Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Увага - конкурс!

04.05.2021

Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» аб'яўляе фотаконкурс для шматдзетных сем'яў «Ад трох да бясконцасці», які закліканы сабраць самыя дарагія моманты з жыцця шматдзетных сем'яў, папулярызаваць шматдзетнасць і спрыяць умацаванню сямейных каштоўнасцяў.

На фотаздымках павінны быць захаваны асабліва дарагія падзеі і цікавыя моманты з жыцця сям'і, сумеснага вольнага часу бацькоў і дзяцей.

Дапускаецца базавая апрацоўка фатаграфій, якія накіроўваюцца на конкурс, з дапамогай кампутарных праграм.

Фотакалажы не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Забараняецца даданне рамак, подпісаў і вадзяных знакаў.

Працы на конкурс прадастаўляюцца па e-mail  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай – Фотаконкурс «Ад трох да бясконцасці».

Неабходна ўказаць:

- прозвішча і імёны ўдзельнікаў (аўтара);

- адрас, дзе пражывае сям'я;

- назву і кароткі каментар да фотаздымку;

- кантактныя дадзеныя (тэлефон);

Тэрміны правядзення конкурсу - з 4 па 13 мая 2021 года.

Лепшыя працы будуць апублікаваны ў СМІ.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца

15 мая 2021 года на свяце, прымеркаваным да Дня сям'і.

Задайте вопрос