У мэтах забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый у ходзе ўборачнай кампаніі з 1 ліпеня бягучага года Стаўбцоўскім міжраённым аддзелам Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у 9 сельскагаспадарчых арганізацыях раёна спынена 87 парушэнняў патрабаванняў аховы працы.
З-за парушэнняў патрабаванняў эксплуатацыі вытворчага абсталявання, якія маглі прывесці да няшчасных выпадкаў з работнікамі, прыпынялася да ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў бяспекі праца 6 машын і механізмаў.
Па патрабаванні дзяржаўных інспектараў з-за не прымянення неабходных сродкаў індывідуальнай абароны, не праходжання медыцынскіх аглядаў, не праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi ведаў па пытаннях аховы працы часова адхілялiся ад працы 23 работніка да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
У мэтах прафілактыкі траўміравання работнікаў, аказання практычнай дапамогі ў забеспячэнні аховы працы мабільнымі групамі абследавана 9 сельскагаспадарчых арганізацый і рэкамендавана ліквідаваць парушэнні патрабаванняў бяспекі. З-за грубых парушэнняў патрабаванняў аховы працы па рэкамендацыях мабільных груп часова прыпынялася эксплуатацыя 6 машын і механізмаў, адхілялася ад работы 23 работніка.
Асноўнымі тыповымі парушэннямі патрабаванняў аховы працы з'явіліся:
допуск да выканання работ працуючых, не забяспечаных сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з тыпавымі нормамі;
допуск да працы працуючых, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку праверку ведаў па пытаннях аховы працы;
эксплуатацыя машын, механізмаў і абсталявання са знятымі ахоўнымі агароджамі, без наяўнасці дакументацыі заводаў-вытворцаў;
не ажыццяўленне перыядычнага кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы;
допуск да выканання работ працуючых, якія не прайшлі абавязковы медыцынскі агляд;
не забеспячэнне ўстаноўкі ў рамонтна-механічнай майстэрні пры рамонце знятых з тэхнікі вузлоў і агрэгатаў на ўстойлівыя спецыяльныя падстаўкі.
Начальнік Стаўбцоўскага
міжраённага аддзела С. Н. Паўчонец


