Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інфармацыя для убываючых аўтамабільным транспартам з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю і неабходнасці наяўнасці адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19

13.07.2021

У адпаведнасці з пастановай Галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Расійскай Федэрацыі ад 02.07.2021 № 17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Грамадзяне дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Рэспублікі Таджыкістан з 10 ліпеня 2021г, а грамадзяне Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Узбекістан, Туркменістана – з 1 верасня 2021 г. пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней чым за тры каляндарных дня да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19».

Памочнік эпідэміёлага Валожынскага РЦГiЭ Анціпава М. С.