Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Увага, першы конкурс прафсаюзных праектаў!

08.10.2020

З 1 кастрычніка 2020 г. па 1 студзеня 2021 г. Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў праводзіць першы конкурс прафсаюзных праектаў «ПрафРух. Мінская вобласць. 2020».

У конкурсе могуць прыняць удзел члены пярвічных прафсаюзных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці, а таксама студэнты, якія навучаюцца ў ВНУ, ССНУ, установах прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінска і вобласці, якія нарадзіліся і жывалi да паступлення ў навучальныя ўстановы на тэрыторыі Мінскай вобласці , якія з'яўляюцца членамі першасных прафсаюзных арганізацый навучальных устаноў у якіх яны навучаюцца, маючыя грамадска-карысныя ініцыятывы і жадаючыя іх рэалізаваць у цэнтральным рэгіёне.

Распрацоўка праектаў ажыццяўляецца ў трох намінацыях:

Намінацыя 1:

Павышэнне ўзроўню і якасці жыцця працоўных, забеспячэнне поўнай і прадуктыўнай занятасці, годнай заработнай платы, сацыяльная абароненасці членаў прафсаюзаў, устойлівага развіцця нацыянальнай эканомікі. Садзейнічанне паступальнаму, ўсёахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх.

Прапанаваныя тэмы ў дадзенай намінацыі:

«Распрацоўка і ўкараненне гібкіх сістэм аплаты працы»;

«Распрацоўка і ўкараненне мер па росце прадукцыйнасці працы»;

«Удасканаленне сістэмы працы па дасудовым фінансавым аздараўленні суб'ектаў гаспадарання»;

«Удасканаленне сістэм аплаты працы ў бюджэтных арганізацыях»;

«Удасканаленне сістэмы аховы працы»;

«Удасканаленне Працоўнага кодэкса»;

«Удасканаленне сістэмы пенсійнага забеспячэння»;

«Энерга-рэсурса-зберажэнне»;

«Прапановы па дадатковых напрамках».

Намінацыя 2:

Арганізацыйнае і кадравае ўмацаванне прафсаюзаў. Забеспячэнне ўсёахопнасцi і справядлівай якаснай адукацыі і заахвочванне магчымасці навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх.

Прапанаваныя тэмы ў дадзенай намінацыі:

«Удасканаленне сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі»;

«Удасканаленне сістэмы павышэння кваліфікацыі»;

«Удасканаленне сістэмы перанавучання»;

«Удасканаленне сістэмы арганізацыі навучальных курсаў»;

«Развіццё творчага патэнцыялу членаў прафсаюзаў»;

«Стварэнне, укараненне і прасоўванне прафарыентацыйных тураў, удасканаленне арганізацыі працы з прадпрыемствамі па пашырэнні пераліку вытворчых экскурсій для навучэнцаў»;

«Удасканаленне маральных і матэрыяльных стымулаў для ўдзелу ў прафсаюзным руху навучаючыхся работнікаў»;

«Прапановы па дадатковых напрамках».

Намінацыя 3:

Спартыўная, аздараўленчая і культурна-масавая праца, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Маладзёжная палітыка. Міжнародная дзейнасць. Інфармацыйная праца. Умацаванне сродкаў ажыццяўлення і актывізацыя працы ў рамках глабальнага партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Прапанаваныя тэмы ў дадзенай намінацыі:

«Папулярызацыя фізічнай культуры, спорту, турызму»;

«Развіццё сістэмы правядзення сумесна з сацыяльнымі партнёрамі культурна-масавых, спартыўных, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў»;

«Арганізацыя вольнага часу працоўнай моладзі»;

«Меры па пашырэнню супрацоўніцтва прафсаюзных, ведамасных устаноў культуры з установамі культуры рэспублікі і іншых дзяржаў»;

«Сістэма стымулявання членаў прафсаюзаў, якія вядуць здаровы лад жыцця»;

«Удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў прафсаюзных арганізацыях»;

«Захаванне і далейшае развіццё сістэмы санаторна-курортнага лячэння, аздараўлення і адпачынку членаў прафсаюза, паляпшэнне санаторна-курортнага абслугоўвання ў прафсаюзных санаторыях»;

«Удасканаленне сістэмы арганізацыі работы з моладдзю ў прафсаюзных арганізацыях»;

«Удасканаленне палажэнняў калектыўных дагавораў (пагадненняў), накіраваных на павышэнне ўзроўню сацыяльна-эканамічных гарантый моладзі»;

«Удасканаленне інфармацыйнай працы»;

«Удасканаленне маральных і матэрыяльных стымулаў для ўдзелу ў прафсаюзным руху»;

«Прапановы па дадатковых напрамках».

Прадстаўленыя праекты павінны адпавядаць дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Заяўку для ўдзелу ў конкурсе «ПрафРух. Мінская вобласць. 2020» неабходна даслаць па ўстаноўленай форме на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 1 студзеня 2021 года.

Камісія вывучыць дасланыя заяўкі, вызначыць лепшыя працы, аўтарам якіх накіруюць запрашэнне прадставіць прэзентацыю (прапанаванага праекта) у праграме PowerPoint. Па выніках ацэнкі пададзеных заявак і прадстаўленых прэзентацый камісія вызначыць пераможцаў у трох намінацыях (па адным у кожнай), якім уручаць сертыфікаты на суму 500 рублёў. Ім будзе аказана садзейнічанне ў далейшым пошуку прадпрыемстваў, арганізацыі, устаноў для практычнай рэалізацыі прапанаванага праекта.

Старшыні першасных прафсаюзных арганізацый у якіх знаходзяцца на прафсаюзным уліку пераможцы конкурсу будуць заахвочаны сертыфікатам на суму 100 рублёў, два актыўных ўдзельніка конкурсу ўзнагароджаны сертыфікатам ў памеры 100 рублёў.

Форма заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прыкладаецца.

08 10 2020 03 />

Задайте вопрос