Плацельшчык па гарачаму водазабеспячэнню і цеплазабеспячэнню – гэта ўласнік, наймальнік, арандатар жылога памяшкання. Плацельшчык па газазабеспячэнню - гэта спажывец газа (асоба, якая заключыла дамову з газазабяспечваючай арганізацыяй).
Нормы Дэкрэта № 3 распаўсюджваюцца на грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад фактычнага месца іх знаходжання. Гэта значыць, што нават калі чалавек не пражывае па месцы рэгістрацыі або знаходзіцца за мяжой і не прадставіў дакументы, якія пацвярджаюць яго занятасць, ён усё роўна трапляе пад дзеянне нарматыўнага дакумента.
Розніца ў аплаце камунальных паслуг па эканамічна абгрунтаваным 100% тарыфе і тарыфе, субсідаваным дзяржавай даволі значная. Для падагрэву 1 Гкал вады па субсідаваным тарыфе затрачваецца 20,62 руб., па эканамічна абгрунтаваным – 92,25 руб. Для падагрэву 1 Гкал вады на ацяпленне памяшканняў субсідаваны тарыф складае 21,92 руб., эканамічна абгрунтаваны – 107,31 руб. За 1 м3 газу па субсідаваным тарыфе аплачваецца 14 капеек, па эканамічна абгрунтаваным – 51 капейка.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць у кабінеце № 224 (будынак Валожынскага райвыканкама) з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 гадзін, панядзелак-пятніца або па тэлефоне 801772 62795.


