Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэабілітаваць сябе…

30.08.2019

Не першы год у вёсцы Нелюбы Дорскага сельсавета дзейнічае сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Рэфармацыя асобы”. Тут па спецыяльнай праграме праходзяць рэабілітацыю людзі з наркатычнай і алкагольнай залежнасцямі.

Атрымаўшы рэдакцыйнае заданне зрабіць матэрыял на гэту тэму, я накіравалася ў Дорскі сельсавет. Як высветлілася, мясцовыя жыхары добра ведаюць насельнікаў дома № 26, таму патрэбны кірунак падказалі адразу. Людзей ніколькі не насцярожвае суседства з цэнтрам з падобнай спецыялізацыяй. Вядома ж, любы адэкватны чалавек ацэніць намаганні тых, хто мэтай жыцця паставіў дапамогу ў пазбаўленні ад не проста шкодных звычак, а звычак, што калечаць, а то і абрываюць жыцці.

Насустрач мне выйшаў малады абаяльны чалавек з жывымі вачамі і прыемнай усмешкай. Андрэй Шыкавец – валанцёр, прасцей кажучы, той, хто адказвае за жыццядзейнасць цэнтра, парадак у ім і эфектыўнасць рэабілітацыі.

Моцна здзівілася, калі новы знаёмы літаральна ў самым пачатку гутаркі зазначыў: ён – былы залежны. Мноства пытанняў адразу ж нарадзілася ў думках, але, паколькі гэта мой першы вопыт блізкага знаёмства з людзьмі, якія ўжывалі наркотыкі, стрымала сябе, каб не стварыць няёмкую сітуацыю. Толькі малады чалавек, за плячамі якога няпросты шлях з цемры, сам шчыра і адкрыта расказаў сваю гісторыю. Карацей, нічога новага: недабрабыт у сям’і, развод бацькоў, складаныя зносіны з айчымам, дваровая кампанія… Аж дух захоплівае, калі чуеш: “Я дайшоў да дна. Было ўсё: рэанімацыя, судзімасць, безвыніковыя спробы вылечыцца, зрывы і нават абыякавасць адносна таго, буду жыць ці не…” Але ж менавіта на краі адчаю юнак сустрэў людзей, якія, як ні банальна гэта гучыць, працягнулі руку дапамогі. Валанцёры арганізацыі “Рэфармацыя асобы” знайшлі яго, калі адбываў “хімію”. Адразу паведамілі, што самі мелі падобныя праблемы і гатовы дапамагчы, калі ён гэтага хоча. Захацеў. Ды яшчэ як! Пустых абяцанак сабе не даваў, але вырашыў: калі жыць, то толькі годна. Прашоў курс рэабілітацыі ў такім жа цэнтры. Дзесяць крокаў, што вядуць да пазбаўлення (яны прапісаны ў статуце арганізацыі), дапамаглі адчуць сябе асобай, сапраўдным мужчынам. Ужо пазней угаварыў зрабіць рывок да нармальнага жыцця бацьку, наладзіў адносіны з маці, паступіў у ВНУ, атрымаў дыплом юрыста. Яго недарэчнае да гэтага часу жыццё раптам напоўнілася простым сэнсам: дапамагай такім жа, як сам. Сцвярджае, што чым больш людзей за ім услед выйдуць з наркатычнага ці алкагольнага змроку, тым больш шчаслівым ён будзе сябе адчуваць.

Разам з кіраўнікамі арганізацыі Аленай і Андрэем Кацельнікавымі валанцёры набылі дом у Нелюбах, самастойна прыстасавалі яго для пражывання. Праз супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі распаўсюдзілі інфармацыю пра свае магчымасці і… ім паверылі! За перыяд з 2014 года тут жылі, працавалі (у першую чаргу над сабой) звыш сотні людзей. Далёка не ў кожнага ўсё выправілася. Хтосьці не вытрымліваў правіл цэнтра, хтосьці аказаўся настолькі самаўпэўненым, што пакінуў невялікую камуну раней тэрміну і зноў “сарваўся”. Але ж вынік ёсць! Больш за палову былых насельнікаў гэтага дома – зараз у трывалай “завязцы”. Вярнуліся да нармальнага існавання. Жывуць, працуюць, займаюцца бізнесам, вучацца, любяць…

Я запытала ў Андрэя, ці мае іх арганізацыя дачыненне да рэлігіі. Той патлумачыў: вытокі руху ў еўрапескіх краінах, дзе распаўсюджаны пратэстантызм. Менавіта ў хрысціянскіх абшчынах зарадзілася ідэя не медыцынскай рэабілітацыі залежных. “Так, мы – хрысціяне, часта звяртаемся да Евангелля, але нікога не застаўляем глядзець на свет праз прызму рэлігійнасці. Побач з намі – прадстаўнікі розных канфесій, у гэтым сэнсе рэабілітантаў не імкнёмся перавыхоўваць, тым больш, што Свяшчэннае Пісанне – адно для ўсіх. І калі яно дапамагае (а яно дапамагае!), то чаму не аперціся на яго ў той дзейнасці, у якой часта церпяць фіяска медыкі, псіхолагі. Між іншым, мы не супярэчым ні тым, ні другім”, – расказвае суразмоўца.

Да іх прыходзяць людзі толькі пасля таго, як у медустанове пазбавяцца ад абсцінентнага сіндрому і атрымаюць медыкаментознае лячэнне, неабходнае для дэінтэксікацыі арганізма. І псіхолагі з імі працуюць пастаянна, як жа без гэтага. Але праграма прадугледжвае і шмат іншага. Цэнтр жыве дастаткова аўтаномна – рэабілітанты працуюць на зямлі, вырошчваюць агародніну, завялі коз, трусоў. Кожны мае магчымасць рабіць тое, што атрымліваецца лепш. Разабралі нежылы дом, выдзелены сельвыканкамам, будуюць лазню. Дапамогу таксама атрымліваюць. Сярод спонсараў вядомыя фірмы, такія як “Віталюр”, “Контэ”, “Марцін” і інш. Важныя складальнікі рэабілітацыі – спорт і творчасць. У сценах цэнтра часта гучыць музыка. Вечарамі, сабраўшыся за вялікім сталом, насельнікі дома спяваюць пад гітару, абменьваюцца думкамі наконт кніг, фільмаў, навін. Добрая гутарка – таксама частка праграмы.

Мы сядзім ва ўтульнай гасцёўні. Рэабілітантка Таццяна – вясёлая, энергічная жанчына – накрывае чайны стол. Яе аповед пра перыпетыі лёсу выклікае дваякае пачуццё. З аднаго боку шкадаванне, што столькі гадоў разумны і інтэлігентны чалавек правёў бадай упустую, з іншага – надзея, што гэта маладое жыццё не страчана, і ўсё ў прыгажуні Тані яшчэ наперадзе.

Ведаю, многія з насцярожанасцю ставяцца да арганізацый, дзе ўпамінаецца імя Бога. “Хіба ж малітва тут дапаможа?” – любяць каменціраваць недасведчаныя “знаўцы” і працягваюць пакутаваць ад згубных звычак мужа ці жонкі, сына ці дачкі. У “Рэабілітацыі” ж лічаць: што практычна, тое і духоўна. На самай справе, калі ў праграмы ёсць станоўчы вынік, чаму б яе не падтрымаць, а некаторым і не паўдзельнічаць у ёй.

Залежнасць нараджае яшчэ адну праблему – сузалежнасці. Гэта калі сляпая любоў родных (часцей за ўсё маці) прыносіць толькі шкоду чалавеку, які і без таго стаў на дэструктыўны шлях. “Мама, ты ж ведала, на што я затрачваў грошы, навошта ты мне іх давала?” – аднойчы запытаў матулю Андрэй, і тая не змагла яму адказаць. Між імі сёння, на шчаце, няма ні супярэчнасцей, ні крыўды, чаго не скажаш пра большасць сямей, дзе жыве наркаман ці алкаголік. Таму ў арганізацыі распрацавана спецыяльная праграма для сузалежных. У цэнтры нават выкарыстоўваецца тэрмін “жорсткая любоў”, якой вучаць родных рэабілітантаў. Мэта праграмы: адкрыць вочы сваякоў на тое, што многія іх дзеянні толькі падштурхоўваюць любімае дзіця (жонку, мужа і г. д.) у бездань.

Людміла Шамбяльянава – кіраўнік фондрадзінга арганізацыі – у апошні час прыкладвае значныя намаганні, каб устанавіць партнёрскія стасункі з прадпрыемствамі, грамадскімі аб’яднаннямі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Валожыншчыны. Так атрымалася, што ў раёне пра дзейнасць установы амаль ніхто не ведае. Аднак ужо сёння ёсць дамоўленасць аб супрацоўніцтве з ТЦСАН і некаторымі гаспадаркамі. Напрыклад, КСУП «Валожынскае» (дырэктар Г. Палойка). Інфармацыя адносна “Рэфармацыі асобы” маецца на сайце МУС. Можна зайсці і на іх уласны сайт.

Тым, хто, страціўшы ўпэўненасць у сабе, не можа справіцца з жыццёвымі абставінамі, чые сваякі (ці сам) пакутуюць ад рознага віду залежнасцей, каму патрэбна падтрымка пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі, не шкодзіла б звязацца з валанцёрамі арганізацыі, тым больш, што дапамогу тут можна атрымаць не толькі стацыянарна, але і амбулаторна.

Афиша

-
Сбросить
Персональная выставка
Дубровенский районный историко-краеведческий музей

Персональная выставка

Руководителя народной студии мастеров народных художественных ремесел «Дубрава» О. С. Алексеевой

  • 18.04.2026 - 02.05.2026
  • 8.00 – 18.00
  • г. Дубровно, ул. Комсомольская, 10А
Жанчыны якімі ганарыцца Беларусь
Бацевичская сельская библиотека

Жанчыны якімі ганарыцца Беларусь

Выставка портрет

  • 02.05.2026
  • 00:00
  • аг. Бацевичи, ул. Советская, 1а
Праздник Мира и Труда
Дмитриевская сельская библиотека

Праздник Мира и Труда

Выставка рисунков

  • 30.04.2026 - 02.05.2026
  • аг. Дмитриевка, ул. Станционная, 2
Найди книгу
Запольская сельская библиотека

Найди книгу

Библиоквест

  • 02.05.2026
  • 00:00
  • аг. Заполье, ул. Центральная, 51а
Легенда об Аанге: Последний маг воздуха
Кинотеатр «Центр культуры и досуга»

Легенда об Аанге: Последний маг воздуха

  • 02.05.2026
  • 16:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • 8,50 руб.
Сердцу дорогие мелодии
Копыльский районный центр культуры

Сердцу дорогие мелодии

Танцевальный вечер

  • 02.05.2026
  • 18:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 3 руб.
Одно на двоих
Кинотеатр «Центр культуры и досуга»

Одно на двоих

  • 02.05.2026
  • 18:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • 8 руб.
Концерт инструментальной музыки
Государственное лечебно-оздоровительное учреждение «Санаторий «Сосны»

Концерт инструментальной музыки

Музыкальное мероприятие

  • 02.05.2026
  • 20:00
  • д. Сосны, 7, танцзал
  • вход для отдыхающих санатория
Энергия 200%
Копыльский районный центр культуры

Энергия 200%

Дискотека для молодёжи

  • 02.05.2026
  • 20:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 3 руб.
Бой со зверем
Кинотеатр «Центр культуры и досуга»

Бой со зверем

  • 02.05.2026
  • 20:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • 8,50 руб.
Дискотека
Государственное лечебно-оздоровительное учреждение «Санаторий «Сосны»

Дискотека

Музыкальное мероприятие

  • 02.05.2026
  • 21:00
  • д. Сосны, 7, танцзал
  • вход для отдыхающих санатория
Искренность цвета: инситное искусство
Минский областной краеведческий музей

Искренность цвета: инситное искусство

Выставка

  • 01.04.2026 - 03.05.2026
  • с 10.00 до 19.00
  • г. Молодечно, ул. Партизанская, 3
Помощь абитуриентам
Дмитриевская сельская библиотека

Помощь абитуриентам

Тематическая выставка-обзор

  • 29.04.2026 - 03.05.2026
  • аг. Дмитриевка, ул. Станционная, 2
Здравствуй, май
Ореховская сельская библиотека

Здравствуй, май

Тематическая выставка

  • 29.04.2026 - 03.05.2026
  • аг. Ореховка, ул. Победы, 9
Весенний танцпол
Ворнянская сельская библиотека-клуб

Весенний танцпол

Дисковечер

  • 02.05.2026 22:00:00 - 03.05.2026 01:00:00
  • аг. Ворняны, ул. Интернатская, 9
  • 3,50 руб.
Грузовички
Кинотеатр «Центр культуры и досуга»

Грузовички

  • 03.05.2026
  • 16:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • 8,50 руб.
Ждун 2
Кинотеатр «Центр культуры и досуга»

Ждун 2

  • 03.05.2026
  • 18:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • 8,50 руб.
Нормал
Кинотеатр «Центр культуры и досуга»

Нормал

  • 03.05.2026
  • 20:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • 8 руб.
Города солдатской славы
Плещеницкая горпоселковая библиотека

Города солдатской славы

Видеокруиз

  • 05.05.2026
  • 13:00
  • г.п. Плещеницы, ул. Варовского, 14
  • Вход свободный
По волнам моей памяти
Гостиловичская сельская библиотека

По волнам моей памяти

Ретроцикл по искусству

  • 05.05.2026
  • 16:00
  • а.г. Гостиловичи, ул. Молодежная, 2
  • Вход свободный
Код памяти
Островецкая районная библиотека

Код памяти

Военно-патриотический квест

  • 05.05.2026
  • 18:00
  • г. Островец, пр. Энергетиков, 2
Вялікі дар нашчадкам
Логойская детская библиотека

Вялікі дар нашчадкам

Час документального сторителлинга

  • 06.05.2026
  • 11:00
  • г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
  • Вход свободный
Наш долг – сохранить память
Нарочская поселковая библиотека

Наш долг – сохранить память

Диалоговая площадка

  • 06.05.2026
  • 14:00
  • к.п. Нарочь, ул. Ленинская, 23
  • вход свободный
Страницы войны – ступени к Победе
Октябрьская сельская библиотека

Страницы войны – ступени к Победе

Литературный час

  • 06.05.2026
  • 15:30
  • а.г. Октябрь, ул. Молодежная, 1
  • Вход свободный
О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!
Копыльский районный центр культуры

О, як нам вас не стае - кожны чацвёрты!

Тэатралізаваны канцэрт-рэквіем

  • 06.05.2026
  • 18:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
  • 15 руб.
Песня, с которой мы победили
Логойская детская библиотека

Песня, с которой мы победили

Музыкально-историческая гостиная

  • 07.05.2026
  • 10:00
  • г. Логойск, ул. Комсомольская, 17
  • Вход свободный
12 дорог к Победе
Острошицкая сельская библиотека

12 дорог к Победе

Краеведческий квест

  • 07.05.2026
  • 14:50
  • а.г. Острошицы, ул. Молодежная, 24
  • Вход свободный
Память – огненных лет
Коренская сельская библиотека

Память – огненных лет

Урок мужества

  • 08.05.2026
  • 11:00
  • а.г. Корень, ул. Крылова, 9
Годы войны – века памяти
Семковская сельская библиотека

Годы войны – века памяти

Урок реквием

  • 08.05.2026
  • 11:00
  • д. Семково, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то
Завишинская сельская библиотека-клуб

Спасибо доблестным солдатам, что отстояли мир когда-то

День памяти

  • 08.05.2026
  • 12:00
  • д. Завишино, ул. Центральная, 8А
  • Вход свободный
Сверкай салют, победными огнями!
Плещеницкая горпоселковая библиотека

Сверкай салют, победными огнями!

Час говорящей книги

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • г.п. Плещеницы, ул. Воровского,14
  • Вход свободный
Мы помним ваш подвиг солдаты войны
Калачевская сельская библиотека

Мы помним ваш подвиг солдаты войны

Митинг

  • 08.05.2026
  • 17:00
  • а.г. Калачи, ул. Центральная, 13
«Фантазия. Искусство. Мастерство»: выставка творческих работ Н. Маловой
Дзержинская районная центральная библиотека

«Фантазия. Искусство. Мастерство»: выставка творческих работ Н. Маловой

  • 08.04.2026 10:00:00 - 08.05.2026 19:00:00
  • г. Дзержинск, ул. Ленинградская, 6
  • вход свободный
...Пусть на миг уйдет война
Копыльский районный центр культуры

...Пусть на миг уйдет война

Концертная фронтовая бригада

  • 09.05.2026
  • 13:00
  • г. Копыль, пл. Ленина, 27А
И снова май. Салют. Весна. Победа
Логойская районная центральная библиотека

И снова май. Салют. Весна. Победа

Майский библиодворик

  • 09.05.2026
  • 14:00
  • г. Логойск, ул. Н. Харченко, 31
  • Вход свободный
Белхоли
Копыльский районный центр культуры

Белхоли

Фестиваль красок

  • 09.05.2026
  • 16:30
  • г. Копыль, центральная площадь
  • вход свободный, краска 7 руб.
Программа проведения мероприятий, посвященных 81-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Копыльский районный центр культуры

Программа проведения мероприятий, посвященных 81-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне

  • 09.05.2026 09:00:00 - 09.05.2026 22:00:00
  • г. Копыль
Программа праздничных мероприятий 9 Мая
Островецкий районный центр культуры и народного творчества

Программа праздничных мероприятий 9 Мая

  • 09.05.2026 12:00:00 - 09.05.2026 23:00:00
  • г. Островец
Палыновая зорка
Минский областной краеведческий музей

Палыновая зорка

  • 14.04.2026 - 10.05.2026
  • с 10.00 до 19.00
  • г. Молодечно, ул. Партизанская, 3
Символы Республики Беларусь
Плещеницкая горпоселковая библиотека

Символы Республики Беларусь

Интеллектуальная игра

  • 10.05.2026
  • 16:00
  • г.п. Плещеницы, ул. Воровского,14
  • Вход свободный

Задайте вопрос