Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інфармацыя аб выніках нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, дзейнасці мабільных груп у сельскагаспадарчых арганізацыях пры выкананні ўборачных работ

04.08.2021

Уборка збожжавых набірае абароты. Бяспека уборачнай кампаніі — такое пытанне, якое патрабуе павышанай увагі. Уборка збожжавых у самым разгары - працы ідуць ад світання да заходу. Дзяржаўным інспектарам Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у складзе мабільнай групы Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, мэта якой - паглядзець, як выконваецца заканадаўства аб ахове працы, каб бітва за ўраджай абышлася без здарэнняў, былі ў ліпені 2021 года ажыццёўлены выезды ў сельскагаспадарчыя арганізацыі Валожынскага раёна (КУП «Сівіца», КСУП «Валожынскае»). У ходзе абследаванняў выяўлены асобныя парушэнні патрабаванняў аб ахове працы (у працуючых адсутнічалі неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, выкарыстоўваемы інструмент не адпавядаў патрабаванням бяспекі, адсутнічалі супрацьадкатныя ўпоры пры рамонце транспартных сродкаў). Дзяржаўны інспектар дэталёва і падрабязна спыніўся на ўсіх нюансах арганізацыі работ па ўборцы ўраджаю, правёў гутаркі з кіроўцамі аўтамабіляў і іншымі працуючымі, задзейнічанымі на ўборцы ўраджаю.

Па выніках выезду мабільнай групы выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, праведзены гутаркі, падчас якіх абмеркаваны выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, вызначаны шляхі іх рашэння.

Начальнік Маладзечанскага

міжраённага аддзела В. С. Вансовіч

Задайте вопрос