Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

АДАІ Валожынскага РАУС высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога на пешахода здзейснены наезд аўтацягніком

15.01.2021

18 снежня 2019 года каля 21.00 гадзін, кіроўца аўтапоезда ў складзе цягача «DAF» і паўпрычэпа «KOGEL», рухаючыся па 52-му кіламетру аўтадарогі М-6 «Мінск-Гродна», у накірунку г. Гродна, здзейсніў наезд на пешахода. У выніку наезду жанчына пешаход, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы ДТЗ.

У рамках крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса, усталёўваюцца відавочцы і сведкі дарожна-транспартнага здарэння.

У прыватнасці, устанаўліваюцца грамадзяне, якія знаходзіліся паблізу месца здарэння 18.12.2019 каля 21.00 гадзін.

АДАІ Валожынскага РАУС звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць значнай інфармацыяй, а таксама відэазапісамі вышэйпаказанага здарэння, звярнуцца ў Валожынскі РАУС па адрасе: г. Валожын, Пл. Свабоды, 17 або па тэлефонах 8 (01772) 55444, 8 (01772) 55302.

АДАІ Валожынскага РАУС

Задайте вопрос