Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб адкрыцці палявання на бакаса

09.07.2020

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў перыяд з 11 ліпеня па 08 жніўня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адкрываецца сезон палявання на бакаса, які ў адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ажыццяўляецца толькі ў светлы час сутак ружэйным спосабам з паляўнічымі сабакамі наступных парод – легавымі, спаніелямі, рэтрыверамі. Дазволенай прыладай палявання ў дадзеным выпадку, з'яўляецца гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з дробам. Паляваць можна і безружэйным спосабам, які прадугледжвае выкарыстанне лоўчых птушак.

Адначасова перасцерагаем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за незаконнае паляванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а пры прычыненні шкоды навакольнаму асяроддзю звыш 100 базавых велічынь - крымінальная адказнасць.

Задайте вопрос