Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паведамленне аб правядзенні 12 ліпеня 2021 г. таргоў (у форме аўкцыёну) па прадастаўленні павярхоўнага воднага аб'екта - сажалкі «Гірэвічы» ў арэнду для рыбаводства

08.06.2021

Нумар лота

Найменне павярхоўнага воднага аб'екта

Экалагічны статус (стан)

Агульная плошча, га

Месца размяшчэння

Пачатковая цана таргоў, рублёў

Сума задатку, рублёў

Тэрмін заключэння дагавора арэнды, гадоў*

1

Сажалка «Гірэвічы»

здавальняючы

1,9

0,02 км ад в. Гірэвічы

110,20

22,04

10

*Згодна з пунктам 24 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333.

1.Таргі (у форме аўкцыёну) адбудуцца 12 ліпеня 2021 г. у 12.00 гадзін па адрасе: 222357, Мінская вобл., г. Валожын, пл. Свабоды, 2, зала пасяджэнняў Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.

Таргі (у форме аўкцыёну) праводзяцца ў парадку, вызначаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2015 г. № 861 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення таргоў па прадастаўленні паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства»

2. Сума задатку для ўдзелу ў таргах (у форме аўкцыёну) у памеры 20 працэнтаў ад пачатковай цаны аб'екта таргоў пералічваецца на разліковы рахунак Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № BY96AKBB36006140005020000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК банка АКВВУ2Х у тэрмін да 6 ліпеня 2021 г. уключна.

3. Памер павелічэння пачатковай цаны аб'ектаў таргоў (крок аўкцыёну) – 15 % ад папярэдняй цаны.

4. Выдаткі на арганізацыю і правядзенне таргоў (у форме аўкцыёну) пакрывае ўдзельнік, які выйграў таргі па лоце № 1 не пазней за 5 рабочых дзён пасля правядзення таргоў на разліковы рахунак № BY96AKBB36006140005020000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК банка АКВВВУ2Х.

5. Адрас і нумар кантактнага тэлефона сакратара камісіі: 222357, Мінская вобл., г. Валожын, пл.Свабоды, 2, каб. 112 (Валожынскі раённы выканаўчы камітэт) Павіч Вольга Сяргееўна, начальнік аддзела кадраў, юрыдычнай працы і планавання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, тэлефон 801772 55630.

6. Для ўдзелу ў таргах (у форме аўкцыёну) у адрас Валожынскага раённага выканаўчага камітэта (222357, Мінская вобл., г. Валожын, пл.Свабоды, 2, каб. 112 з 08.30 гадзін да 17.30 гадзін па працоўных днях) прадастаўляюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей - удзельнікі):

заява па ўстаноўленай форме з указаннем у ёй звестак аб павярхоўным водным аб'екце, які ўдзельнік таргоў жадае атрымаць у арэнду; пры падачы заявы прадстаўнiк юрыдычнай асобы павінен мець пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, даверанасць на ўдзел у таргах (у форме аўкцыёну) і на падпісанне дакументаў, фізічная асоба (прадстаўнік, які ўдзельнічае ў аўкцыёне па натарыяльна засведчанай даверанасці) – пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;

копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка; пашпарт грамадзяніна або іншы дакумент, які сведчыць асобу;

дакумент з указаннем банкаўскіх рэквізітаў (для юрыдычнай асобы), выпіска аб адкрыцці рахунку ў ЦБП № 605 ААТ «ААБ Беларусбанк» – для фізічнай асобы) - для вяртання задатку;

карта-схема павярхоўнага воднага аб'екта з нанесенымі межамі і (або) копію плана месцазнаходжання павярхоўнага воднага аб'екта;

план мерапрыемстваў па выкарыстанні павярхоўнага воднага аб'екта для рыбаводства, распрацаваны на тэрмін не менш за пяць гадоў з адлюстраваннем у ім звестак, прадугледжаных пунктам 9 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333;

копія плацежнага даручэння, квітанцыі або іншага дакумента, які пацвярджае ўнясенне задатку (задаткаў) на разліковы рахунак Валожынскага раённага выканаўчага камітэта;

Даверанасць прадстаўніка ўдзельніка таргоў (у форме аўкцыёну) і копія дакумента, які пацвярджае яго асобу, у выпадку, калі заява падпісваецца не ўдзельнікам таргоў.

7. Апошні дзень падачы дакументаў, указаных у пункце 6 гэтага паведамлення - 6 ліпеня 2021 г. да 17.30 гадзін.

8. Аўкцыён па лоце адбудзецца пры наяўнасці не менш двух удзельнікаў. Пераможцам аўкцыёну прызнаецца ўдзельнік, які прапанаваў у ходзе таргоў максімальную цану.

9. Пераможца аўкцыёну альбо адзіны ўдзельнік аўкцыёну абавязаны:

не пазней за 5 рабочых дзён з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратакола аб выніках аўкцыёну пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну (сума, выдаткаваная на публікацыю паведамлення ў друкаваных сродках масавай інфармацыі);

не пазней за 2 месяцы з дня правядзення таргоў на падставе рашэння Валожынскага раённага Савета дэпутатаў (пункт 24 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333) заключыць з Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам дагавор арэнды павярхоўнага воднага аб'екта для рыбаводства;

звярнуцца ў Валожынскі раённы выканаўчы камітэт за прадастаўленнем зямельнага ўчастка, неабходнага для вядзення рыбаводства;

заключыць дагавор арэнды гідратэхнічнага збудавання (пры яго наяўнасці) з юрыдычнай асобай, якой гідратэхнічнае збудаванне належыць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання ці іншай законнай падставе;

ажыццяўляць рыбаводства ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333;

выкарыстоўваць павярхоўны водны аб'ект па яго мэтавым прызначэнні;

забяспечваць усяленне ў павярхоўны водны аб'ект, утрыманне і развядзенне, у тым ліку вырошчванне, рыбы ў аб'ёмах і тэрміны, прадугледжаныя ў плане мерапрыемстваў па выкарыстанні павярхоўнага воднага аб'екта для рыбаводства;

своечасова ўносіць арэндную плату ў адпаведнасці з дамовай арэнды паверхневага воднага аб'екта для рыбаводства;

усталёўваць па берагах павярхоўнага воднага аб'екта, на з'ездах з аўтамабільных дарог інфармацыйных паказальнікаў са звесткамі аб арандатары і кірунках выкарыстання павярхоўнага воднага аб'екта;

трымаць у належным санітарным стане берагавыя ўчасткі павярхоўнага воднага аб'екта;

атрымаць ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны дазвол на спецыяльнае водакарыстанне, комплексны прыродаахоўны дазвол у выпадку, калі згодна з тэхналогіяй вядзення рыбаводства прадугледжваецца скід сцёкавых вод, якія ўтвараюцца ў выніку поўнага або частковага апаражнення арандаванага павярхоўнага воднага аб'екта, у паверхневыя воды;

выконваць заканадаўства аб ахове і выкарыстанні вод, ахове навакольнага асяроддзя;

весці ўлік заселенай і канфіскаванай рыбы і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляць у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання справаздачнасць па форме, усталяванай гэтым Міністэрствам;

выконваць усталяваны рэжым водаахоўных зон і прыбярэжных палос павярхоўнага воднага аб'екта пры ажыццяўленні рыбаводства.

Задайте вопрос