Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Алкаголь і здароўе

19.07.2021

Праблемы, якія звязаны з высокім узроўнем продажу алкаголю на душу насельніцтва і выкліканыя ім негатыўныя наступствы спажывання спіртных напояў дасягаюць пагрозлівых дэмаграфічнай бяспецы і здароўю нацыі памераў як у краінах Еўропы, так і ў краінах СНД, у тым ліку і ў Беларусі.

Шкоднае ўжыванне алкаголю праяўляецца, перш за ўсё, мноствам сацыяльных наступстваў, такіх як траўмы, звязаныя з кіраваннем транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'яненнz, агрэсіўныя паводзіны, распад сем'яў і зніжэнне прадукцыйнасці працы, якія адбіваюцца і на людзях, якія не ўжываюць алкаголь, асабліва з блізкага атачэння злоўжываючых: родныя, члены сям'і, калегі, суседзі і інш.

Злоўжыванне алкаголем з'яўляецца трэцім вядучым фактарам рызыкі, якія павышаюць заўчасныя выпадкі смерці і інваліднасці ў свеце. Ступень алкагалізацыі грамадства прамым чынам уплывае на ўзровень злачыннасці, алкагалізм выступае стымулятарам павышанай крымінальнай напружанасці ў грамадстве. Гэтаму спрыяюць як сацыяльна-эканамічная сітуацыя, так і тая акалічнасць, што алкаголь разглядаецца ў нашай культуры як неад'емная частка паўсядзённага жыцця людзей. Да таго ж алкаголь - вельмі таннае і даступнае псіхаактыўныя рэчыва.

Апошнія даследаванні паказалі, што людзі, якія маюць у родзе пакутуючых алкагалізмам сваякоў, не абавязкова бацькоў, але нават сваякоў у трэцім пакаленні, маюць павышаную рызыку развіцця алкагольнай залежнасці.

Алкагольныя напоі пры празмерным ужыванні выклікаюць прывыканне, залежнасць ад алкаголю, прычым не толькі псіхічную, але і фізічную. У гэтым і заключаецца жахлівая сутнасць алкагалізму. Фарміраванне алкагалізму адбываецца на працягу некалькіх гадоў. Прычым часцей за ўсё, алкагалізм незаўважны для чалавека. Дадзеная сумная з'ява называецца аназагнозiяй, што азначае «нябачанне хваробы». Пакутуючы на алкагалізм чалавек не разумее, што ён хворы не толькі на пачатковым этапе хранічнага алкагалізму, але і на працягу ўсяго захворвання.

Хворы на алкагалізм чалавек думае, што ў любы момант можа спыніцца прымаць алкагольныя напоі, але потым ён разумее, што не можа гэтага зрабіць. Алкаголь занявольвае чалавека, замыкае інтарэсы на сабе. Усё больш і больш, апускаючыся маральна, яны пераходзяць на ўтрыманне сям'і, прапіваюць апошнія грошы і рэчы.

Пры неаднаразовым ужыванні алкаголю ў мозгу адбываецца сукупнасць хімічных, марфалагічных і электрафізіялагічных перабудоў, якія вядуць да ўстанаўлення стойкай алкагольнай залежнасці. Алкаголь уключаецца ў абменныя працэсы арганізма. Усё гэта дае падставу разглядаць алкагалізм як цяжкае захворванне, з якой хворыя не ў стане справіцца самастойна.

Ва УАЗ «Валожынская ЦРБ» аказваецца медыцынская дапамога пацыентам, якія пакутуюць хранічным алкагалізмам, наркаманіяй, таксікаманіяй, асобам, схільным да ўжывання спіртных напояў і псіхаактыўных рэчываў.

Інфармацыю аб атрыманні наркалагічнай дапамогі, у тым ліку, ананімнай, аб пераліку аказання паслуг пацыентам, а таксама аказання медыка-псіхалагічнай дапамогі сваякам можна атрымаць у наркалагічным кабінеце па тэлефоне: 8 (0772) 55-4-25.

Лекар псіхіятр-нарколаг В. М. Лісецкая

Задайте вопрос