Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аплата лісткоў непрацаздольнасці асобам, якія выплачваюць страхавыя ўзносы самастойна

08.04.2021

Паводле нормаў п. 2 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджанага пастановай савета Міністраў ад 28.06.2013 № 569, індывідуальным прадпрымальнікам дапамогі назначаюцца па выпадках часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родаў, настаўшым:

у годзе пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, - калі ў гэтым годзе да наступу названых выпадкаў імі выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне не менш чым за 30 каляндарных дзён;

у бягучым каляндарным годзе, - калі паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку за справаздачны год абавязковыя страхавыя ўзносы выплачаны імі не менш чым за 183 каляндарных дня справаздачнага года альбо за ўвесь перыяд з дня пастаноўкі на ўлік да заканчэння справаздачнага года.

Паводле нормаў Палажэння аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 40, індывідуальныя прадпрымальнікі якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасцi знаходзяцца ў працоўных адносінах, з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій, маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў страхавыя ўзносы выплачваюцца з даты падачы ў органы Фонду заявы аб жаданні ўдзельнічаць у сістэме сацыяльнага страхавання.

Прыклад 1: ІП зарэгістравана ў органах Фонду 01.10.2020. Страхавыя ўзносы пералічыла 03.12.2020 ў суме 267,20 руб. (35% ад мінімальнай заработнай платы за 31 дзень кастрычніка і 30 дзён лістапада). Прадаставіла 2 лістка непрацаздольнасці: у сувязі з агульным захворваннем за перыяд з 14.10.2020 па 22.10.2020 і ў сувязі з доглядам хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў на перыяд з 09.12.2020 па 22.12.2020. У сувязі з тым, што страхавыя ўзносы да пачатку першага выпадку непрацаздольнасці ў сувязі з агульным захворваннем выплачаны не былі, права на дапамогу за перыяд непрацаздольнасці з 14.10.2020 па 22.10.2020 адсутнічае. А за перыяд з 09.12.2020 па 22.12.2020 паколькі страхавыя ўнёскі былі выплачаны да пачатку дадзенага выпадку непрацаздольнасці больш чым за 30 каляндарных дзён дапамога прызначаецца (у мінімальным памеры - з разліку за поўны каляндарны месяц 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, за два апошнія кварталы адносна месяца вызвалення ад працы паводле лістка непрацаздольнасці).

Прыклад 2. IП зарэгістраваны ў органах Фонду 04.03.2019. Прадаставіў лісток непрацаздольнасці ў сувязі з агульным захворваннем за перыяд з 10.12.2020 па 30.12.2020. Паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, заплаціў за перыяды з 01.06.2019 па 31.08.2019 і з 20.09.2019 па 31.12.2019, г.зн. за 195 каляндарных дзён. Права на дапамогу за названы перыяд непрацаздольнасці ІП мае.

Прыклад 3. IП зарэгістраваны 22.05.2019, меў асноўнае месца працы, заяву аб жаданні ўдзельнічаць у сістэме сацыяльнага страхавання ў органы Фонду не падаваў. З асноўнага месца працы звольніўся 06.02.2020, дзейнасць у якасці ІП пачаў ажыццяўляць з 20.02.2020, страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, не выплачваў. Знаходзіўся на бальнічным з 16.12.2020 па 21.12.2020.

У сувязі з тым, што страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, не былі выплачаны права на дапамогу за азначаны перыяд непрацаздольнасці адсутнічае.

Прыклад 4. IП зарэгістравана ў 2015 годзе, у сувязі з выхаваннем дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з 08.01.2018 прыпыніла сваю дзейнасць шляхам падачы заявы ў падатковы орган. З 01.07.2019 аднавіла дзейнасць, як ІП, і з гэтага ж дня падала заяву ў органы Фонду аб жаданні ўдзельнічаць у сістэме сацыяльнага страхавання. Прадаставіла лісток непрацаздольнасці ў сувязі з цяжарнасцю і родамі за перыяд з 18.10.2020 па 20.02.2021. Паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, выплаціла за перыяды з 01.07.2019 па 31.12.2019, г.зн. за 184 каляндарных дня. Права на дапамогу па цяжарнасці і родах за названы перыяд ІП мае.

Даведачна: заява аб прыпыненні адпаведнага віду дзейнасці падаецца ў наступныя ўпаўнаважаныя органы:

падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка падатку (збору) - індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рамеснікамі, асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму;

Міністэрства юстыцыі - натарыусамі;

тэрытарыяльную калегію адвакатаў, членам якой з'яўляецца адвакат, - адвакатамі.

Дата прыпынення дзейнасці, паказваемая ў заяве, не можа быць раней за дату падачы заявы індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, рамеснікам, асобай, якая ажыццяўляе дзейнасць у сферы аграэкатурызму, ва ўпаўнаважаныя органы.

Прыклад 5. IП зарэгістраваны 02.11.2020. Знаходзіўся на бальнічным з 15.02.2021 па 19.02.2021. Паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку страхавыя ўзносы за 2020 год, як за ІП, заплаціў за перыяды з 01.12.2020 па 31.12.2020, г.зн. не за ўвесь перыяд з дня пастаноўкі на ўлік да заканчэння справаздачнага года. Права на дапамогі па выпадках часовай непрацаздольнасці, настаўшым у 2021 годзе, у тым ліку за азначаны перыяд непрацаздольнасці, у ІП адсутнічае.

Такім чынам, пры выплаце ўзносаў і прадастаўленні дакументаў персаніфікаванага ўліку за 2020 год неабходна ўлічваць ўмовы валодання правам на дапамогі, прадугледжаныя ў п.2 Палажэння, для забеспячэння сабе гарантый на атрыманне дапамог у 2021 годзе.

Па ўсіх пытаннях, што тычацца выплаты ІП страхавых узносаў, прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і цяжарнасці і родах, неабходна звяртацца ў Валожынскі раённы аддзел Мінаблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: пл. Свабоды, 21, кантактныя тэлефоны: (801772) 58199, 54335, 54806.