Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ахова прыроды нагадвае: незаконная высечка елак на Новы год можа абыйсціся ў 1350 рублёў

14.12.2020

Напярэдадні святаў Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што незаконная высечка дрэў забаронена.

Адказнасць прадугледжана часткамі 1, 2 і 4 арт. 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Штраф для фізічных асоб складае да 1 350 рублёў (50 базавых велічынь), для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 5 400 рублёў (200 БВ), а для юрыдычных асоб – да 8 100 рублёў (300 БВ).

Акрамя таго, парушальніку давядзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

Навагодняе дрэва можна будзе набыць ва ўсіх лясніцтвах, а з 21 снежня – на ёлачных базарах у Валожыне.

Задайте вопрос