Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Валожын» напярэдадні Вечара сустрэчы выпускнікоў інфармуе, што ў мэтах выканання мер, накіраваных на зніжэнне рызык распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі, захавання здароўя вучняў i работнiкаў установы, забеспячэння бяспекі ва ўмовах пандэміі COVID-19 ва ўстановах адукацыі правядзенне масавых мерапрыемстваў забараняецца.
Навучэнцы і педагагічны калектыў школы падрыхтавалі для сваіх выпускнікоў відэапрывітанне, якое дазволіць акунуцца ў дзяцінства, успомніць незабыўныя школьныя гады.
Паглядзець відэапрывітанне выпускнікам можна будзе на сайце школы з 5 лютага 2021 года. Свае відэапрывітаннi (як асабістыя, так і калектыўныя) любiмай школе, настаўнікам выпускнікі могуць накіраваць да 5 лютага на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


