08.05.2026
15:00
аг. Будслав, ул. Красная площадь, 1
вход свободный
Будславская сельская интегрированная библиотека
Да подзвігу герояў сэрцам прыгарніся
08.05.2026
15:00
аг. Будслав, ул. Красная площадь, 1
вход свободный
Бацевичская сельская библиотека
Шел солдат во имя жизни
Патриотический час
08.05.2026
15:00
аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Бацевичская сельская библиотека
Шел солдат во имя жизни
08.05.2026
15:00
аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района
Не забывается такое никогда
Торжественный концерт
08.05.2026
15:00
г. Дубровно, ул. Садовая, 1
Районный центр народного творчества и культурно-досуговой деятельности Дубровенского района
Воложинский районный исполнительный комитет использует на данном сайте cookies-файлы и сервисы сбора технических данных посетителей. Персональные данные пользователей хранятся и обрабатываются в соответствии с Политикой о работе с персональными данными.