Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Восеньскі экатур

12.10.2021

У канцы кастрычніка спецыяльны грузавік для збору пластыкавых накрывак адправіцца па Беларусі.

За 12 дзён мы наведаем 50 населеных пунктаў краіны, у якіх збярэм накрыўкi ад пластыкавых бутэлек. Атрыманыя ад здачы на перапрацоўку пластыка сродкі будуць ахвяраваны на рэабілітацыю дзяцей з захворваннямі і асаблівасцямі развіцця.

У рамках экатура кожны жадаючы можа зрабіць уклад у дапамогу хворым дзецям. Для гэтага дастаткова сабраць накрыўкi ад пластыкавых бутэлек і прынесці іх у мабільны пункт прыёму ў сваім населеным пункце.

Раней наша ініцыятыва ўжо дапамагла некалькім падапечным з Мінска, Віцебска, Смаргоні, Жодзіна, Глыбокага, Пінска, Бярозаўкі.

Немалаважна і тое, што разам з дабрачыннай дапамогай праект робіць вялікі ўклад у клопат аб навакольным асяроддзі.

Экатурне рэалізуе ўстанова «Сацыяэкацэнтр» пры фінансавай падтрымцы Coca-Cola у Беларусі.

Грузавік для збору накрывак наведае наступныя населеныя пункты Беларусі прадвызначаны (на дадзены момант даты не вызначаны. Вядзецца праца па ўзгадненні часу і складанні маршруту, сачыце за навінамі):

* Мінская вобласць: г.п. Мачулішчы, г. Барысаў, г. п. Івянец, г. Лагойск, г. Маладзечна, г. Смалявічы, г. Слуцк, г. Салігорск, г. Жодзіна, г. Вілейка, г. Дзяржынск, г. Фаніпаль, г. Нясвіж.

• Віцебская вобласць: г. Віцебск, г. Глыбокае, г. Браслаў, г. Новалукомль, г. Наваполацк, г. Гарадок, г. Міёры, г. Лепель, г. Орша.

• Магілёўская вобласць: г. Магілёў, г. Бабруйск, г. Клічаў, г. Шклоў.

* Гомельская вобласць: г. Гомель, г. Рэчыца, в. Гарошкаў Рэчыцкага раёна, г.Мазыр, г. Добруш, г. Жлобін, г. Светлагорск.

• Брэсцкая вобласць: г. Брэст, г. Баранавічы, г. Бяроза, г. Кобрын, г. Пінск, г. Ганцавічы, г. Ляхавічы.

* Гродзенская вобласць: г. Гродна, г. Ліда, г. Іўе, г. Навагрудак, г. Астравец, в. Будзёнаўка Ашмянскага раёна, г. Слонім, г. Астрыно, г. Смаргонь, г. Ваўкавыск.

Задайте вопрос