Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Навошта ратавальная камізэлька ў спякоту?

03.08.2021

Па Рэспубліцы Беларусь рэзка ўзрос попыт на маламерныя судны - розныя лодкі, гідрацыклы, катамараны і г. д.. За некалькі тыдняў, набыта і пастаўлена на ўлік звыш чатырох тысяч такіх плаўсродкаў. У цэлым жа па рэспубліцы налічваецца каля паўмільёна лодак.

Сёлета адбылося 12 аварыйных выпадкаў з гібеллю дзевяці чалавек.

Прычынамі трагедыі ў шэрагу выпадкаў становіцца элементарнае ігнараванне мер бяспекі. Каб зрабіць сэлфі, напрыклад, чалавек здымае камізэльку, падае ў ваду. Лодку выносіць вецер, і ён не можа дабрацца да берага самастойна. Многія наогул не выкарыстоўваюць ратавальныя камізэлькі.

ДIМС таксама сочыць за правіламі выкарыстання маламерных судоў паблізу зон адпачынку. Кантралюе суднаўладальнікаў, якія заходзяць у пляжную зону. Катэгарычна забаронена падыходзіць бліжэй 50 метраў да буйкоў. Наяўнасць камізэлек. Забаронена браць на борт нецвярозых.

За розныя парушэнні па рэспубліцы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 780 чалавек, але нават штрафы многіх не спыняюць.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з эксплуатацыяй маламерных судоў, навучанню, можна звяртацца на Стаўбцоўскі ўчастак ДIМС альбо патэлефанаваць па тэлефоне: 8 (029) 930-72-33. Дзяржаўны інспектар па маламерных судах Стаўбцоўскага ўчастка Грынёк Андрэй Георгіевіч.

Па дадзеных Белгідрамета, на выхадных чакаецца ўзмацненне спякоты. Людзі зноў масава адправяцца на вадаёмы.

Памятаеце, ваша жыццё ў вашых руках!