Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Як адкрыць сваю справу без рэгістрацыі ІП

08.06.2021

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначана, што без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (далей - ІП) магчыма займацца такімі відамі дзейнасці, як - рэпетытарства, фотаздымка, дрэсіроўка хатніх жывёл, продаж кацянят і шчанюкоў, аказваць паслугі тамады. Акрамя таго:

1) прадаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, гатовую кулінарную прадукцыю. Пры гэтым такi продаж дазволены толькі ў вызначаных для гэтага месцах (напрыклад, гандлёвых кропках на рынках, у гандлёвых павільёнах і т.п.);

2) прадастаўляць іншым фізічным асобам кватэры, дамы, дачы для кароткатэрміновага (не больш за 15 дзён) пражывання. Пры гэтым здаваць можна толькі тыя жылыя памяшканні, якія належаць на праве ўласнасці.

3) выконваць работы (аказваць паслугі):

- па дызайне інтэр'ераў;

- графічным дызайне, афармленні (упрыгожванню) аўтамабіляў альбо ўнутранай прасторы будынкаў (збудаванняў), памяшканняў ці іншых месцаў;

- мадэляванні прадметаў афармлення інтэр'еру, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзення і абутку, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў;

- рамонту гадзіннiкаў, абутку;

- рамонту, аднаўленню, зборцы мэблі;

- наладзе музычных інструментаў;

- распілоўцы і колцы дроў;

- пагрузцы і разгрузцы грузаў;

- пашыве адзення, галаўных убораў, абутку з матэрыялаў заказчыка;

- аздобных прац, у тым ліку кладцы і рамонце печаў і камінаў;

- распрацоўцы вэб-сайтаў, усталёўцы (наладзе) кампутараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленню, рамонце, тэхнічнаму абслугоўванню кампутараў, навучанню працы на іх, рамонце і абслугоўваннi перыферыйнага абсталявання;

- аказанні цырульнiцкiх і касметычных паслуг, а таксама паслуг па манікюры і педыкюры.

Калі займацца адным ці некалькімі відамі дзейнасці без рэгістрацыі ІП, трэба выконваць адначасова наступныя ўмовы:

1) выконваць работы (аказваць паслугі) самастойна. Прыцягваць да працы іншых асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах нельга;

2) выконваць санітарныя патрабаванні, калі абраны вiд дзейнасці ўключаны ў пералік работ (паслуг), да якіх такія патрабаванні ўстаноўлены. Да іх ставяцца, напрыклад, цырульніцкiя паслугі, аздобныя працы, выраб і продаж кандытарскіх вырабаў;

3) прайсці працэдуру афармлення.

Выконваць работы (аказваць паслугі) грамадзянін мае права як фізічным асобам, так і арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам. Калі запланавана працаваць па заказах ІП і/або арганізацыі, то яны абавязаны разлічваць і выплачваць за грамадзяніна падаходны падатак. Сума падатку будзе залежаць ад даходаў, якія атрыманы ад ІП і/або арганізацыі (ч.1, абз. 3 ч. 2 п. 2 Указа ад 18.04.2019 N 151).

Перш чым пачаць займацца абраным відам дзейнасці, неабходна наступнае:

1.Апавясціць падатковую інспекцыю.

Трэба накіраваць пісьмовае паведамленне ўсталяванай формы (дадатак 13 да пастановы №100 ад 31.12.2010) у любую падатковую інспекцыю адным з трох спосабаў (асабіста, па пошце, праз асабісты кабінет). У ім пазначыць у тым ліку:

- від дзейнасці;

- перыяд дзейнасці;

- месца ажыццяўлення дзейнасці.

Пры падачы паведамлення асабіста трэба прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, напрыклад, пашпарт. Калі ёсць льготы па выплаце адзінага падатку (напрыклад, для пенсіянераў, як дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, так і маючыя права на пенсію са зніжэннем агульнаўстаноўленага ўзросту; інвалідаў; бацькоў у шматдзетнай сям'і з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў; бацькоў дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў), то мэтазгодна дадаткова прад'явіць адпаведныя дакументы. Памер льготы складае 20%. Для асоб, якія маюць права на льготу адначасова па некалькіх падставах, адзіны падатак будзе зніжаны на 45%.

2. Заплаціць адзіны падатак.

Аплаціць адзіны падатак неабходна да пачатка ажыццяўлення абранага віду дзейнасці. Па сутнасці, адзіны падатак уяўляе сабой штомесячны плацёж, які выплачваецца за тыя месяцы, у якіх плануецца працаваць. Памер падатку будзе залежаць ад таго, якім відам дзейнасці будзе займацца грамадзянін і ў якім населеным пункце (дадатак 24 да ПК).

Калі запланавана працаваць па заказах грамадзян, то неабходна заплаціць адзіны падатак на падставе атрыманага паведамлення на выплату (даплату) адзінага падатку. Пры гэтым такія грамадзяне павінны выкарыстоўваць гэтыя работы (паслугі) для патрэб, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Калі інспекцыяй будзе ўстаноўлена, што грамадзянін ажыццяўляў дзейнасць без выплаты адзінага падатку, то выплаціць падатак неабходна будзе па дзеючай стаўцы. Пры здзяйсненні падобнага парушэння паўторна памер падатку будзе разлічаны ў пяцікратным памеры (п. 41, 42 ст. 342 ПК).

Каб перыяд працы без рэгістрацыі ІП увайшоў у стаж для налічэння пенсіі, трэба дадаткова выплачваць страхавыя ўзносы ў ФСАН (далей - узносы). У адрозненне ад ІП абавязка выплачваць узносы - няма. Гэта можна рабіць у добраахвотным парадку (абз. 4 арт. 1 Закона аб абавязковых страхавых узносах, падп. 1.1 п. 1 Указа ад 27.12.2018 N 500).

Калі заказчыкамі работ (паслуг) будуць ІП і/або арганізацыі, яны абавязаны выплачваць за грамадзяніна ўзносы. Гэта ўмова павінна быць уключана ў грамадзянска-прававы дагавор паміж грамадзянінам і ІП/арганізацыяй (абз. 2 арт. 2 Закона аб абавязковых страхавых узносах, абз. 7 падп. 1.1 п. 1 Указа N 314).

Акрамя таго, інспекцыя інфармуе аб магчымасці прадастаўлення электронных паслуг асоб праз сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка» для фізічных асоб на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.nalog.gov.by без лічбавага подпісу. Дадзены сэрвіс прызначаны, напрыклад, для прадстаўлення паведамлення аб ажыццяўленні дзейнасці з выплатай адзінага падатку. Для атрымання доступу да асабістага кабінета неабходна з асабістым пашпартам наведаць любую падатковую інспекцыю і атрымаць ідэнтыфікацыйны код і пароль.

У выпадку ўзнікнення пытанняў можна звярнуцца ў ІМПЗ РБ па Валожынскаму раёну па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінет 228, 226 або па тэлефонах: 58396, 57854 альбо ў кантакт-цэнтр па тэлефоне 189.

Задайте вопрос