У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 г. № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» за дзве гадзіны да пачатку правядзення масавых мерапрыемстваў забараняецца ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і півам у радыусе 500 метраў прылеглых да месцаў правядзення мерапрыемстваў тэрыторый.
Месца правядзення масавага мерапрыемства 25 ліпеня 2020 г.:
- г.п. Івянец, ДУК «Івянецкі дом культуры»;
Час правядзення мерапрыемства:
з 17 гадзін 00 мін. - 25 ліпеня 2020 г.
Забаронены да рэалізацыі асартымент:
- алкагольныя напоі і піва.
- г.п. Івянец, гарадскі парк ім. Ф.Э.Дзяржынскага
Час правядзення мерапрыемства:
з 18 гадзін 00 мін, да 23 гадзін 00 мін. - 25 ліпеня 2020 г.
Забаронены да рэалізацыі асартымент:
-алкагольныя напоі і піва.
Інфармаваць пакупнікоў (пісьмова) аб абмежаванні асартыменту рэалізуемых алкагольных напояў і піва.
Стацыянарным прадпрыемствам грамадскага харчавання вырабляць водпуск алкагольных напояў і піва ў разліў з спажываннем на месцы без права вынасу.


