Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Цюбінг - гэта небяспечна!

11.01.2021

Цюбінг (санка-ватрушка) прызначаны для катання з горкі, па спецыяльна пракладзеных снежных паверхнях. Для граматнай і бяспечнай для здароўя эксплуатацыі санак-ватрушак зімой неабходна ведаць тое, што за рэдкім выключэннем (спецыяльныя версіі) гэтыя санкі не кіраваныя і пры гэтым маюць магчымасць кручэння вакол сваёй восі. Коцяцца з горкі яны не заўсёды па тым маршруце, які вам патрэбен, а ў бок найбольшага нахілу паверхні спуску. На стромкіх і абледзянелых схілах цюбінгі развіваюць вельмі вялікую хуткасць, на іх складана манеўраваць, іх практычна немагчыма спыніць!

Таму катайцеся там, дзе няма дрэў, яраў, абрываў, праезных дарог, бетонных агародж, слупоў, якія могуць нанесці шкоду здароўю катаючыхся, а так жа дробных перашкод - шкла, арматуры, камянёў, якія могуць пашкодзіць цюбінг, і як вынік стаць прычынай траўмы катаючагася. Пазбягайце трамплінаў, выбірайце трасы, прыдатныя для катання на санках-ватрушках.

- пры катанні трымайцеся за ручкі;

- не катайцеся на цюбінгу ўдваіх, акрамя цюбінгаў спецыяльна для гэтага прызначаных;

- не рэкамендуецца катацца на цюбінгах (санках-ватрушках) у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення;

- пры катанні неабходна выкарыстоўваць сродкі абароны, якія прымяняюцца пры катанні на сноўбордзе або лыжах.

УВАГА: цюбінгі (санкі-ватрушкі) не прызначаны для буксіроўкі аўтамабілем, катэрам, снегаходам, сабакамі! Не рэкамендуецца звязваць санкі паміж сабой для катання па схеме «паравозікам»!

Беражыце сваё здароўе і здароўе блізкіх!

Задайте вопрос