У мэтах прафілактыкі траўміравання работнікаў, аказання практычнай дапамогі ў забеспячэнні аховы працы ў сельскагаспадарчых арганізацый у ходзе ўборачнай кампаніі з 1 ліпеня бягучага года мабільнай групай Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, у склад якой уключаны прадстаўнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Маладзечанскім МРА Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы абследавана 15 сельскагаспадарчыя арганізацый і рэкамендавана ліквідаваць 186 парушэнняў патрабаванняў бяспекі. З-за грубых парушэнняў патрабаванняў аховы працы па рэкамендацыях мабільных груп часова прыпынялася эксплуатацыя 5 машын і механізмаў, адхілялася ад работы 11 работнікаў.
Асноўнымі тыповымі парушэннямі патрабаванняў аховы працы з'явіліся:
допуск да выканання работ працуючых, не забяспечаных сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з тыпавымі нормамі;
допуск да працы працуючых, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку інструктаж па ахове працы, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы,
эксплуатацыя машын, механізмаў і абсталявання са знятымі ахоўнымі агароджамі, без наяўнасці дакументацыі заводаў-вытворцаў;
не ажыццяўленне перыядычнага кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы;
допуск да выканання работ працуючых, якія не прайшлі абавязковы медыцынскі агляд;
не забеспячэнне ўстаноўкі ў рамонтна-механічнай майстэрні пры рамонце знятых з тэхнікі вузлоў і агрэгатаў на ўстойлівыя спецыяльныя падстаўкі.
Начальнік аддзела В.С.Вансовiч


