Вы не паверыце: і зноў - снежань!!! У крамах з'явіліся навагоднія ўпрыгажэнні і елкі, першыя балконы шматпавярховак асвяціліся маляўнічымі гірляндамі, дзеці старанна пішуць лісты Дзеду Марозу... Новы год на носе! І душа ва ўсіх, нават у тых, хто ўжо не верыць у цуды, чакае і просіць свята...
«Давайце зробім гэта свята разам!» - прапануе раённы выканаўчы камітэт - і аб'яўляе агляд-конкурс сярод прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый на лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых тэрыторый.
Конкурс будзе праходзіць з 14 па 29 снежня ў некалькіх намінацыях.
Будзе ацэньвацца лепшае навагодняе ўбранне прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў г. Валожына і раёна дзяржаўнай формы ўласнасці, выберуць самыя святочныя і прыбраныя офісы і тэрыторыі прыватных арганізацый, таксама ацэняць, як сустракаюць Новы год у вёсцы і навагодняе афармленне асабістых падворкаў грамадзян .
У кожнай з намінацый будзе вызначана тры прызавыя месцы, якія адзначаць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Давайце ж разам упрыгожым наш родны горад і вёскі, а спецыяльная камісія на чале са старшынёй райвыканкама Круковiчам Яўгенам Міхайлавічам вызначыць, у каго гэта атрымалася лепш, святочней, ярчэй і прыгажэй.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Валожынскага раёна
- Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак правядзення раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, прыватных домаўладанняў раёна (далей - конкурс) у рамках падрыхтоўкі да святкавання Новага 2021 года.
1.2. Конкурс праводзіцца згодна з планам мерапрыемстваў Валожынскага раённага выканаўчага камітэта на 2020 год.
1.3. Тэрміны правядзення конкурсу: з 14 снежня па 29 снежня 2020 года.
1.4. Для арганізацыі і правядзення конкурсу ствараецца конкурсная камісія ў г. Валожыне і пры пасялковым і сельскіх выканаўчых камітэтах.
Ацэнку аб'ектаў у намінацыях і падрыхтоўку рашэння аб падвядзенні вынікаў конкурсу ажыццяўляе конкурсная камісія.
Конкурс праводзіцца ў адзін этап (з 14.12.2020 г. па 29.12.2020 г.).
Склад конкурснай камісіі па правядзенні конкурсу:
|
№ п/п |
Прозвішча, імя, імя па бацьку члена камісіі |
Пасада |
|
1. |
Круковiч Яўген Міхайлавіч |
Старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня конкурснай камісіі |
|
2. |
Бібік Пётр Іосіфавіч |
Старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў |
|
3. |
Шакун Ігар Уладзіміравіч |
Намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта |
|
4. |
Багатырова Вольга Сяргееўна |
Намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта |
|
5. |
Адамовіч Вікенцій Мікалаевіч |
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама |
|
6. |
Занямонец Таццяна Уладзіміраўна |
Загадчыца сектарам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валожынскага райвыканкама |
|
7. |
Загорская Вераніка Віктараўна |
Старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў |
|
8. |
Садоўскі Сяргей Браніслававіч |
Рэдактар ГУ «Рэдакцыя Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» |
- МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах мастацкага афармлення прылеглых тэрыторый, фасадаў будынкаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, сельскагаспадарчых арганізацый, прыватных домаўладанняў ў дні святкавання Новага года і калядных святаў, стварэння агульнага святочнага настрою ў жыхароў і гасцей раёна.
2.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
- актывізацыя дзейнасці, стымуляванне кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў, жыхароў у афармленні прылеглых тэрыторый, фасадаў будынкаў арганізацый і прадпрыемстваў, прыватных домаўладанняў;
- абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту ў справе паляпшэння мастацкага афармлення горада, населеных пунктаў раёна;
- стварэнне ўмоў для паўнавартаснага і эмацыйна-насычанага правядзення навагодніх мерапрыемстваў у горадзе і раёне;
- стварэнне святочнага настрою ў жыхароў раёна.
- АРГАНІЗАТАРЫ, УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
3.1. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Валожынскі раённы выканаўчы камітэт.
3.2. Агульную каардынацыю і кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Заяўкі на ўдзел падаваць па тэлефонах: 55545 (тэл., Факс) 55031; 55678 (факс), эл.пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 07.12.2020 года . На тэрыторыі пасёлка, сельскіх Саветаў заяўкі на ўдзел прымаюць пассельвыканкамамі.
3.3. Заяўка на ўдзел у конкурсе афармляецца ў адвольнай форме з абавязковым указаннем: прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, назва арганізацыі, прадпрыемства, адрас і кантактны тэлефон удзельніка, вiд намінацыі і фатаграфій з рознага ракурсу, прадстаўленага на конкурс святочнага афармлення аб'екта.
3.4. Арганізацыю работы па выкананні асноўных задач конкурсу ажыццяўляюць кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна.
3.5. У конкурсе прымаюць удзел прадпрыемствы, установы, арганізацыі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Валожынскага раёна, незалежна ад формы ўласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама ўсе жадаючыя жыхары горада і раёна.
- УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
4.1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях :
- «Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі, установы, прадпрыемства горада дзяржаўнай формы ўласнасці»;
- «Лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый, прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў горада»;
- «Лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна» (не уключаючы г.Валожын);
- «Лепшае афармленне прыватнага домаўладання»;
- «Лепшае афармленне навагодняй елкі».
- КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ Ў КОНКУРСЕ.
5.1. Афармленне фасада будынка і уваходнай групы (наяўнасць віншавальных зваротаў з Новым годам у выглядзе літарных паведамленняў або светлавых корабаў, афармленне светлавымі фігурамі і светлавым дажджом, а так жа гірляндамі з галін елкі).
5.2. Афармленне прылеглай тэрыторыі (выкарыстанне аб'ёмных скульптур, устаноўка, упрыгожванне жывых і штучных елак, афармленне дрэў, размешчаных на прылеглых да будынка тэрыторыях светлавой сеткай, светлавым дажджом, цацкамі і іншымі).
5.3. Афармленне вітражоў і вітрын (наяўнасць віншавальных паведамленняў з Новым годам, афармленне светлавымі гірляндамі, светлавымі шнурамі, іншымі дэкаратыўнымі свяцільнямі, выкарыстанне дэкаратыўных шароў, шнуроў, фігур Дзеда Мароза і Снягуркі і іншых тэматычных малюнкаў.
5.4. Адзінства стылю афармлення і цэласнасць кампазіцыі, гармонія каляровага рашэння ў афармленні.
5.5. Выкарыстанне новых дызайнерскіх рашэнняў у афармленні, мастацкая і эстэтычная відовішчнасць, арыгінальнасць і разнастайнасць прыёмаў і спосабаў навагодняга афармлення.
5.6. Пажарная бяспека і санітарны стан.
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ
6.1. Ацэнка аб'ектаў у намінацыях праводзіцца конкурснай камісіяй у адпаведнасці з табліцай (Дадатак) пасля агляду аб'ектаў конкурснай камісіяй фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, прыватных домаўладанняў раёна, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе.
6.2. Па выніках агляду конкурсная камісія прымае рашэнне аб вызначэнні пераможцаў конкурсу 1, 2, 3 ступені.
6.3. Рашэнне конкурснай камісіі аб падвядзенні вынікаў конкурсу афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі конкурснай камісіі.
6.4. Конкурсная камісія валодае правам не прысуджаць тое ці іншае месца, а таксама мае права адзначыць спецыяльнымі дыпломамі і прызамі удзельнікаў конкурсу за асаблівыя творчыя дасягненні.
6.5.Объезд прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, індывідуальных жылых дамоў паводле пададзеных заявак будзе ажыццяўляцца членамі конкурснай камісіі з 21.12.2020 г. па 29.12.2020г.
6.6. Узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу адбудзецца на раённым мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў работы арганізацый і працаўнікоў раёна за 2020 год.
- ФІНАНСАВАННЕ
7.1 Фінансаванне правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, прадугледжаных на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў Валожынскім райвыканкамам.
7.2 Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі па кожнай намінацыі:
Намінацыя «Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі, установы, прадпрыемства горада Валожына дзяржаўнай формы ўласнасці»:
- за I месца - прэмія 5 базавых велічынь;
- за II месца - прэмія 4 базавыя велічыні;
Намінацыя «Лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый, прадпрыемстваў горада Валожына недзяржаўнай формы ўласнасці»:
- за I месца - прэмія 5 базавых велічынь;
- за II месца - прэмія 4 базавыя велічыні;
Намінацыя «Лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Валожынскага раёна» (не уключаючы г. Валожын):
- за I месца - прэмія 5 базавых велічынь;
- за II месца - прэмія 4 базавыя велічыні;
Намінацыя «Лепшае афармленне прыватнага домаўладання»:
- за I месца - прэмія 5 базавых велічынь;
- за I месца - прэмія 5 базавых велічынь;
- за II месца - прэмія 4 базавыя велічыні;
- за II месца - прэмія 4 базавыя велічыні;
- за III месца - прэмія 3 базавыя велічыні.
Намінацыя «Лепшае афармленне навагодняй ёлкі»:
- за I месца - прэмія 5 базавых велічынь;
- за II месца - прэмія 4 базавыя велічыні;
- за III месца - прэмія 3 базавыя велічыні.
ДАДАТАК
Табліца адзнак аб'ектаў на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый арганізацый, домаўладанняў Валожынскага раёна
|
№ п/п |
Паказчыкі |
Максімальная колькасць балаў |
|
1. |
Арыгінальнасць і навізна навагодняга афармлення |
5 |
|
2. |
Выкарыстанне сучасных матэрыялаў і тэхналогій у афармленні тэрыторыі |
5 |
|
3. |
Выкарыстанне святлодыёдных канструкцый у святочным афармленні |
20 |
|
4. |
Адзіная сюжэтная лінія навагодняга афармлення |
5 |
|
5. |
Санітарны стан прылеглых тэрыторый |
5 |
|
6. |
Маляўнічае афармленне навагодняй ёлкі |
10 |
|
7. |
Размяшчэнне дадатковых малых архітэктурных формаў (па тэматыцы), фігур, скульптур (снежных, ледзяных, драўляных і інш.) |
20 |
|
8. |
Наяўнасць віншавальных надпісаў, каляднай і навагодняй сімволікі, расцяжак |
10 |


