Асноўныя тэмы кансультацый:
- Аналіз і ацэнка магчымасцяў для супрацоўніцтва з Кітаем.
- Спосабы і шляхі пошуку патэнцыяльных партнёраў у Кітаі, праверкі іх дзелавой рэпутацыі, ацэнкі патэнцыялу супрацоўніцтва.
- Садзейнічанне ва ўсталяванні дзелавых кантактаў з кітайскімі партнёрамі.
- Знаёмства з кітайскай бізнес-культурай і этыкетам.
- Знаёмства з асаблівасцямі кітайскага менталітэту для паляпшэння ўзаемаразумення.
- Асаблівасці вядзення перамоў з кітайскімі партнёрамі.
- Спецыфіка заключэння Дагавораў з кітайскімі контрагентамі.
- Формы дзелавой прысутнасці ў Кітаі.
- Рэкамендацыі па рашэнні бягучых праблем у працэсе ўзаемадзеяння з кітайскімі партнёрамі.
- Рэкамендацыі па арганізацыі эфектыўнай дзелавой паездкі ў Кітай.
- Прыём кітайскіх дзелавых партнёраў у Беларусі.
- Наведванне выстаў і ўдзел у выставах у Кітаі.
Дакладная тэма і пытанні для кансультацыі вызначаюцца індывідуальна ў залежнасці ад канкрэтных патрэб заказчыка.
Час: кожны аўторак з 10:00 да 12:00 (па папярэднім запісе).
Фармат:
- вочная кансультацыя па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 11;
- анлайн-кансультацыя ў фармаце відэаканферэнцыі.
Для атрымання кансультацыі неабходна папярэдне звязацца з РIKK БДУ па электронным адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або па тэлефоне (017) 259 73 18.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца тут.


