Крочаць у нагу з часам і медработнікі Валожынскага раёна. 1 лютага ад каранавiруснай інфекцыі былі прышчэплены першых 5 чалавек, першымі сталі работнікі Гарадзькоўскай медычнай амбулаторыі.
У дзень вакцынацыі працэдуру перанеслі ўсе без ускладненняў. Наступны, другі кампанент вакцыны плануецца прышчапіць 21 лютага, праз 21 дзень, па інструкцыі.
Таксама спецыялістамі Дзяржфармнагляду Рэспублікі Беларусь была праведзена праверка ўмоў захоўвання і выкарыстання вакцыны "Гам-КОВИД-Вак" у раённай паліклініцы. Заўваг і парушэнняў выяўлена не было, была дадзена станоўчая ацэнка праводзімай у гэтым напрамку рабоце.
Дадаткова інфармуем усіх, хто хоча больш даведацца пра каранавірусную інфекцыю, метады прафілактыкі і інш., на сайце УАЗ «Валожынская ЦРБ» у раздзеле «Аб COVID-19» акумулююцца ўсе матэрыялы.
Жадаем усім здароўя!


