Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Змяненні ў Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16 «Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу»

16.08.2021

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне інфармуе, што Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2021 г. № 203/4 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16» (далей – пастанова № 203/4) у мэтах развіцця ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы безнаяўных разлікаў прадугледжана пашырэнне пераліку аб'ектаў і відаў дзейнасці, у якіх і (або) пры ажыццяўленні якіх юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны ўсталяваць плацежныя тэрміналы, а менавіта:

у аб'ектах бытавога абслугоўвання насельніцтва, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, з колькасцю работнікаў больш аднаго чалавека ў змену (уступае ў сілу праз 24 месяцы з даты афіцыйнага апублікавання пастановы № 203/4);

у аб'ектах аказання паслуг, звязаных з арганізацыяй рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловамі для задавальнення патрэбнасці ў актыўным адпачынку і (або) атрымання прадукцыі рыбалоўства без мэты здабывання даходу, уключаючы падводнае паляванне (уступае ў сілу праз 6 месяцаў з даты афіцыйнага апублікавання пастановы № 203/4).

Таксама пастановай № 203/4 прадугледжана зніжэнне парогавага значэння гандлёвай плошчы гандлёвых аб'ектаў з 650 квадратных метраў да 200 квадратных метраў у дачыненні да абавязка выкарыстання суб'ектамі гаспадарання ў гэтых гандлёвых аб'ектах, за выключэннем аб'ектаў спажывецкай кааперацыі, размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці, касавага абсталявання, якое забяспечвае дыферэнцыраваны ўлік дадзеных аб таварах (дадзенае змяненне ўступае ў сілу праз 12 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання пастановы № 203/4). У сувязі з гэтым суб'ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж тавараў у гандлёвых аб'ектах з гандлёвай плошчай 200 квадратных метраў і больш, неабходна будзе выкарыстоўваць касавыя падсумоўваючыя апараты і (або) праграмныя касы, якія забяспечваюць дыферэнцыраваны ўлік дадзеных аб таварах.

Пастановай № 203/4 устаноўлена, што неабходна выкарыстоўваць касавае абсталяванне:

- пры ажыццяўленні рознічнага гандлю таварамі ў гандлёвых аб'ектах сістэмы спажывецкай кааперацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, у якіх продаж тавараў ажыццяўляе адзін прадавец;
- пры гандлі нехарчовымі таварамі на кірмашах, на гандлёвых месцах;
- пры ажыццяўленні разноснага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй;
- пры выкананні работ, аказанні паслуг па-за пастаянным месцам ажыццяўлення дзейнасці (за выключэннем тэрыторыі сельскай мясцовасці);
- пры ажыццяўленні навучання непаўналетніх;
- пры аказанні бытавых паслуг і ажыццяўленні рознічнага гандлю таварамі ў аб'ектах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, з колькасцю работнікаў больш аднаго чалавека ў змену;
- пры аказанні паслуг па прадастаўленні жылых памяшканняў (іх частак) у інтэрнаце і найму жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач, у тым ліку для кароткатэрміновага пражывання.

Суб'ектам гаспадарання неабходна загадзя набыць касавае абсталяванне (праграмныя касы альбо касавыя падсумоўваючыя апараты, якія забяспечваюць ўстаноўку СКНА, і прыняць меры па падлучэнні касавага абсталявання да СККА, папярэдне заключыўшы з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – РУП IВЦ) дагавор на падключэнне да касавага абсталявання да СККА (адпаведная інфармацыя размешчана на сайце РУП IВЦ www.skko.by).

Для атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуць у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне, размешчаную па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, д. 2, кабінет 205 або па тэлефоне: 80177255482. Час працы: 8.30 - 17.30, перапынак на абед: 13.00 – 14.00. Таксама азнаёміцца з інфармацыяй можна на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.portal.nalog.gov.by/.

Задайте вопрос