Калі маюцца перыяды неажыццяўлення дзейнасці неабходна разлічыць суму ўзносаў з улікам перыядаў неажыццяўлення дзейнасці (калькулятар для разліку размешчаны на сайце ФСАН).
Выплата абавязковых страхавых узносаў гарантуе ўключэнне перыядаў дзейнасці ў страхавы стаж для прызначэння пенсіі. У адпаведнасці з заканадаўствам, прызначэнне пенсіі ажыццяўляецца пры наяўнасці мінімальнага памеру страхавога стажу (у 2021 годзе 18 гадоў).
Перыяды ажыццяўлення і неажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, сумы абавязковых страхавых узносаў за перыяды дзейнасці адлюстроўваюцца плацельшчыкам самастойна ў індывідуальных звестках па форме персаніфікаванага ўліку (форма ПУ-3) і прадстаўляюцца ў органы фонду для іх занясення ў індывідуальны асабовы рахунак застрахаванай асобы.
Індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 павінны быць прадстаўлены не пазней 31 сакавіка 2021 года.
Для запаўнення формы ПУ-3 неабходна выкарыстоўваць праграмны комплекс (ПК) «Увод ДПУ», прызначаны для падрыхтоўкі дакументаў персаніфікаванага ўліку і наступнага іх прадстаўлення ў орган фонду. ПК «Увод ДПУ» размешчаны на сайце Фонду ў раздзеле «Праграмнае забеспячэнне».
Даступны чатыры спосабы прадстаўлення формы ПУ-3:
Спосаб 1. Спрошчаны - ужываецца ў выпадку адсутнасці ў плацельшчыка перыядаў неажыццяўлення дзейнасці і адсутнасці запазычанасці па выплаце абавязковых страхавых узносаў за справаздачны перыяд (форма ПУ-3 запаўняецца інспектарам фонду). Для ІП, адвакатаў, натарыусаў у выпадку адсутнасці ў 2020 годзе перыядаў неажыццяўлення дзейнасці і адсутнасці запазычанасці па выплаце абавязковых страхавых узносаў за 2020 год (за 2020 год выплачана сума, не ніжэй 1584,40 руб. у выпадку ажыццяўлення дзейнасці на працягу ўсяго года альбо ніжэй 1584,40 руб. на падставе заяўленых у орган фонду льготных перыядах - напрыклад: праца па працоўным дагаворы, вучоба і інш.) форма ПУ-3 можа запаўняцца інспектарам фонду.
Спосаб 2. Самастойна: прадастаўленне дакументаў інспектару фонду - ужываецца пры адсутнасці ў плацельшчыка ЭЛП і атрыбутнага сертыфіката фонду. Запоўненая форма ПУ-3 прадстаўляецца ў электронным фармаце (файл у фармаце.txt з дадаткам дакументаў на папяровых носбітах, завераных уласнаручным подпісам плацельшчыка) у орган фонду па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка узносаў.
Спосаб 3. Аўтаматызаваны: прадастаўленне дакументаў у Фонд ажыццяўляецца дыстанцыйна праз ПК «Увод ДПУ» - ужываецца пры наяўнасці ў плацельшчыка ЭЛП і атрыбутнага сертыфіката фонду. Запоўненая форма ПУ-3 прадстаўляецца дыстанцыйна ў выглядзе электроннага дакумента, заверанага электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) – электронны сэрвіс «Прадастаўленне дадзеных на партал фонду» (паслуга даступная ў ПК «Увод ДПУ», гл.п. 8-9 кіраўніцтва карыстальніка ПК «Увод ДПУ»).
Спосаб 4. Аўтаматычны: прадастаўленне дакументаў у Фонд ажыццяўляецца дыстанцыйна праз Асабісты кабінет на партале фонду - ужываецца пры наяўнасці ў плацельшчыка ЭЛП і атрыбутнага сертыфіката фонду, запоўненая форма ПУ-3 фарміруецца ў аўтаматычным рэжыме па запыце плацельшчыка і прадстаўляецца дыстанцыйна ў выглядзе электроннага дакумента, заверанага электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) –электронны сэрвіс «Аўтаматычнае фарміраванне індывідуальных звестак па форме ПУ-3» (паслуга даступная ў асабістым кабінеце плацельшчыка ў раздзеле «даведачна-інфармацыйныя сэрвісы» на партале фонду).
Кансультацыю па запаўненні можна атрымаць у аддзеле арганізацыі персаніфікаванага ўліку Мінаблупраўлення фонду (тэл. 375-78-30, 301-13-33, 375-37-66) і ў раённым аддзеле фонду па месцы рэгістрацыі (тэл.(801772) 58199, 54335, 54806).
Таксама па ўзнікаючых пытаннях можна звяртацца ў шматфункцыянальны цэнтр абслугоўвання. Тэлефон: 8(017)352-05-01; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Валожынскі райаддзел
Мiнаблупраўлення ФСАН


